КЕНЭ́ ((Quesnay) Франсуа) (4.6.1694, г. Мер, Францыя — 16.12.1774),
французскі вучоны-эканаміст, заснавальнік школы фізіякратаў. Д-р медыцыны (1744). Прыдворны ўрач Людовіка XV. К. і яго школа абверглі асн. тэзіс меркантылізму аб узнікненні прыбытку з абарачэння і выводзілі прырост багацця з працэсу вытв-сці. У працы К. «Эканамічная табліца» (1758) упершыню зроблена спроба правесці аналіз грамадскага ўзнаўлення з пазіцыі вызначаных балансавых прапорцый паміж натуральнымі (рэчавамі) і вартаснымі зменамі грамадскага прадукту.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. экономические произведения. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРПІЧО́НАК (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 25.1.1942, в. Вяркуды Ушацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1996), праф. (1997). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1972). З 1975 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па эпізааталогіі с.-г. і свойскіх жывёл.
Тв.:
Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.);
Выращивание и болезни собак. Мн., 1993 (у сааўт.);
Справочник по болезням кроликов, нутрий и ондатр. Мн., 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРУ́ХІН (Уладзімір Іванавіч) (н. 6.7.1922),
расійскі вучоны і канструктар у галіне энергетыкі. Акад.Рас.АН (1992; чл.-кар. 1984). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1950). Працаваў канструктарам, у 1960—77 нач.КБ, гал. канструктарам — нам.ген. дырэктара ВА па навуцы і праектаванні. Навук. працы па газадынаміцы, цеплаабмене, аўтам. рэгуляванні, дынаміцы ротараў і вібраізаляцыі ў турбаўстаноўках. Распрацаваў канцэпцыю і стварыў аўтаматызаваныя паратурбінныя ўстаноўкі рознага прызначэння, даследаваў і стварыў высокаэфектыўныя праточныя ч. паравых турбін. Ленінская прэмія 1980, Дзярж. прэмія СССР 1977.
расійскі вучоны ў галіне суднабудавання. Акад. Расійскай АН (1981). Двойчы Герой Сац. Працы (1963, 1974). Скончыў Мікалаеўскі караблебудаўнічы ін-т (1943). З 1953 нам.гал. канструктара, з 1955 гал. канструктар Санкт-Пецярбургскага Цэнтр.КБ «Рубін». Навук. даследаванні і канструктарскія распрацоўкі па стварэнні новых караблёў, сістэм кіравання складанымі дынамічнымі працэсамі. Даследаваў праблемы ходкасці, кіроўнасці, буд. механікі караблёў, зніжэння шумнасці, забеспячэння макс. аўтаматызацыі асн. аперацый суднаваджэння. Ленінская прэмія, Дзярж. прэмія СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЖА́РСКАЯ (Ларыса Рыгораўна) (н. 7.4.1938, г. Сянно Віцебскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1975), праф. (1979). Скончыла Ленінградскі педыятрычны мед.ін-т (1960). З 1963 ў Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1980 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах дзіцячай кардыярэўматалогіі, вегетатыўнай дысфункцыі, дыягностыкі, лячэння, рэабілітацыі сістэмных захворванняў злучальнай тканкі, сардэчнай недастатковасці ў дзяцей рознага ўзросту.
Тв.:
Справочник участкового педиатра. Мн., 1991 (у сааўт.);
Справочник семейного врача: Педиатрия. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТАРО́ВІЧ (Леў Ісакавіч) (18.8.1903, в. Любонічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 30.10.1958),
бел.вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1948). Скончыў БДУ (1928). З 1930 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па праблемах плацэнтарнай крыві і пазаматачнай цяжарнасці.
Тв.:
Клиника внематочной беременности. Мн., 1936 (разам з В.Н.Шатэрнікам);
Плацентарная кровь и применение ее для целей переливания в акушерстве и гинекологии. Мн., 1940;
Переливание крови в акушерской практике. Мн., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБЛЁЎ (Міхаіл Васілевіч) (24.1.1923, в. Баркіна Пашахонскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія — 10.6.1987),
бел.вучоны ў галіне фармакалогіі. Д-рмед.н. (1966), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1983). Скончыў Яраслаўскі мед.ін-т (1952). У 1960—87 заг. кафедры Гродзенскага мед. ін-та. Навук. працы па ўплыве вытворных дытыякарбамінавай к-ты на арганізм жывёл, пошуку і вывучэнні сродкаў па барацьбе з гіпаксіяй.
Тв.:
Производные дитиокарбаминовой кислоты. Мн., 1971;
Противогипоксические средства. Мн., 1976 (разам з П.І.Лукіенкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́НДАШАЎ (Юрый Мікалаевіч) (н. 15.10.1947, г. Волагда, Расія),
бел.вучоны-псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1991), праф. (1993). Скончыў Ленінградскі ун-т (1972). З 1977 у БДУ, з 1982 у Бел.пед. ун-це (з 1992 заг. кафедры ўзроставай і пед. псіхалогіі). Даследуе праблемы штучнага інтэлекту, псіхалогіі развіцця, метадалогіі псіхалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРСЕ́КА (Раман Міхайлавіч) (н. 1.5.1936, в. Ахрэмавічы Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1967), праф. (1992). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1957; цяпер Бел.дзярж.эканам.ун-т), працуе ў ім з 1965 (з 1979 прарэктар, з 1991 рэктар). Даследуе праблемы эканомікі і арганізацыі гандлю, развіцця вышэйшай эканам. адукацыі. Аўтар навук. дапаможнікаў для ВНУ «Арганізацыя гандлю» (1985), «Кіраванне працэсамі працы на прадпрыемствах гандлю» (1993, з М.І.Кабушкіным) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ЛІН (Васіль Мікалаевіч) (15.8.1897, г. Кіржач Уладзімірскай вобл., Расія — 1974),
бел.вучоны ў галіне заатэхніі. Д-рс.-г.н. (1960), праф. (1963). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя Ціміразева (1924). З 1959 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі, у 1962—71 у БДУ. Навук. працы па селекцыі с.-г. жывёл.
Тв.:
Значение искусственного осеменения в животноводстве. Мн., 1961;
Совершенствование породы крупного рогатого скота методом разведения по линиям. Мн., 1962;
Организация контроль-ассистентской службы в молочном скотоводстве. Мн., 1968.