КАНДРА́ЦЬЕЎ (Мікалай Дзмітрыевіч) (16.3.1892, в. Галуеўская Кастрамской губ., Расія — 17.9.1938),
расійскі вучоны-эканаміст. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1915). У 1917 таварыш міністра харчавання ў Часовым урадзе, пасля Кастр.рэвалюцыі 1917 праф. Маскоўскай с.-г. акадэміі імя Ціміразева, дырэктар Кан’юнктурнага ін-та пры Наркамфіне. Прыхільнік т.зв. таварнай мадэлі сацыялізму. Выступаў супраць планаў фарсіраванай індустрыялізацыі, лічыў, што эканам. развіццё краіны вызначаецца магчымасцямі сельскай гаспадаркі. У 1920-я г. распрацаваў канцэпцыю вял. цыклаў кан’юнктуры. якая ўвайшла ў сусв. л-ру пад назвай «цыклы (хвалі) Кандрацьева». У 19.30 арыштаваны як кіраўнік сфабрыкаванай АДПУ «працоўнай сялянскай партыі», у 1932 прыгавораны да 8 гадоў зняволення. Расстраляны.
Тв.:
Основные проблемы экономической статики и динамики: Предварительный эскиз. М., 1991;
Избр. соч. М., 1993;
Особое мнение: Избр. произв.Кн. 1—2. М., 1993.
Літ.:
Ефимкин А.П. Дважды реабилитированные: Н.Д.Кондратьев. Л.Н.Юровский. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́БКНЕХТ ((Liebknecht) Вільгельм) (293.1826, г. Гісен, Германія — 7.8.1900),
дзеяч герм. і міжнар. рабочага і сацыяліст. руху, журналіст. Вучыўся ва ун-тах Берліна, Гісена, Марбурга. Удзельнік рэвалюцыі 1848—49 у Германіі, пасля паражэння якой эмігрыраваў у Швейцарыю. У 1850—62 жыў у Лондане, дзе кантактаваў з К.Марксам і Ф.Энгельсам. У 1867—70 дэп. рэйхстага Паўн.-Герм. саюза. У 1869 разам з А.Бебелем заснаваў С.-д. рабочую партыю (т.зв. Эйзенахцы), у 1875 садзейнічаў яе аб’яднанню з прыхільнікамі Ф.Ласаля ў адзіную Сацыяліст. рабочую партыю Германіі. У 1874—1900 (з перапынкамі) член с.-д. фракцыі рэйхстага Герм. імперыі. З 1890 гал. рэдактар с.-д.парт. органа газ. «Vorwärts» («Уперад»). Адзін з заснавальнікаў і лідэраў Інтэрнацыянала 2-га.
Тв.:
Рус.пер. — О политической позиции социал-демократии, в частности по отношению к рейхстагу;
Никаких компромиссов, никаких избирательных соглашений!;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРХЛЕ́ЎСКІ ((Marchlewski) Юльян Балтазар) (17.5.1866, г. Улацлавак, Польшча — 22.3.1925),
дзеяч польскага і міжнар.сацыяліст. руху, эканаміст, публіцыст. Скончыў Цюрыхскі ун-т (1895). Адзін з заснавальнікаў Саюза польскіх рабочых (1889), Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага (1893; з 1900 — Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы). У 1893—1904 і з 1908 у эміграцыі. У 1-ю сусв. вайну адзін з заснавальнікаў (1916) «Спартака саюза» ў Германіі. З 1918 у Сав. Расіі, чл.ВЦВК. Удзельнічаў у стварэнні Камуніст. Інтэрнацыянала. У 1920 узначальваў Часовы польскі рэв.к-т у Беластоку. Адзін з заснавальнікаў (1922) і рэктар Камуніст. ун-та нац. меншасцей Захаду, першы старшыня ЦКМіжнар. арг-цыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (1923). Аўтар прац па гісторыі, эканоміцы, агр. пытанні: «Фізіякратызм у даўняй Польшчы» (1897), «Польскія буржуазныя праграмы па аграрным пытанні» (1908), «Антысемітызм і рабочыя» (1913) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЁРСКІ ГІСТО́РЫКА-ЭТНАГРАФІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1983 у г. Міёры Віцебскай вобл. на базе музея на грамадскіх пачатках, адкрыты ў 1994. Нл. экспазіцыі 131 м², каля 2,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (1999), 6 залаў. У зале археалогіі сярод экспанатаў прылады працы, касцяныя грабеньчыкі, шпількі-амулеты, шкляныя пацеркі, спражкі, вітыя бранзалеты з зааморфнымі выявамі з курганных могільнікаў і гарадзішчаў Міёршчыны. У залах ткацтва, ганчарства і бандарства тканыя вырабы, вышыванкі, прылады працы для апрацоўкі лёну і воўны, гаршкі, гарлачыкі, бандарны посуд, вырабы мясц. майстроў. 