ТАФТ (Taft) Уільям Хоўард (15.9.1857, г. Цынцынаты, ЗША —8.3.1930),
дзяржаўны дзеяч ЗША. Юрыст. Бацька сенатара Р.А.Тафта, аднаго з ініцыятараў Тафта-Хартлі закона (1947). Вучыўся ў Іельскім каледжы (1874—78) і юрыд. школе ў Цынцынаты (1878—80). Быў адвакатам, суддзёй, з 1901 губернатар Філіпінаў, з 1904 ваен. міністр ва ўрадзе Т.Рузвельта. У 1909—13 прэзідэнт ЗША (27-ы) ад Рэсп. партыі. Выступаў за абмежаванне эканам. дыктату вял. трэстаў, за пашырэнне амер. ўплыву ў Кітаі і Цэнтр Амерыцы («Дыпламатыя долара»). З 1913 праф. права ў Іельскім ун-це, з кастр. 1921 старшыня Вярх. суда ЗША.
Літ.:
Американские президенты: 41 ист. портрет от Джорджа Вашингтона до Билла Клинтона: Пер. с нем. Ростов н/Д;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАРО́ЎСКІ Фёдар Фёдаравіч (26.12.1883, г. Чарнігаў, Украіна — 7.9.1955),
расійскі тэатральны мастак. Нар.маст.СССР (1951). Віцэ-прэзідэнтАМСССР (1947—53). Скончыў Строганаўскае маст.-прамысл. вучылішча (1907). Працаваў у оперным т-ры С.Зіміна, у антрэпрызе С.Дзягілева (1913—14). У 1921—41, 1947—53 гал. мастак Вял.т-ра ў Маскве. Лепшыя работы да опер «Кармэн» Ж.Бізэ (1922), «Ціхі Дон» І.Дзяржынскага (1936), «Емяльян Пугачоў» М.Коваля (1942), «Князь Ігар» А.Барадзіна (1944), «Барыс Гадуноў» (1948) і «Хаваншчына» (1950) М.Мусаргскага, «Садко» М.Рымскага-Корсакава (1949). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943, 1949, 1950, 1951.
Літ.:
Костина Е.М. Ф.Ф.Федоровский. М. 1960.
Ф.Федароўскі. Эскіз дэкарацыі да оперы «Кармэн» Ж.Бізэ. 1922.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЁДАРАЎ Яўген Канстанцінавіч (10.4.1910, г. Бендэр, Малдова — 30.12.1981),
расійскі геафізік. Акад.АНСССР (1960, чл.-кар. 1939). Герой Сав. Саюза (1938). Скончыў Ленінградскі ун-т (1932). З 1932 навук. супрацоўнік палярных станцый. З 1938 дырэктар Арктычнага НДІ, у 1939—47 і 1962—74 нач. Гідраметэаслужбы СССР. У 1947—55 у Геафіз. ін-це АНСССР, у 1956—69 дырэктар Ін-та прыкладной геафізікі, у 1959—62 у прэзідыуме АНСССР, у 1963—71 віцэ-прэзідэнтСусв. метэаралагічнай арг-цыі. Навук. працы па даследаванні геафіз. палёў у Арктыцы, магніталогіі, метэаралогіі і прыкладной астраноміі. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1969.
Тв.:
Глобальные исследования атмосферы и прогноз погоды. М., 1971;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАЛО́Ў Канстанцін Васілевіч (н. 22.7.1932, г. Кіраў Калужскай вобл., Расія),
расійскі вучоны ў галіне машыназнаўства. Акад.Рас.АН (1984, чл.-кар. з 1976) і шэрагу замежных акадэмій. Герой Сац. Працы. Скончыў Бранскі ін-ттрансп. машынабудавання (1956). З 1975 дырэктар Ін-та машыназнаўства АНСССР, з 1985 віцэ-прэзідэнтАНСССР (з 1991 — Рас.АН). Навук. працы па тэорыі вібрацыйнай тэхнікі і тэхналогіі, узаемадзеянні нелінейных вагальных сістэм з крыніцамі энергіі, праблемах машыназнаўства. Ленінская прэмія 1988. Дзярж. прэмія СССР 1986.
Тв.:
Теория вибрационной техники и технологии. М., 1981;
Колебания оболочек в жидкости. М., 1983;
Взаимодействие нелинейных колебательных систем с источниками энергии. М., 1985;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́ЙЛЕ МАРЫЯ́М Менгісту, Менгісту Хайле Марыям (1941, Адыс-Абеба), дзяржаўны і паліт. дзеяч Эфіопіі. Герой Сацыяліст. Эфіопіі (1979), падпалкоўнік (1976). Скончыў Ваен. акадэмію і ун-т у Адыс-Абебе. Служыў у арміі. Адзін з кіраўнікоў ваен. перавароту (вер. 1974), у выніку якога скінуты імператар Хайле Селасіе I. З 1974 1-ы нам. старшыні Часовага ваен.-адм.к-та (савета) Эфіопіі, у 1977—87 яго старшыня і старшыня СМ Эфіопіі, галоўнакамандуючы Рэв. арміяй. Ген. сакратар ЦК кіруючай Рабочай партыі (1984—91), прэзідэнт і старшыня Дзярж. Савета Эфіопіі (1987—91). Праводзіў курс на пабудову сацыялізму, у знешняй палітыцы арыентаваўся на СССР. Пасля паражэння ў шматгадовай грамадз. вайне (май 1991) эмігрыраваў.
