САФАРЭ́ВІЧ ((Safarewicz) Ян) (26.1.1904, г. Даўгаўпілс, Латвія — 1992),
польскі мовазнавец. Чл. Польскай АН у Кракаве (з 1945), Польскай АН (з 1958). Вучыўся ў Вільні і Парыжы. З 1937 праф. Ягелонскага ун-та ў Кракаве. Аўтар прац па гісторыі лац. мовы, класічных і балт. мовах, індаеўрапеістыцы, агульным мовазнаўстве: «Даследаванні па фанетыцы і метрыцы лацінскай мовы» (1936), «Гістарычная граматыка лацінскай мовы» (ч. 1—2, 1937—50, з Я.Атрэмбскім), «Нарыс гістарычнай граматыкі лацінскай мовы» (1953), «Нарыс гісторыі лацінскай мовы» (1986). Большасць артыкулаў сабрана ў зб. «Мовазнаўчыя даследаванні» (1967).
А.Я.Міхневіч.
т. 14, с. 199
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)