СО́СНА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дражбітка (цячэ праз возера), за 30 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 1,25 км², даўж. 1,7 км, найб. шыр. 900 м, найб. глыб. 6 м, даўж. берагавой лініі 5,5 км. Пл. вадазбору 127 км². Катлавіна складаецца з паўн. і паўд. плёсаў, раздзеленых востравам (пл. 0,8 га). Схілы выш. да 3 м, на Пн і У да 8 м, стромкія, пераважна ўкрытыя лесам. Берагі нізкія, забалочаныя. Зарастае слаба.
т. 15, с. 89
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)