Во́зера

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Во́зера
Р. Во́зера
Д. Во́зеру
В. Во́зера
Т. Во́зерам
М. Во́зеры

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

во́зера, -а, мн. азёры і (з ліч. 2, 3, 4) во́зеры, азёр і -аў, н.

Замкнуты ў берагах вялікі натуральны вадаём.

Лясное в.

|| памянш. азярцо́, -а́, мн. азе́рцы і (з ліч. 2, 3, 4) азярцы́, азе́рцаў, н. і азярко́, -а́, мн. азяркі́, азярко́ў, н.

|| прым. азёрны, -ая, -ае.

Полаччына — а. край.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́зера

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. во́зера азёры
во́зеры
Р. во́зера азёр
Д. во́зеру азёрам
В. во́зера азёры
во́зеры
Т. во́зерам азёрамі
М. во́зеры азёрах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

во́зера (мн. азёры) ср. о́зеро

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́зера, ‑а; мн. азёры, азёр; н.

Запоўненае вадой прыроднае паглыбленне сушы, замкнутае ў сваіх берагах. Возера Нарач. Лясное возера. □ Дзедава хата стаіць усімі вокнамі на возера, да сонца. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́зера ’прыродны вадаём або штучны ставок’ (БРС, Яруш., Шат., Касп., Бяльк., КТС); ’ста́рык на лузе’; ’крыніца’ (Яшк.). Рус. о́зеро, дыял. о́зер, укр. о́зеро, ст.-рус. озеро, ст.-слав. ѥзеро, ѥезерь, польск. jezioro, чэш. jezero, славац. jazero, в.-луж. jezor, н.-луж. jazor, каш. jezor, серб.-харв. jȅzero, славен. jezȇro, jȇzer м. р., jézera ж. р., балг. е́зеровозера; крыніца ў рацэ або вільготнай глебе’. Прасл. *ęzęra — форма з перагаласоўкай jezero (БЕР, 1, 482). Роднаснымі з’яўляюцца літ. ẽžeras, ãžerasвозера, сажалка, стаў’, лат. ezers ’тс’, ст.-прус. aśsaran ’тс’ (Бернекер, 1, 455), грэч. Ἀχέρων ’найменне ракі ў апраметнай’, ἀχερούσία ’балоцістыя воды’ (Траўтман, 73). Далей ёсць падставы для збліжэння з слав. ezъ (гл. яз) (Мейе, BSL, 25, 11 і наст.; 29, 38 і наст.; БЕР, там жа; Слаўскі, 1, 571; Машынскі, JP, 37, 299; Тапароў, Прус., 131 і наст.). Гл. таксама Фасмер, 3, 125.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́зерао́йма

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Во́зерао́йма
Р. Во́зерао́ймы
Д. Во́зерао́йме
В. Во́зерао́йму
Т. Во́зерао́ймай
Во́зерао́ймаю
М. Во́зерао́йме

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

азёрны гл. возера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азярко́ і азярцо́ гл. возера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ве́рхнее о́зеро Ве́рхняе во́зера.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)