МІ́ЛЕР ((Miller) Глен) (1.3.1904, г. Кларында, ЗША — 16.12.1944),
амерыканскі трамбаніст, аранжыроўшчык, кіраўнік джаз-аркестраў. У 1924—26 вучыўся ва ун-це Каларада, у 1932—35 удасканальваўся ў Дж.Шылінгера (кампазіцыя, аранжыроўка). З 1921 іграў у джаз-аркестрах. У 1935 разам з Р.Ноўблам арганізаваў аркестр, вядомы т.зв. мілераўскім гучаннем (увёў кларнет і тэнарсаксафон у актаву, паміж партыямі якіх размешчаны партыіінш. інструментаў групы язычковых духавых). У 1938 стварыў уласны аркестр, сусветна вядомы пасля ўдзелу ў кінафільме «Серэнада сонечнай даліны» (1941) з яго музыкай. З 1942 з арганізаваным ім Аркестрам ВПС выступаў на фронце і па радыё. Яго творчасці прысвечаны фільм «Гісторыя Глена Мілера» (1954).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РА ((Moro) Альда) (23.9.1916, г. Малье, Італія — 9.5.1978),
італьянскі дзярж. і паліт. дзеяч. Юрыст. Праф.крымін. права ун-та г. Бары. Чл. (з 1946), паліт. сакратар (1959—62), старшыня (з 1976) Хрысц.-дэмакр.партыі; узначальваў яе левае крыло, імкнуўся аб’яднаць намаганні хрысц. дэмакратаў і сацыялістаў у парламенце. Чл. палаты дэпутатаў італьян. парламента (з 1948). У 1948—58 нам. міністра замежных спраў, міністр юстыцыі, нар. адукацыі. У 1969—72 і 1973—74 міністр замежных спраў, у 1963—68 і 1974—76 прэм’ер-міністр Італіі. 16.3.1978 выкрадзены і пазней забіты тэрарыстамі з т.зв.«чырвоных брыгад». Аўтар прац па розных аспектах юрыд. навукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮ́РДАЛЬ ((Myrdal) Альва) (31.1.1902, г. Упсала, Швецыя — 1.2.1986),
шведскі грамадскі дзеяч, сацыёлаг. Скончыла Стакгольмскі ун-т (1924). З 1932 член С.-д.партыі. У 1936—48 дырэктар засн. ёю сац.-пед. семінара (Пед. ін-та дашкольнага навучання) у Стакгольме. З 1956 пасол у Індыі, Бірме і на Цэйлоне. У 1962—72 кіраўнік швед. дэлегацыі на Жэнеўскай канферэнцыі па раззбраенні. У 1966—72 міністр па пытаннях раззбраення. Аўтар прац «Крызіс у праблеме насельніцтва» (1934; у сааўт. з мужам Г.Мюрдалем), «Гульня ў раззбраенне: як Злучаныя Штаты і Расія раздуваюць гонку ўзбраенняў» (1977) і інш. Нобелеўская прэмія міру 1982 (разам з А.Гарсія Роблесам).
венгерскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Засл. арт. Венгрыі (1955). Вучыўся ў Будапешце, удасканальваўся ў Э.Чэкеці. У 1913—21 саліст, у 1936—62 балетмайстар і педагог (у 1950—61 дырэктар) Венг. опернага т-ра (Будапешт), выконваў гал.партыі ў яго спектаклях. У 1950—53 педагог Ін-та балета. Сярод лепшых пастановак: «Сільвія» на муз. Л.Дэліба (1942), «Прывід ружы» на муз. К.М.Вебера і «Дзень нараджэння інфанты» Дж.Карпентэра (абедзве 1948) і інш. Стварыў балетную школу (1937), у пед. працы спалучаў стыль італьян. школы класічнага танца з нац. асаблівасцямі венг.танц. мастацтва. Прэмія імя Л.Кошута 1958.
