ІЛЬЯШЭ́ВІЧ (Мікалай) (1903, г. Пружаны Брэсцкай вобл. — 2.9.1934),
бел. гісторык, географ, педагог. Скончыў Віленскую бел. гімназію (1923), Пражскі ун-т (1928). Абараніў доктарскую дысертацыю ў 1928 на тэму «Беларусь як антрапагеаграфічная адзінка». Рэдагаваў час. «Маладое жыццё» ў Вільні. Адзін з заснавальнікаў і старшыняБел.культ.т-ва імя Ф.Скарыны ў Празе. Змяшчаў артыкулы па гісторыі Беларусі ў энцыклапедычных выданнях Чэхаславакіі. Аўтар працы «Культурна-геаграфічны характар Беларусі» (1928), інфарм. нарыса «Беларусь і беларусы» (1930), «Кароткага нарыса псіхалогіі» (1932). З 1929 выкладаў у Віленскіх бел. гімназіі і правасл. духоўнай семінарыі. У 1930—31 рэдагаваў час. «Саха».
Тв.:
Расейская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панавання Кацярыны II і Паўла I (1772—1801). Вільня, 1933.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНЁНЮ́ ((Inönü) Ісмет) (24.9.1884, г. Ізмір, Турцыя — 25.12.1973),
дзяржаўны, паліт. і ваен. дзеяч Турцыі, паплечнік М.К.Атацюрка. Удзельнік Младатурэцкай рэвалюцыі 1908. У 1920—1923 нач. Генштаба. У грэка-турэцкую вайну 1919—22тур. войскі пад камандаваннем І. (тады Мустафа Ісмет-паша) у 1921 двойчы перамаглі грэч. войскі каля населенага пункта Інёню (адсюль прозвішча І. з 1934). З 1922 міністр замежных спраў, ад імя Турцыі падпісаў Лазанскі мірны дагавор 1923. У 1923—37 (з перапынкам) і 1961—65 прэм’ер-міністр. У 1938—50 прэзідэнт Турцыі. Працягваў палітыку рэформ Атацюрка (лібералізацыя друку, увядзенне шматпартыйнай сістэмы і інш.). У час 2-й сусв. вайны захаваў нейтралітэт Турцыі. У 1938—72 старшыня Нар.-рэсп. партыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВА́ЛЬЧАНКА (Іван Дзмітрыевіч) (26.11.1923, в. Новенькае Старадубскага р-на Бранскай вобл., Расія — 13.12.1995),
расійскі гісторык. Акад.АНСССР (1987, чл.-кар. з 1972); акад.-сакратар Аддз. гісторыі (1989—95) і акад. (1991) Рас.АН. Д-ргіст.н. (1966), праф. (1967). Скончыў Маскоўскі ун-т (1952). З 1955 выкладчык, у 1966—95 заг. кафедры крыніцазнаўства гісторыі СССР Маскоўскага ун-та. У 1969—87 гал. рэдактар час.«История СССР». Старшыня камісіі па выкарыстанні матэм. метадаў і ЭВМ у гіст. даследаваннях пры Аддз. гісторыі АНСССР (з 1966). Асн. працы па сац.-эканам. гісторыі Расіі 19 — пач. 20 ст., гістарыяграфіі і крыніцазнаўстве, у т. л. «Метады гістарычнага даследавання» (1987).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДА́ФІ (Муамар) (н.вер. 1942, г. Сірт, Лівія),
палітычны і дзярж. дзеяч Лівіі. Скончыў Лівійскі ун-т, ваен. каледж (1965). Стварыў і ўзначаліў арг-цыю «Свабодныя афіцэры юніяністы-сацыялісты» (1964). Удзельнік рэвалюцыі 1.9.1969, якая скінула манархію. У 1969—79 старшыня Савета рэв. камандавання (вышэйшы орган улады), галоўнакаманд. ўзбр. сіламі. У 1970—72 прэм’ер-міністр і міністр абароны, у 1977—79 ген. сакратар Усеагульнага нар. кангрэса (вышэйшы орган заканад. улады). У 1979 адмовіўся ад усіх дзярж. пасад. Фактычна з’яўляецца кіраўніком краіны, галоўнакаманд. узбр. сіламі, мае неабмежаваную ўладу як кіраўнік Рэвалюцыі 1 верасня. Аўтар «Зялёнай кнігі» (1976—79), у якой выклаў сваю грамадска-паліт. праграму (т.зв. трэцяя сусв. тэорыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ЛЬ (Уладзімір Адамавіч) (14.12.1912, г. Чэрвень Мінскай вобл. — 26.5.1980),
бел. архітэктар. Засл. будаўнік Беларусі (1962). Нар. архітэктар СССР (1970). Правадз.чл.АМСССР (1979). Скончыў Усерас.АМ у Ленінградзе (1941). У 1955—79 старшыняДзярж.к-таБССР па справах буд-ва, адначасова з 1959 выкладаў у БПІ. Сярод работ у Мінску: праекты планіроўкі і забудовы праспекта Скарыны (б. Ленінскі праспект) і Кастрычніцкай пл. (б. Цэнтральная; у сааўт.; Дзярж. прэмія Беларусі 1968), будынак Гал. тэлеграфа, Мінскі галоўны паштамт (абодва ў сааўт.), манумент Перамогі і інш. Адзін з аўтараў мемар. комплексу Брэсцкая крэпасць-герой.
