САФАРЭ́ВІЧ (Safarewicz) Ян (26.1.1904, г. Даўгаўпілс, Латвія — 1992),
польскі мовазнавец. Чл. Польскай АН у Кракаве (з 1945), Польскай АН (з 1958). Вучыўся ў Вільні і Парыжы. З 1937 праф. Ягелонскага ун-та ў Кракаве. Аўтар прац па гісторыі лац. мовы, класічных і балт. мовах, індаеўрапеістыцы, агульным мовазнаўстве: «Даследаванні па фанетыцы і метрыцы лацінскай мовы» (1936), «Гістарычная граматыка лацінскай мовы» (ч. 1—2, 1937—50, з Я.Атрэмбскім), «Нарыс гістарычнай граматыкі лацінскай мовы» (1953), «Нарыс гісторыі лацінскай мовы» (1986). Большасць артыкулаў сабрана ў зб. «Мовазнаўчыя даследаванні» (1967).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́МАС (Thomas) Эдуард Донал (н. 15.3.1920, Март, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне гематалогіі і анкалогіі. Д-р медыцыны (1946). Скончыў Ун-т Тэхаса ў г. Остын (1943). З 1955 у Калумбійскім, з 1963 у Вашынгтонскім ун-тах, з 1975 у Цэнтры па вывучэнні раку г. Сіэтл. Навук. працы па праблемах трансплантацыі касцявога мозга пры парушэннях кроваўтварэння; прапанаваў метады прыгнечання імунітэту (т. зв. праграмы імунадэпрэсіі) рэцыпіента для прадухілення рэакцыі адарвання трансплантата. У 1956 зрабіў перасадку касцявога мозга чалавеку. Нобелеўская прэмія 1990 (разам з Дж. Э.Мары).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮ́ТЧАЎ Іван Артамонавіч (24.3.1834, г. Тамбоў, Расія — 14.2.1893),
расійскі і бел. хімік і мінералог; адзін з пачынальнікаў хім. навукі і асветы на Беларусі. Скончыў Пецярб.ун-т (1856). З 1857 праф. хіміі Горы-Горацкага земляробчага ін-та. З 1862 у Кіеўскім ун-це. З 1869 дырэктар Новаалександрыйскага ін-та сельскай гаспадаркі і лесаводства Люблінскай губ.Асн. працы паарган. хіміі, аналізе мінер. сыравіны, хім. тэхналогіі. Ажыццявіў першую спробу каталітычнага крэкінгу нафты. Аўтар падручнікаў па хіміі і крышталяграфіі.
Тв.:
Начальные основания минеральной химии. Киев, 1868.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЧЭ́РСКАЯ РА́ТУША,
помнік архітэктуры класіцызму з элементамі псеўдаготыкі ў г.Чачэрск Гомельскай вобл. Пабудавана ў 2-й пал. 18 ст. ў цэнтры горада. Мураваны 2-павярховы квадратны ў плане цэнтрычны будынак, завершаны 5 драўлянымі чацверыковымі вежамі; 4 з іх размешчаны па вуглах асн. аб’ёму і ўвянчаны шпілямі, 5-я (больш высокая і звужаная ўверсе) — пасярэдзіне на масіўным чацверыковым барабане. Аконныя праёмы прамавугольныя, стральчатыя і з паўцыркульнымі арачнымі завяршэннямі. Карніз з фігурнымі кранштэйнамі. Да 2 уваходаў па баках гал. фасада вядуць манум. каменныя лесвіцы. Будынак рэстаўрыруецца (2003).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РТВЕЛ (HartweU) Леланд (н. 30.10.1939),
амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл.Нац.АН ЗША (1987). Д-р філасофіі (1964). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1961). З 1965 у Каліфарнійскім, з 1968 у Вашынгтонскім ун-тах, адначасова (з 1997) прэзідэнт і дырэктар Цэнтра па даследаванні раку (г. Сіэтл). Навук. працы па праблемах анкалогіі. Адкрыў спецыфічны клас генаў, якія кантралююць клетачны цыкл. Увёў паняцце «чэк-пойнт» — кантрольны пункт, у якім клетачны цыкл прыпыняецца для геннай праверкі. Нобелеўская прэмія 2001 (з П.Нёрсам і Т.Хантам; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСТу біялогіі,
