невялікая пчаліная сям ’я, якую фарміруюць для ўтрымання маладой няплоднай маткі да яе спароўвання з трутнем і часовага захоўвання запасной плоднай маткі. Складаецца з маладых нялётных пчол ад моцнай сям’і, расплоду пчол і падсаджанай няплоднай маткі або яе спелай кукалкі (з пачаткам адкладання яец іх замяняюць на новых) ці запасной плоднай маткі. Пазней Н. аб’ядноўваюць у новыя сем’і ці падсільваюць імі слабыя сем’і.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУРА́ГА,
тып вежы, адметны цыклапічнай муроўкай. Пашыраны на в-ве Сардзінія з сярэдзіны 2-га тыс. да н.э. да захопу яго Рымам. Уяўляюць сабой умацаваныя жытлы і культавыя месцы. Н. расшыраюцца кнізу, звычайна маюць 2 паверхі. Кожны яе ярус — акруглы пакой, часам з бакавымі памяшканнямі, столь утвараецца ступеньчатым скляпеннем. Многія Н. былі абкружаны дамамі. Выкарыстоўваліся як абарончыя збудаванні, з імі таксама звязаны некропалі Сардзініі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯНЬЦЗЮ́НЬСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ, Няньданскае паўстанне,
паўстанне ў Кітаі ў 1852—68 супраць маньчжурскай дынастыі Цын. Арганізавана членамі тайных т-ваў «нянь» (кіт. жгут з прамасленай паперы, таксама саюз, таварыства). Пачалося ў ліст. 1852 на Пнправ. Аньхой пад кіраўніцтвам Чжан Ласіна. У 1855—56 партыз. атрады паўстанцаў дзейнічалі на тэр. правінцый Аньхой, Цзянсу і Хэнань, з 1857 сумесна з тайпінамі (гл.Тайпінскае паўстанне). Канчаткова задушана ў жн. 1868.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДВІ́ШАНЬ (Clitopilus prunulus),
шапкавы грыб сям. энталомавых. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі трапляецца зліп. па вер. у лясах, на палянах, узлесках, садах. Нар. назва гладун.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыям. да 10 см, пукатая, пазней увагнутая з няроўным хвалістым краем, светла-ружавата-бялёсая, падсохлая — белая. Пласцінкі прырослыя. Ножка белая, кароткая, унізе звужаная. Мякаць белая, з пахам мукі. Споры эліпсападобныя, ружаватыя. Ядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛ (PAL; Phase Alternatíon Line радок з пераменнай фазай),
адна знайб. пашыраных сістэм каляровага тэлебачання. Распрацавана ў Германіі (1963). Адрозніваецца ад сістэмы НТСЦ зменай фазы паднясучай у кожным наступным радку «чырвонага» канала на 180°. Мае зменшаную (у параўнанні з НТСЦ) адчувальнасць да дыферэнцыяльных (фазавых і амплітудных) скажэнняў. Прынята ў 93 краінах Зах. Еўропы, Азіі і Афрыкі і мае 6 версій (1990). Гл. таксама СЕКАМ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́ЎСКАЯ (Таццяна Віктараўна) (н. 11.2.1949, г. Адэса, Украіна),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1996). Скончыла Мінскі ін-т замежных моў (1971), з 1976 працуе ў ім (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па фанетыцы, камунікатыўнай і функцыянальнай лінгвістыцы: «Параўнальная тыпалогія англійскай і беларускай моў» (1983, з В.А.Няхай), «Сегментная фанетыка і прасодыя вуснага маўлення» (1993), «Маўленчы рытм у сінхраніі і дыяхраніі» (1995) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНА-ШАТЛА́НДСКАЕ НАГО́Р’Е.
На Пн Вялікабрытаніі, у Шатландыі. Даўж.зПн на Пд каля 300 км, шыр. больш за 200 км. Выш. да 1343 м (г. Бен-Невіс у Грампіянскіх гарах). Складзена з гнейсаў, гранітаў, крыштал. сланцаў, пясчанікаў. Пласкагор’і і масівы, расчлянёныя тэктанічнымі ўпадзінамі (найб. Глен-Мор) са старажытналедавіковымі формамі рэльефу, цяснінамі, на З — фіёрдамі. Шмат азёр (Лох-Ломанд, Лох-Нес), балот. Верасоўнікі, лугі, участкі лясоў. Жывёлагадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНЕТАЛО́ГІЯ (ад планеты + ...логія),
комплекс навук, якія вывучаюць паверхневую і ўнутр. будову, фіз. стан і хім. састаў рэчыва планет Сонечнай сістэмы і іх спадарожнікаў, распрацоўвае гіпотэзы і тэорыі іх утварэння і эвалюцыі. Даследаванні вядуцца апаратурай зкасм. караблёў, аптычнымі назіраннямі з Зямлі і непасрэдна геал. метадамі на ўзорах парод з Месяца і метэарытах. Гл. таксама Касмагенныя мінералы, Касмагонія, Касмалогія, Касмахімія, Касмічнае землязнаўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛА́НУЛА (новалац. planula ад лац. planus плоскі),
адна з лічынкавых стадый развіцця кішачнаполасцевых. Развіваецца з яйца. Плавае ў тоўшчы вады, потым прымацоўваецца да субстрату (дно і інш.) і пераходзіць у наступную стадыю развіцця — паліп.
Цела авальнае, падоўжанае або чэрвепадобнае; складаецца з 2 слаёў. Вонкавы (эпітэліяльны) слой — эктадэрма — мае жгуцікавыя клеткі, сярод якіх размешчаны эпітэліяльна-мускульныя, нерв. і жыгучыя клеткі. Унутр. слой — энтадэрма — утварае замкнутую поласць кішкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРАЛЕ́СКА»,
навукова-метадычны ілюстраваны часопіс па дашкольным выхаванні. Выдаецца з 1991 у Мінску на бел. мове штомесячна. Разлічаны на работнікаў адукацыйных дашкольных устаноў, бацькоў. Прапагандуе навук. распрацоўкі сучасных пед. і метадычных тэхналогій, асвятляе практычную дзейнасць дашкольных устаноў, пытанні падрыхтоўкі кадраў для іх, сямейнага выхавання, у т. л.з вопыту замежных краін. Друкуе артыкулы вучоных, творы бел. пісьменнікаў, рэцэнзіі, матэрыялы па фальклоры, зпед. спадчыны і інш.