ГРУ́НДЫГ ((Grundig) Леа) (23.3.1906, г.Дрэздэн, Германія — 10.10.1977),
нямецкі графік. Жонка Г.Грундыга. Вучылася ў АМ у Дрэздэне (1923—26). У 1939—49 у эміграцыі. З 1950 праф. Вышэйшай школы выяўл. мастацтва ў Дрэздэне. У 1964—70 прэзідэнт (старшыня) Саюза мастакоў Германіі. Творы адметныя псіхал. экспрэсіяй (цыклы афортаў «Пад свастыкай», 1933—38; «Барацьба супраць атамнай смерці», 1957—58), жыццесцвярджальным пафасам (цыклы «Вугаль і сталь для міру», 1951, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЯНДЖЫ́НСКАЕ ХА́НСТВА,
феадальная дзяржава ў 18 — пач. 19 ст. ў Азербайджане, у даліне р. Кура. Цэнтр — г.Гянджа. Першы хан Гянджынскага ханства — Шахверні хан Зіяд аглы, які ў сярэдзіне 18 ст. змагаўся супраць іранскага Надзір-шаха. Тэр. Гянджынскага ханства ўвесь час імкнуліся захапіць Іран ці Турцыя. У ханстве ішла барацьба паміж прыхільнікамі іранскай і тур. знешнепаліт. арыентацыі і прыхільнікамі далучэння да Расіі. У 1795 заваявана Іранам. З 1804 у складзе Рас. імперыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ВІН (Аляксандр Іванавіч) (1855—1921),
расійскі паліт. дзеяч. Скончыў Медыка-хірург. акадэмію ў Пецярбургу (1879). Д-р медыцыны. З 1905 старшыня гал. савета манархічнай партыі «Саюз рускага народа», выдавец і рэдактар газ. «Русское знамя». У 1910 выступіў супрацьагр. рэформы П.А.Сталыпіна, што прывяло да расколу ў партыі і адстаўкі Д. з пасады яе кіраўніка. З 1912 арганізатар і пажыццёвы старшыня «Усерас. дубровінскага саюза рус. народа». У 1920 арыштаваны ВЧК за антысав. дзейнасць і расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́ЯС ((Díaz) Парфірыо) (15.9.1830, г. Аахака, Мексіка — 2.7.1915),
палітычны і дзярж. дзеяч Мексікі, генерал. У гады рэвалюцыі і грамадз. вайны 1854—60 змагаўся на баку лібералаў супраць кансерватараў. У час франц. інтэрвенцыі ў Мексіку (1861—67) камандаваў атрадамі патрыят. арміі. У 1877—80 прэзідэнт Мексікі. У 1884 зноў стаў прэзідэнтам, устанавіў дыктатарскі рэжым. Пры ім узмацнілася эканам. залежнасць Мексікі ад Вялікабрытаніі і ЗША. Скінуты ў 1911 у час Мексіканскай рэвалюцыі 1910—17.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛУЖЭ́ННЕ,
зарастанне зямельных участкаў травяністай расліннасцю. Адрозніваюць прыроднае (самазарастанне травяністай расліннасцю высечак, закінутай раллі і інш.) і штучнае З. (засяванне поля шматгадовымі злакавымі і бабовымі травамі ці травасумесямі для стварэння культ. пашы ці сенажаці для паляпшэння прыродных кармавых угоддзяў). На забалочаных мінер. і тарфяных глебах З. праводзяць пасля выканання меліярац. і культуртэхн. работ. Праводзяць З. таксама пры азеляненні населеных пунктаў, буд-ве стадыёнаў, аэрадромаў, замацаванні адхонаў дарог, дамбаў, для барацьбы супраць эрозіі глебы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ГАР СВЯТАСЛА́ВІЧ (1150—1202),
князь ноўгарад-северскі (з 1178), чарнігаўскі (з 1198). Сын чарнігаўскага князя Святаслава Ольгавіча. Удзельнік феад. войн 12 ст. за кіеўскі прастол. У 1172 за р. Ворскла разграміў войска полаўцаў на чале з ханамі Кабяком і Канчаком. Сумесна з інш. князямі ўдзельнічаў у шэрагу паходаў супраць полаўцаў. Узначаліў няўдалы паход 1185, які потым склаў сюжэтную аснову «Слова аб палку Ігаравым». Уцёкшы з палону, нанёс новыя паражэнні полаўцам у 1187, 1190 і 1191.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНАКЕ́НЦІЙ III (Innocentius III; свецкае Латарыо ды Сеньі; Lotario di Segni; 1160 ці 1161, Ананьі, Італія — 16.7.1216),
рымскі папа ў 1198—1216. Прадаўжальнік палітыкі Грыгорыя VIII. Ініцыятар 4-га і 5-га крыжовых паходаў, паходу супрацьальбігойцаў. У 1202 санкцыяніраваў заснаванне ордэна мечаносцаў, які потым пагражаў Полацкаму княству, зацвердзіў ордэн францысканцаў (1210). У 1215 склікаў 4-ы Латэранскі сабор (найбуйнейшы царк. сход у сярэдневякоўі). Пры І. III каталіцкая царква дасягнула вяршэнства над свецкай уладай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБРА́Л ((Cabral) Амілкар) (12.9.1924—20.1.1973),
дзеяч нац.-вызв. руху Гвінеі і а-воў Зялёнага Мыса (Каба-Вердэ). Брат Л.Кабрала. Аграном. Адзін з заснавальнікаў (1956) і ген. сакратар Афр. партыі незалежнасці Гвінеі і Каба-Вердэ (ПАІГК), якая з 1963 узначаліла ўзбр. барацьбу супрацьпартуг.калан. улад і дамаглася ўстанаўлення свайго кантролю над б.ч.Партуг. Гвінеі. Аўтар твораў «Факты аб партугальскіх афрыканскіх калоніях» (1960), «Рэвалюцыя ў Гвінеі» (1969) і інш. Забіты вайскоўцамі, якія ўзбунтаваліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДЫРЫ́ (сапр.Кадыраў) Абдула
(ліпень 1894, Ташкет — 26.8.1940),
узбекскі пісьменнік. Адзін з пачынальнікаў узб.маст. прозы. Дэбютаваў апавяданнем «Распуснік» і п’есай «Няшчасны жаніх» (абодва 1915), якія адметны дэталізацыяй узб. побыту. У творчасці 1910-х г. — уплыў ідэй джадзідызму. Аўтар гіст. раманаў «Мінулыя дні» (1925), «Скарпіён з алтара» (1929, пра жыццё узб. народа ў 19 ст.), сатыр. апавяданняў, фельетонаў, скіраваных супраць адмоўных з’яў у побыце і свядомасці суайчыннікаў. Аповесць «Абід-Кетмень» (1935) прысвечана калектывізацыі ў краіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТРАБА́НДА (італьян. contrabando ад contra супраць + bando ўрадавы ўказ),
міжнароднае правапарушэнне ў сферы мытнай справы. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь К. — тайнае перамяшчэнне праз дзярж. граніцу грузаў, тавараў, валюты і інш. каштоўнасцей, а таксама забароненых або абмежаваных для перамяшчэння прадметаў і рэчываў у абход мытнага заканадаўства. К. з’яўляецца злачынствам і караецца ў адпаведнасці з крымін. заканадаўствам. Адказнасць за адм. мытныя правапарушэнні (пералічаны ў Мытным кодэксе Рэспублікі Беларусь) устанаўліваецца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.