2 залы прысвечаны гісторыі краю з пач. 19 ст., у т. л. падзеям вайны 1812, паўстанняў 1830—31, 1863—64, рэвалюцыі 1905, 1-й сусв. вайны, дзейнасці падполля і партыз. руху ў Вял.Айч. вайну, развіццю сельскай гаспадаркі і прамысловасці ў пасляваенны час. У зале пляцення карабы і абутак з саломы, мэбля, кошыкі з лазы, маляваныя дываны мясц. мастакоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ЛЕР (Саламон Танхелевіч) (22.12.1889, г. Кнышын Падляскага ваяв., Польшча — 1.9.1937),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. У рэвалюцыю 1905—07 камандзір атрада самаабароны ў Беластоку, потым у арміі. У 1910 арыштаваны за арганізацыю салдацкага бунту. З турмы ўцёк, эмігрыраваў у ЗША, дзе ўдзельнічаў у левым прафс. руху. Пасля Лют.рэвалюцыі 1917 у Чырв. гвардыі, потым у Чырв. Арміі. З 1919 чл. РКП(б), заг. секцыі па рабоце сярод яўр. насельніцтва Смаленскага гаркома РКП(б). З 1921 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі, сакратар Беластоцкага акруговага к-та КПРП. Удзельнік 6-га кангрэса Камінтэрна. З 1923 чл.ЦК, з 1926 чл. Бюро ЦККПЗБ. У 1932—33 узначальваў Краявы сакратарыят ЦККПЗБ. З 1933 на парт. рабоце ў БССР, з 1936 — у Омскай вобл. Аўтар брашуры «Першыя гады Кампартыі Заходняй Беларусі» (1935, пад псеўд. І.Р.Валевіч). Скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НА (Mina) Старэйшы, Эспас-і-Міна (Espoz y Mina) Франсіска (17.6.1781, Ідосін, Іспанія — 13.12.1836), іспанскі паліт. і ваен. дзеяч, удзельнік Іспанскіх рэвалюцый 19 стагоддзя. Генерал (1813). У рэвалюцыю 1808—14 адзін з кіраўнікоў партыз. руху (герыльі) супраць агрэсіі напалеонаўскай Францыі. У вер. 1814, пасля рэстаўрацыі ў Іспаніі абсалютызму, разам з пляменнікам ген. Ф.Х.Мінай Малодшым, узняў паўстанне ў г. Памплона з мэтай аднавіць дзеянне Кадыскай канстытуцыі 1812, але пацярпеў паражэнне і ўцёк у Францыю. У рэвалюцыю 1820—23 кіраваў барацьбой з контррэв. мяцяжом у Каталоніі і супраціўленнем франц. інтэрвенцыі (1823). Пасля паражэння рэвалюцыі зноў у эміграцыі. У 1830—32 спрабаваў узняць антыабсалютысцкія паўстанні на Пн Іспаніі. У рэвалюцыю 1834—43 на чале Паўн.ісп. арміі змагаўся з карлістамі, камандаваў войскамі ў Каталоніі (з 1835). У 1836, незадоўга да смерці, выступіў супраць рэгенткі Марыі Крысціны і абвясціў асн. законам Іспаніі канстытуцыю 1812.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАКО́ЛЬНАЕ АСЯРО́ДДЗЕ,
асяроддзе пражывання і вытв. дзейнасці чалавека. Уключае прыроднае асяроддзе і штучнае (тэхнагеннае) асяроддзе (жылыя пабудовы, прамысл. прадпрыемствы, каналы, вадасховішчы і інш.). Узаемаадносіны чалавека і Н.а. грунтуюцца на іх непарыўнай сувязі, якая пастаянна адбываецца праз абмен рэчываў, энергіі і інфармацыі з прыродным асяроддзем, пераважна на аснове прац. дзейнасці чалавека. Змест і функцыянаванне Н.а. вызначаюцца прыроднымі і сац. фактарамі. Ва ўмовах навукова-тэхн. рэвалюцыі сфера чалавечай дзейнасці практычна ахапіла геаграфічную абалонку і касм. прастору (гл.Наасфера). Чалавечае грамадства істотна змяніла Н.а. ў працэсе яго гасп. асваення (гл.Антрапагеннае ўздзеянне на прыроду), асабліва значныя змены адбыліся ў вял. гарадах. У многіх выпадках умяшанне чалавека ў прыродныя працэсы мела негатыўныя вынікі (гл.Забруджванне навакольнага асяроддзя). Ужо недастаткова мер па ахове атмасферы, вод, глеб і інш. кампанентаў прыроднага асяроддзя (гл.Ахова прыроды) у межах асобных краін, таму ўзнікла неабходнасць аб’яднаць і актывізаваць намаганні ўсіх народаў Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНЫЯ УНІВЕРСІТЭ́ТЫ,
