металічнае кольца, якое прымацоўвалася да варот сядзібаў, дзвярэй дамоў, дзверцаў шафаў, куфраў і служыла ручкай. На Беларусі шырока бытавала ў 16—18 ст. Некаторыя па-мастацку аздобленыя антабы (з металу, дрэва, каменю і тынку) маюць выгляд галавы льва з абручом у пашчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫНЕЙТРЫ́НА ( або ),
антычасціца нейтрына, якая адрозніваецца ад яго знакам лептоннага зараду і спіральнасцю. Мае спін 1/2 і масу такую ж, як і маса нейтрына. Існуюць 3 тыпы антынейтрына: электроннае, мюоннае і таўоннае, якія ўдзельнічаюць у працэсах слабага ўзаемадзеяння разам з электронам, мюонам і цяжкім лептонам адпаведна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЛО́МБ (франц. aplomb літар. раўнавага) у харэаграфіі, упэўненая, свабодная манера выканання; уменне захоўваць у раўнавазе ўсе часткі цела. Тэрмін «апломб» ідзе ад прыёмаў віртуознай тэхнікі танца 18 ст. — «рабіць апломб» значыла заставацца ў раўнавазе на паўпальцах некалькі тактаў; у 1-й трэці 19 ст. — устойлівасць на кончыках пальцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРКЕБУ́ЗА (франц. arquebuse),
адзін з першапачатковых узораў зах.-еўрап. ручной агнястрэльнай зброі. З’явілася ў 1-й трэці 15 ст. Зараджалася з дула каменнымі і свінцовымі кулямі. Парахавы зарад падпальваўся ад рукі праз запальную адтуліну ў ствале, пазней — пры дапамозе кнотавага замка. У 16 ст. аркебуза заменена мушкетам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТАРЭ́Я (ваен.; франц. batterie ад battre біць),
агнявое і тактычнае падраздзяленне ў артылерыі. Батарэі могуць быць самастойнымі (у палкавой, берагавой артылерыі) або ўваходзіць у артыл. дывізіён (полк). Складаецца з 2—3 агнявых узводаў, узвода (аддзялення) кіравання. Мае 2—8 гармат (мінамётаў, баявых машын рэактыўнай артылерыі або процітанкавых кіроўных ракет).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛІ́ЖНЯЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, ў Мёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Волта, за 13 км на ПдУадг. Мёры, сярод балота Мох, у межах гідралагічнага заказніка Ельня. Пл. 0,25 км², даўж. 750 м, найб.шыр. 450 мнайб.глыб. 2 м. Пл. вадазбору 3,5 км².
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОЕГАЛО́ЎКАракеты,
галаўная частка ракеты, прызначаная для непасрэднага паражэння цэляў. Складаецца з корпуса, баявога зараду, падрыўнога прыстасавання і засцерагальна-выканаўчага механізма. Баявы зарад у залежнасці ад прызначэння можа быць ядзерным або звычайным. У стратэгічных ракет бывае адна або некалькі боегаловак, якія аддзяляюцца ў пэўных пунктах траекторыі яе палёту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛАЧКА,
возера ў Беларусі, у Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Страча, за 30 км на ПнЗадг.п. Мядзел. Пл. 0,28 км², даўж. 1,75 км, найб.Глыб. 28,2 м. Схілы катлавіны выш. да 20—25 м, пад лесам, берагі месцамі забалочаныя. Выцякае ручай у р. Страча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛЕЦКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лужаснянка, за 6 км на ПнУадг. Гарадок. Пл. 0,21 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 300 м. Схілы катлавіны выш. да 5 м, разараныя, у ніжняй ч. параслі хмызняком. Берагі стромкія. Выцякае р. Кабішчанка.