шведская спявачка (драм. сапрана); прадстаўніца школы бельканта. Вучылася ў Стакгольме (1941—46). У 1948—51 салістка Каралеўскай оперы ў Стакгольме. У 1953—86 у т-рах «Ковент-Гардэн», «Ла Скала», «Метраполітэн-опера» і інш. Валодала надзвычай моцным голасам прыгожага тэмбру вял. дыяпазону, драм. выразнасцю. Вядомая выканальніца партый у операх Р.Вагнера: Ізольда, Брунгільда, Эльза, Лізавета («Трыстан і Ізольда», «Пярсцёнак нібелунга», «Лаэнгрын», «Тангейзер). Інш.партыі; Агата («Вольны стралок» К.М.Вебера), Алена («Мефістофель» А.Бойта), Аіда («Аіда» Дж.Вердзі), Тоска, Турандот (аднайм. оперы Дж.Пучыні), Саламея («Саламея» Р.Штрауса), Донна Ганна («Дон Жуан» В.А.Моцарта), Урсула («Мастак Матыс» П.Хіндэміта).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВАТНЫ ((Novotný) Антанін) (10.12.1904, Летняні, каля г. Прага — 28.1.1975),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Чэхаславакіі. Чл.Камуніст.партыі Чэхаславакіі (КПЧ) з 1921, яе ЦК (1946—68). З 1928 удзельнік рабочага руху. У 2-ю сусв. вайну вязень канцэнтрацыйнага лагера Маўтгаўзен. 1-ы сакратар Пражскага абкома (1945—53). пасля смерці К.Готвальда 1-ы сакратар ЦК КПЧ (1953—68), да пач. 1960-х г. працягваў палітыку свайго папярэдніка. Прэзідэнт Чэхаславакіі (1957—68). На студзеньскім (1968) пленуме ЦК КПЧ абвінавачаны ў правядзенні памылковай ідэалаг., эканам. і нац. палітыкі, адхілены ад кіраўніцтва партыяй, а пазней ад усіх інш. пасад. Адстаўка Н. паспрыяла пачатку «Пражскай вясны».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТАЛО́ЎСКІ (Дзмітрый Сіманавіч) (5.11.1876, г. Варонеж — 29.5.1948),
адзін з кіраўнікоў рэв. руху на Беларусі. За рэв. дзейнасць неаднойчы арыштаваны і сасланы. З вясны 1904 агент ЦКРСДРП па Паўн.-Зах. краі, чл. Паўн.Зах. к-таРСДРП. Дэлегат ад Паўн.-Зах.к-та на III з’ездзе РСДРП (1905), выбраны чл.ЦК. У парт. арг-цыях Мінска і Віцебска зрабіў даклады аб рабоце III з’езда РСДРП. З 1905 прадстаўнік ЦКРСДРП у Савеце партыі, афіц. прадстаўнік ЦКРСДРП у выканкоме Пецярб. Савета. З 1908 ад парт. дзейнасці адышоў. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 у Дзярж. камісіі заканад. меркаванняў пры СНК РСФСР, з 1932 на юрыд. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШАСНАЯ АПРАЦО́ЎКА ВО́ЎНЫ,
комплекс тэхнал. працэсаў па падрыхтоўцы воўны-сыравіны да далейшай перапрацоўкі. Адбываецца на спец. прадпрыемствах воўнаапрацоўчай прам-сці — фабрыках па П.а.в. (на Беларусі ў пас. Ільіч Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.). Асн. этапы: сартаванне, трапанне, мыццё, высушванне.
Пры сартаванні атрымліваюць аднародныя па тэхн. якасцях партыі воўны. Сартаваная воўна на трапальных агрэгатах разрыхляецца, і пазбаўляецца мех. прымесей. Мыюць воўну ў мыйных агрэгатах цёплым (40—48 °C) мыльна-содавым растворам, выдаляюць тлушчапот, мінер. прымесі, адціскаюць, разрыхляюць і высушваюць пры т-ры 50—60 °C. Пры парушэннях рэжымаў П.а.в. ўзнікаюць заганы воўны: зніжэнне трываласці, пругкасці, эластычнасці, страта бляску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІ (Леанід Рыгоравіч) (12.6.1902, г.п. Шчарбінаўка Данецкай вобл., Украіна — 17.8.1941),
савецкі военачальнік, ген.-лейт. (1941), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Сын Р.І.Пятроўскага. Скончыў Акадэмію РСЧА (1922). З 1917 у Чырв. гвардыі, у 1918—38 і з 1940 у Чырв. Арміі. У маі—снеж. 1937 камандзір корпуса ў БВА. У 1938—40 быў звольнены з Чырв. Арміі, выключаны з партыі. У Вял.Айч. вайну 63-і стралк. корпус на чале з П. правёў Рагачоўска-Жлобінскую аперацыю 1941. Пры прарыве з акружэння смяротна паранены. У в. Старая Рудня Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. на магіле П. помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДА ПЯЦЁХ,
другі ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі ў маі 1918. Сфарміраваны пасля выхаду з 1-га складу Народнага сакратарыята Беларусі ў пач. мая 1918 бел. сацыялістаў-рэвалюцыянераў П.Бадуновай, Т.Грыба, Л.Зайца і сацыял-дэмакрата А.Смоліча. У склад Р.п. уваходзілі прадстаўнікі Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў Я.Варонка (старшыня), Я.Бялевіч, К.Езавітаў, В.Захарка, П.Крачэўскі. Правыя ў Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі з мэтай адхіліць Р.п. стварылі Нар. сакратарыят пад кіраўніцтвам Р.Скірмунта. У выніку кампрамісу, дасягнутага паміж левымі і правымі, у чэрв. 1918 быў сфарміраваны 4-ы склад Нар. сакратарыята.