агульнадаступныя грамадскія культ.-асв.навуч. ўстановы; адна з форм самаадукацыі. Першым Н.у. у Расіі былі Маскоўскія Прачысценскія вячэрнія агульнаадук. курсы (з 1897). У 1909 большасць Н.у. закрыта, іх дзейнасць адноўлена пасля Лют.рэвалюцыі 1917. Першыя Ну. на Беларусі створаны ў Бабруйску і Віцебску. Ва ун-тах вывучаліся сацыялогія, гісторыя культуры і эканам. навук, статыстыка, гісторыя Расіі і ўсеагульная гісторыя, рус. і сусв.л-ра, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, аграномія і інш. З канца 1950-х г. ствараліся Н.у. для павышэння ўзроўню адукацыі працоўных. Іх разнавіднасцю былі Н.у. культуры, пед., мед., с.-г., прававыя, грамадска-паліт., прыродазнаўчыя, навукова-тэхн. і эканам. ведаў, фіз. культуры і інш. Мелі адзін або некалькі ф-таў, тэрмін навучання 1—4 гады. Існавалі яны на грамадскіх пачатках пры палацах і дамах культуры, клубах, б-ках, ВНУ, на прадпрыемствах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДВО́ЙСКІ (Мікалай Ільіч) (28.2.1880, с. Кунашоўка Нежынскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна —28.7.1948),
савецкі паліт. і ваен. дзеяч. Вучыўся ў Дзямідаўскім юрыд. ліцэі (Яраслаўль, 1901—05). Чл.РСДРП з 1901, з 1903 бальшавік. Супрацоўнік бальшавіцкіх газет «Звезда» і «Правда» (1910—14). У 1917 кіраўнік ваен. арг-цыі пры ЦК і Петраградскім к-це РСДРП(б), старшыня Усерас. бюро франтавых і тылавых арг-цый пры ЦК. партыі. У Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 старшыня Петраградскага ВРК, кіраваў узяццем Зімняга палаца. З ліст. 1917 нарком ваен. спраў РСФСР, старшыня Усерас. калегіі па арг-цыі і кіраванні Чырв. Арміі. З сак. 1918 у кіруючым апараце Чырв. Арміі. У 1919 нарком па ваен. і марскіх справах Украіны. У 1919—23 кіраўнік Усевобуча. У 1924—35 на парт. і сав. рабоце, у т. л.чл.ЦКК партыі (1924—30). Працы па гісторыі Кастр.рэвалюцыі і грамадз. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНАЯ ЗЯМЛЯ́,
архіпелаг у Паўн. Ледавітым ак., на мяжы мораў Карскага і Лапцевых, тэр. Расіі. Ад мацерыка аддзелена пралівам Вількіцкага. Пл. каля 37,6 тыс.км². Уключае 4 вял. астравы — Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Бальшавік, Камсамолец, Піянер — і шмат дробных. Берагі месцамі скалістыя і стромкія, парэзаны глыбокімі фіёрдамі. У рэльефе вылучаюцца прыледавіковыя плато, узвышаныя раўніны, тэрасаваныя прыбярэжныя раўніны. Каля 1/2пл. ўкрыта ледавіковымі купаламі і шчытамі (выш. да 965 м). Складзена пераважна з асадкавых (пясчанікі, сланцы, даламіты, мергелі) і вывергнутых (дыябазы, граніты) парод. Клімат суровы, арктычны. Сярэднія месячныя т-ры зімой ад -28 да -33 °C, летам 0,5—1,6 °C. Ападкаў 150—400 мм за год. Пераважае арктычная пустыня з плямамі мохава-лішайнікавай расліннасці. У складзе жывёльнага свету лемінг, пясец, трапляецца белы мядзведзь. Лежбішча нерпы, грэнландскіх цюленяў, маржоў, бялухі. Птушыныя «кірмашы». Астравы адкрыты экспедыцыяй Б.А.Вількіцкага ў 1913, даследаваны экспедыцыяй Г.А.Ушакова і М.М.Урванцава ў 1930—32.