СТРЫГАЛЁЎ Міхась (Міхаіл Лаўрэнцьевіч; н. 25.5.1938, в. Недайка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. паэт. Скончыў БПІ (1961), Літ. ін-т імя М.​Горкага ў Маскве (1969). Працаваў у Пермі (Расія). З 1978 на Беларусі. У 1980—82 сцэнарыст кінастудыі «Беларусьфільм». Друкуецца з 1956. Піша на бел. і рус. мовах. У зб-ках паэзіі «Хмель» (1966), «Белая Русь» (1967), «Колер часу» (1971), «Ростань» (1974), «Чырвоныя казармы» (1978), «Кола фартуны» (1981), «Дзевяты кардон» (1990), «Viqilia tertia Трэцяя стража» (1999) грамадска-патрыятычныя і лірычныя матывы, любоў да роднага краю. Аўтар кніг для дзяцей. На бел. мову перакладае з рус., комі-пярмяцкай, на рус. — з аварскай, бел. (у т. л. кн. М.​Мятліцкага «Бабчын», 1997, з А.​Стрыгалёвым), удмурцкай і інш. моў.

т. 15, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)