адзін з асноўных органаў вышэйшых раслін, займае бакавое становішча па восі парастка і выконвае функцыі фотасінтэзу, транспірацыі і газаабмену. Складаецца з ліставой пласцінкі і чаранка (калі яго няма, Л. наз. сядзячым). Зверху і знізу пакрыты эпідэрмай з кутыкулай, часам з разнастайнымі валаскамі. Пад эпідэрмай знаходзіцца некалькі слаёў зялёнай тканкі (хларэнхімы), дзе адбываюцца асн.фізіял. працэсы — фотасінтэз і дыханне раслін. Праводзячыя пучкі праходзяць па жылках Л.: падраўніне (ксілеме) ад каранёў паступае вада і раствораныя ў ёй пажыўныя рэчывы, палубе (флаэме) у інш. органы адцякаюць прадукты фотасінтэзу. Памеры Л. пераважна 3—10 см, але бываюць да 20 м (некат. пальмы). Часам відазмяняюцца ў калючкі, вусікі, лускавінкі або рэдукуюцца. Адрозніваюць простыя (з адной пласцінкай) і складаныя (з некалькімі пласцінкамі, што размешчаны перыста ці пальчата на агульнай восі). Форма Л. — характэрная адзнака віду і адлюстроўвае прыстасаванасць да пэўных экалагічных умоў — вільготнасці, асвятлення і інш. Працяг жыцця — ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў (напр., у лаўра 3—4, у елкі Шрэнка да 30 гадоў). Лістапад бывае паступовым ці амаль адначасовым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАМЕТЭАРАЛАГІ́ЧНАЯ АБСЕРВАТО́РЫЯ,
навукова-вытворчае падраздзяленне Гідраметэаралагічнай службы. Вывучае гідраметэаралагічны рэжым, ажыццяўляе метадычнае і тэхн. кіраўніцтва сеткай гідраметэаралагічных станцый і пастоў, абагульняе і друкуе іх матэрыялы. На Беларусі гідраметэаралагічныя абсерваторыі дзейнічаюць у складзе гідраметэаралагічных цэнтраў К-тапа гідраметэаралогіі пры Мін-ве па надзвычайных сітуацыях і абароне насельніцтва ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС: Мінская галаўная (з 1930), Гомельская (з і Брэсцкая (з 1970) занальныя, Віцебская (з 1970), Гродзенская (з 1981) і Магілёўская (з 1982) гідраметэаралагічныя абсерваторыі 2-га разраду. Забяспечваюць гасп. ўстановы і насельніцтва аператыўнай інфармацыяй: ажыццяўляюць кантроль за забруджваннем навакольнага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДГА́ЙНЫ Міхаіл Васілевіч (н. 5.1.1954, в. Ізбішча Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.дзярж. дзеяч. Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1975), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1991). З 1975 працаваў інжынерам-тэхнолагам Мінскага вытв. аб’яднання вылічальнай тэхнікі. У 1977—91 на камсамольскай і парт. рабоце. З 1991 нам. міністра культуры Рэспублікі Беларусь, з 1992 старшыня К-тапа справах моладзі пры СМ Рэспублікі Беларусь, з 1995 дырэктар гуманітарных праграм Бел. цэнтра інфармацыі ЮНЕСКА, з 1996 начальнік гал. ўпраўлення грамадска-паліт. інфармацыі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 1997 старшыня Дзярж.к-та Рэспублікі Беларусь па друку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЯ́НАВА КАЛО́НА,
узведзена імператарам Траянам у Рыме ў 111—114. Архітэктар — грэк Апаладор з Дамаска. Мармуровае збудаванне вышынёй 38 м складаецца з кубічнага цокаля, базы і ствала калоны з капітэллю рымска-дарычнага ордэра. Першапачаткова Т.к. была ўвенчана бронзавым арлом, пазней — статуяй Траяна, з 1587 — статуяй апостала Пятра. Ствол Т.к. пакрываюць размешчаныя па спіралі выкананыя звял. майстэрствам рэльефы (агульная даўжыня 200 м, вышыня 1 м), якія адлюстроўваюць вайну Траяна здакамі. Т.к. — каштоўная крыніца звестак па гісторыі побыту і ваен. тэхнікі рымлян і дакаў; на ёй паказаны каля 2500 чал.
Да арт.Траянава калона. Агульны выгляд і фрагмент рэльефаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБ’Е́ДКАЎ Георгій Антонавіч (н. 19.2.1930, с. Кастрычніцкае Арэнбургскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1990). Скончыў Чкалаўскі с.-г.ін-т (1953). З 1957 у бел.НДІ экстрым. ветэрынарыі імя Вышалескага. Працы па патагенезе, імунагенезе, дыягностыцы і прафілактыцы бруцэлёзу жывёл, па туберкулёзе жывёл і імунагенезе гэтай хваробы на клетачным узроўні.