Тв.:
Архитектурный облик будущего Минска. Мн., 1953;
Минск: Послевоенный опыт реконструкции и развития. М., 1966 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЎНДА ((Kaunda) Кенет Дэйвід) (н. 28.4.1924 каля г. Чынгола, Замбія),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Замбіі. З 1948 сакратар раённых і правінцыяльных аддзяленняў Афр.нац. кангрэса (АНК) Паўн. Радэзіі, у 1953—58 ген. сакратар АНК. У 1958—59 заснавальнік і нац. прэзідэнт партыі АНК Замбіі. Са студз. 1960 прэзідэнт Аб’яднанай партыі нац. незалежнасці. У 1962—64 міністр мясц. самакіравання і сац. забеспячэння, у студз.—кастр. 1964 прэм’ер-міністр Паўн. Радэзіі. У 1964—70, 1973—78 міністр абароны, у 1970—71 і 1987—88 старшыняАрганізацыі афрыканскага адзінства. У 1964—91 прэзідэнт Замбіі. Тэарэтык афр. сацыялізму, стваральнік канцэпцыі «замбійскага гуманізму» і т. зв. камунакратыі, якая з 1969 беспаспяхова рэалізоўвалася ў Замбіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕНІНГРА́ДСКАЯ СПРА́ВА,
назва серыі суд. працэсаў па абвінавачанні шэрагу буйных парт., сав. і гасп. работнікаў у здрадзе Радзіме і намеры ператварыць Ленінградскую парт. арг-цыю ў апору барацьбы супраць ЦКВКП(б), сфальсіфікаваных органамі бяспекі СССР у канцы 1940 — пач. 1950-х г.Суд. працэс над гал. абвінавачанымі (вер. 1950) праведзены з парушэннем працэсуальных норм: 6 чал., у т. л. былыя чл. Палітбюро ЦКВКП(б) М.А.Вазнясенскі, сакратар ЦКВКП(б) А.А.Кузняцоў, старшыняСМ РСФСР М.І.Радзіёнаў, 1-ы сакратар Ленінградскага абкома партыі П.С.Папкоў, расстраляны, астатнія асуджаны на працяглыя тэрміны турэмнага зняволення. У Ленінградзе па гэтай справе рэпрэсіравана каля 2000 чал. Пазней усе асуджаныя па Л.с. рэабілітаваны, большасць пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ ПЭН (н. ў кастр. 1928, г. Чэнду, Кітай),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Кітая. Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1955). У 1955—66 гал. інжынер, дырэктар электрастанцый, з 1966 нач. Пекінскага электраэнергет. ўпраўлення. У 1979—83 нам., міністр электраэнергетыкі, 1-ы нам. міністра воднай гаспадаркі і электраэнергет. прам-сці. З 1983 нам., у 1988—98 прэм’ер Дзяржсавета Кітайскай Нар. Рэспублікі. Адзін з ініцыятараў задушэння сілай у чэрв. 1989 студэнцкіх выступленняў на пл. Цяньаньмэнь у г. Пекін. З сак. 1998 старшыня Пастаяннага к-та Усекіт. сходу нар. прадстаўнікоў. Чл. Палітбюро ЦККамуніст. партыі Кітая (КПК) з 1985 і Пастаяннага к-таЦККПК з 1987. У 1995 наведаў з афіц. візітам Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТО́ЎСКАЯ ТАРЫ́БА,
прадстаўнічы орган літ. народа і краёвай улады ў Літве ў 1917—20. Выбрана на літ. канферэнцыі (18—23.9.1917, Вільня) у складзе 20 чал. (старшыня А.Сметана); з 11.7.1918 наз. Літоўская дзяржаўная тарыба. Ставіла за мэту адраджэнне ў этнагр. межах самастойнай Літ. дзяржавы, скліканне ў Вільні Устаноўчага сейма. 11.12.1917 абвясціла Дэкларацыю аб аднаўленні незалежнай Літ. дзяржавы, 16.2.1918 — Дэкларацыю незалежнасці Літвы, 2.11.1918 прыняла часовую канстытуцыю Літвы. 27.11.1918 у склад Л.т. былі кааптаваны 6 прадстаўнікоў Віленскай беларускай рады (ВБР) і ўтворана мін-вабел. спраў, 4.4.1919 кааптавана 2 прадстаўнікі Бел. рады Гродзеншчыны. Пасля ўвядзення пасады прэзідэнта Літвы ў крас. 1919 Л.т. страціла свае заканад. функцыі. Фармальна праіснавала да склікання Устаноўчага сейма 15.5.1920.
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Вілейскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў ВПШ пры ЦКВКП(б) (1948). За рэв. дзейнасць у Зах. Беларусі ў 1936—39 быў зняволены ў Бяроза-Картузскі канцлагер, віленскую турму. У 1939—41 старшыня Свянцянскага гарсавета, нам. старшыні Вілейскага аблвыканкома. У партызанах з вер. 1941: камандзір спецгрупы, з мая 1942 — атрада імя Суворава, з ліст. 1942 — партыз. брыгады імя Варашылава, адначасова з крас. 1943 нач. ваенна-аператыўнага аддзела Вілейскага падп. абкома КП(б)Б. З 1944 нам. старшыні Вілейскага, Маладзечанскага аблвыканкомаў. Дэп. Вярх. СаветаБССР з 1940.