англійскі фізікахімік; адзін са стваральнікаў тэорыі ланцуговых рэакцый. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1929) і яго прэзідэнт (1955—60). Замежны чл.АНСССР (1958). Скончыў Бейліёл-каледж Оксфардскага ун-та (1924), дзе працаваў з 1921 (з 1937 праф.). З 1964 у Імперскім каледжы навукі і тэхналогіі (Лондан). Навук. працы ў галіне хім. кінетыкі. Выявіў механізм гамагеннага монамалекулярнага раскладання многаатамных малекул, з’явы мяжы ўзгарання вадароду ў сумесі з кіслародам і растлумачыў іх на аснове тэорыі ланцуговых рэакцый. Вывучаў працэсы росту бактэрый у пажыўных асяроддзях, выявіў залежнасць скорасці росту клетак ад наяўнасці ў навакольным асяроддзі вуглякіслага газу, амінакіслот і інш. Нобелеўская прэмія 1956 (з М.М.Сямёнавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУДАКО́Ў Алег Парфір’евіч (н. 23.10.1940, г.п. Сураж Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне сківічна-тваравай хірургіі. Заснавальнік і прэзідэнтБел. асацыяцыі сківічна-тваравых хірургаў. Д-рмед.н. (1975), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1997). Скончыў Пермскі мед.ін-т (1964). З 1968 у Цюменскім мед. ін-це (з 1979 заг. кафедры). З 1980 у Мінскім мед. ун-це (заг. кафедры), адначасова (1986—88) прарэктар па навук. рабоце. З 1992 гал. спецыяліст па сківічна-тварнай і пластычнай хірургіі. Навук. працы па метадах пластычнага аднаўлення вял. дэфектаў твару і шыі.
Тв.:
Компрессионно-дистракционный метод остеосинтеза в костной пластике нижней челюсти. Мн., 1985;
Травматические переломы нижней челюсти, их осложнения и лечение. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБА́ТАЎ Аляксандр Рыгоравіч (1854—24.4.1915),
расійскі вучоны-эканаміст. Скончыў Маскоўскі ун-т. У 1892—1904 прэзідэнт Маскоўскага т-ва сельскай гаспадаркі. У сваіх працах разарэнне сял. гаспадарак Расіі тлумачыў іх агратэхн. адсталасцю; абшчыннае землеўладанне разглядаў як гал. апору рас.дзярж. ладу і самабытны інстытут, прыстасаваны да ўмоў і розных відаў нар. жыцця, як сродак выратавання краіны ад рэвалюцыі і сацыялізму («Упарадкаванне абшчыннага сялянскага землеўладання», 1902). Адзін з арганізатараў 1-га каап. з’езда Расіі, стварэння Маскоўскага нар. банка. Як праціўнік залатога монаметалізму выступаў супраць грашовай рэформы 1895—97, адстойваў папярова-грашовую сістэму з уласцівай ёй інфляцыяй («Пераўтварэнне дзяржаўнай грашовай гаспадаркі», 1906). Аўтар прац «Абноўленая Расія» (1908), «Дзяржаўна-народная гаспадарка Расіі ў найбліжэйшай будучыні» (1910) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НШЫН Аляксандр Леанідавіч (28.3.1911, г. Смаленск, Расія —9.10.1999),
расійскі геолаг. Акад.Рас.АН (1991; акад.АНСССР 1958), віцэ-прэзідэнт (1982—88) АНСССР. Герой Сац. Працы (1981). З 1936 у Геал. ін-це АНСССР, у 1958—82 у Ін-це геалогіі і геафізікі Сібірскага аддз.АНСССР, у 1982—88 дырэктар Ін-та літасферы АНСССР. Навук. працы па геалогіі Паўн. Прыаралля, Паўд. Урала, Сярэдняй Азіі і Сібіры. Прымаў удзел у стварэнні тэктанічных карт Еўразіі. Дзярж. прэміі СССР 1969, 1978.
Тв.:
Геология Северного Приаралья. Стратиграфия и история геологического развития. М., 1953;
Тектоническая карта Евразии. М., 1964.
Літ.:
Академик А.Л.Яншин // Геология и геофизика. 1986. № 33.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТЫ́ЛЬКІН Анатоль Іванавіч (6.1.1941, в. Кругавец-Калініна Добрушскага р-на Гомельскай вобл. —27.1.2002),
бел. грамадскі дзеяч, педагог. Скончыў Гродзенскі (1967) і Ленінградскі (1975) пед. ін-ты. Ініцыятар стварэння ў 1991 культ.-асв. Цэнтра бел.т-ва інвалідаў па зроку, друкавання л-ры па сістэме Брайля, аддзялення тыфлапедагогікі дэфекталагічнага ф-та ў Бел.пед. ун-це. Аўтар навук. прац па праблемах сац. і прац. рэабілітацыі інвалідаў па зроку. З 1997 1-ы віцэ-прэзідэнт параалімпійскага к-та Беларусі. Адзін з заснавальнікаў у 1993 і кіраўнікоў Рэсп. партыі працы і справядлівасці. Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь у 1990—95, з 2000 дэп. Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь.