савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1974), лётчык-касманаўт (1974), палкоўнік, канд.тэхн.н. (1963). Скончыў Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1956). У 1963—78 у атрадзе касманаўтаў. 26—28.8.1974 з Г.В.Сарафанавым здзейсніў (як бортінжынер) палёт на касм. караблі «Саюз-15». Правёў у космасе 2,2 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРАКЕ́ЗЫ,
індзейскі народ групы іракезаў у ЗША (60 тыс.чал. у 1992, штаты Нью-Йорк і Аклахома) і Канадзе (30 тыс.чал., правінцыі Антарыо і Квебек). Прытрымліваюцца сінкрэтычных культаў, ёсць хрысціяне. У калан. войнах еўрап. дзяржаў за Паўн. Амерыку вял. ролю адыграў Саюз плямён І., ці т. зв. Іракезская ліга (каля 1570 — канец 18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПАРА́ЦЫЯ (ад позналац. corporatio аб’яднанне),
таварыства, саюз, сукупнасць асоб, аб’яднаных на аснове цэхавых, каставых, саслоўных, прафес., камерцыйных і інш. інтарэсаў (напр., навук. К., спарт. К. і інш.). К. — вельмі пашыраная ў развітых краінах форма арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, якая прадугледжвае канцэнтрацыю функцый кіравання ў руках менеджэраў, што працуюць па найме; адпавядае акцыянернаму таварыству.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ РСДРП.
Існавала з канца 1903 да канца 1917. З сак. 1904 уваходзіла ў Паўночна-Заходні камітэт РСДРП, з жн. 1905 — у Паўн.-Зах.саюзРСДРП, з чэрв. 1906 — у Абласны саюзРСДРП Літвы і Беларусі.
На канец 1904 налічвала 180 чл., у 1905 — 650 чл., аб’ядноўвала 17 гурткоў. Арганізоўвала забастоўкі, мітынгі, дэманстрацыі, сходы рабочых, выпускала лістоўкі. У рэвалюцыю 1905—07 прадстаўнікі арг-цыі ўваходзілі ў Віцебскі кааліцыйны камітэт. Дэлегаты арг-цыі ўдзельнічалі ў рабоце IV і V з’ездаў РСДРП. У пач. 1-й сусв. вайны ва ўмовах увядзення ваен. становішча ў губерні ў жн. 1914 арг-цыя разгромлена.
15.3.1917 створана Віцебская аб’яднаная арганізацыя РСДРП, у якую ўваходзілі меншавікі, бундаўцы і бальшавікі.
15.7.1917 аформлена Віцебская арг-цыяРСДРП (інтэрнацыяналістаў), якая з 28.9.1917 называлася Віцебская арганізацыя РСДРП (бальшавікоў). Яна ўвайшла ў Паўн.-Зах.абл. арг-цыю РКП(б). Пасля Кастр.ўзбр. паўстання Віцебскі к-тРСДРП(б) утварыў Віцебскі ВРК.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЙКАНУ́Р,
касмадром у Казахстане, у Карагандзінскай вобласці. Створаны ў 1955. Мае некалькі стартавых комплексаў, тэхн. пазіцый і вымяральных пунктаў. З Байканура запушчаны першы ў гісторыі чалавецтва штучны спадарожнік Зямлі (1957), здзейсніў палёт першы касманаўт Ю.А.Гагарын (1961); стартавалі пілатаваныя касм. караблі («Усход», «Узыход», «Саюз» і інш.), арбітальныя станцыі («Салют», «Мір»), шматлікія штучныя спадарожнікі Зямлі і міжпланетныя касм. апараты.
кіраўнік нац.-вызв. руху на Філіпінах. У 1892 уступіў у «Філіпінскую лігу», якая прапаведавала мірны рух за сац. рэформы, заснаваў тайны рэв.саюз Каціпунан і склаў адзін з яго праграмных дакументаў — «Дзесяць запаведзяў сыноў народа». У 1896—97 узначаліў паўстанне супраць ісп. панавання. Абвінавачаны ў змове, расстраляны паўстанцамі на чале з Э.Агінальда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕПІ́ДЫ (лац. Gepidae),
група герм. плямён, роднасных готам. У 2 ст. перасяліліся са Скандынавіі на ўсх. ўзбярэжжа Балтыйскага мора. У канцы 2 ст. рушылі ўслед за готамі на ПдУ. У канцы 4 ст. ўключаны ў племянны саюзгунаў. У 2-й пал. 6 ст. заваяваны аб’яднанымі сіламі лангабардаў і авараў. Апошні раз згадваюцца ў 9 ст.
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1977), лётчык-касманаўт СССР (1977). Скончыў Харкаўскае вышэйшае ваен.авіяц.інж. вучылішча. З 1965 у атрадзе касманаўтаў. 7—25.2.1977 з В.В.Гарбатко здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-24» (яго бортінжынер) і на арбітальнай станцыі «Салют-5». Працягласць палёту 17,73 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́СЦІЛЬ ((Klestil) Томас) (н. 4.11.1932, Вена),
аўстрыйскі паліт. і дзярж. дзеяч, дыпламат, эканаміст. Скончыў Венскі эканам.ун-т. У 1960-я г. сакратар федэральнага канцлера І.Клаўса. З 1969 на дыпламат. службе. У 1978—82 прадстаўнік Аўстрыі пры ААН, да 1987 пасол у ЗША. З 1992 федэральны прэзідэнт Аўстрыі, садзейнічаў уступленню краіны ў Еўрап.саюз (1.1.1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРАФА́НАЎ (Генадзь Васілевіч) (н. 1.1.1942, с. Сіненькія Пятроўскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1974). Лётчык-касманаўт СССР (1974), палкоўнік. Скончыў Балашоўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1964). У 1965—86 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў. 26—28.8.1974 з Л.С.Дзёміным здзейсніў (як камандзір) палёт на касм. караблі «Саюз-15». Правёў у космасе 2,2 сут.