адзін з буйнейшых маст. збораў у Польшчы. Засн. ў 1862, да 1916 наз. Музей прыгожых мастацтваў. Захоўвае калекцыі твораў стараж.-егіп., этрускага, ант. і візант. мастацтва, еўрап. жывапісу і скульптуры 15—20 ст., польскага мастацтва 16—20 ст., зборы польскага, еўрап. і ўсх.дэкар.-прыкладнога мастацтва 13—20 ст., медальернага мастацтва 7 ст. да н.э. — 20 ст., мініяцюры, графікі. Сярод экспанатаў таксама урэцка-налібоцкае шкло, слуцкія паясы, творы В.Ваньковіча і інш. Будынак музея ўзведзены ў 1926—38 у формах неакласіцызму (арх. Т.Талвінскі). Філіялы: палацава-паркавыя комплексы ў Лазенках, Вілянаве, Нябораве і Аркадыі, музеі плакату ў Вілянаве, К.Дунікоўскага ў Варшаве, у Ловічы, імя Е.Дунін-Баркоўскага ў Краснявіцах, І.Я.Падарэўскага і Польскай эміграцыі ў Амерыцы ў Лазенках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАІ́БА (Paraíba),
назва 2 рэк у Паўд.Амерыцы: Параіба-ду-Норты (Paraiba do Norte), рака на ПнУ Бразіліі. Даўж. 450 км, пл. басейна 19,7 тыс.км². Вытокі і верхняе цячэнне ў межах плато Барбарэма (Бразільскае пласкагор’е), нізоўі на Атлантычнай нізіне, упадае ў Атлантычны ак. каля мыса Кабу-Бранку. Асеннія паводкі. Суднаходная ад. г. Жуан-Песоа. Параіба-ду-Сул (Paraiba do Sui), рака на ПдУ Бразіліі. Даўж. 1060 км, пл. басейна каля 60 тыс.км². Вытокі ў гарах Сера-ду-Мар (Бразільскае пласкагор’е) каля Атлантычнага ак., цячэ ў глыбокай міжгорнай упадзіне, упадае ў Атлантычны ак. каля г. Кампус. Мнагаводная ад снеж. да сакавіка. Сярэдні расход вады больш за 1 тыс.м³/с. Суднаходная на асобных участках у сярэднім і ніжнім цячэнні (каля 250 км). ГЭС Ілья-дус-Помбус.
кветкавая расліна сям. бабовых. Адзіны від роду. Пашырана ў Міжземнамор’і. Трапляецца на камяністых схілах, у цяснінах, лясах з вечназялёных дубоў, ядлоўцаў і хвоі. Культывуецца ў Паўд. і Паўн.Амерыцы, Паўд. Афрыцы, Міжземнамор’і, Індыі.
Вечназялёнае дрэва выш. 6—15 м з шарападобнай кронай. Жыве 200—300 гадоў. Лісце шчыльнае, перыстае. Кветкі дробныя, сабраныя ў гронкі Плод — струк. Струкі Р.д. (цараградскія, або кіпрскія, рожкі) даўж. 10—25 см, маюць сакавітую, салодкую (да 50% цукру) мякаць, якая спажываецца ў ежу, ідзе на корм жывёле, з яе гатуюць сок, сіроп, сыравіну для атрымання спірту. Падпражанае насенне — сурагат кавы. Семя мае пастаянную масу (каля 200 мг), таму са стараж. часу яго выкарыстоўвалі як адзінку вагі (карат) у ювелірнай справе. Р.д. таксама наз. адзін з відаў роду празопіс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСХО́ДНІК (Sedum),
род кветкавых раслін сям. таўсцянкавых. Каля 600 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я, пераважна ў Еўразіі, некалькі відаў у Паўд. Афрыцы і Паўд.Амерыцы (Перу). На Беларусі 6 відаў Р.: адагнуты (S. reflexum), бледны (S. pallidum), валасісты (S. villosum), едкі, або заечая капуста (S. acre), несапраўдны (S. spurium), шасцірадковы (S. sexangulare). Трапляюцца ў разрэджаных хваёвых лясах, уздоўж дарог, чыгунак, на сухадольных лугах. Шэраг інтрадукаваных відаў пад назвай «седум» вырошчваецца ў дэкар. і пакаёвым кветкаводстве.
Шмат-, двух- і аднагадовыя травы, часам паўкусцікі выш. 5—25 см. Сцёблы прамастойныя або сцелістыя. Лісце патоўшчанае, сакаўное, рознай формы і колеру, у кальчаках або ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі двухполыя, белыя, жоўтыя, пурпуровыя, пераважна ў шчыткападобных суквеццях. Плод — шматлістоўка. Меданосныя, лек., дэкар., харч. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВА́ННА (ад ісп. sabana, запазычанага з мовы карыбскіх індзейцаў),
занальны тып ландшафту, утвораны спалучэннем трапічнай і субтрапічнай ксерафільнай травяністай расліннасці (пераважна злакавай) з адзіночнымі і групамі дрэў, зараснікамі хмызняку. Пашырана ў Афрыцы, Паўд. і Цэнтр.Амерыцы, Аўстраліі і Індыі. У Бразіліі С. наз.кампас, у Венесуэле і Калумбіі — льянас. Развіваюцца таксама на месцы зведзеных трапічных лясоў (другасныя С.).
Расліны С. прыстасаваны да працяглых засух: лісце цвёрдае, моцна апушанае, рэдукаванае да калючак, кара дрэў тоўстая. Травяністыя злакі выш. да 3 м. Дрэвы (акацыя, баабаб, эўкаліпт і інш.) пераважна нізкарослыя, часта з парасонападобнай кронай, у некат. (бутэлечнае дрэва і інш.) ствалы ўтрымліваюць вял. запасы вады. Багаты і разнастайны жывёльны свет: сланы, насарогі, жырафы, ільвы, зебры, антылопы; з птушак характэрны страусы. Гл. таксама Саванныя зоны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІДЗІ́НА (Swida),
род кветкавых раслін сям. кізілавых. Каля 40 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі і Паўн.Амерыцы, радзей у Еўропе. На Беларусі 1 від — С. крывава-чырвоная (S. sanquinea). Трапляецца на схілах у лісцевых і мяшаных лясах. Больш за 10 відаў прайшлі інтрадукцыйную праверку ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі: С. Амома (S. amomum), белая (S. alba), шаўкавістая (S. sericea) і інш. Выведзена шмат садовых форм.
Лістападныя кусты або дрэвы выш. 1,5—6 м. Лісце супраціўнае, суцэльнае, чаранковае. Кветкі белыя, у шчытка- ці парасонападобных галоўчатых суквеццях. Плод — сакаўная, чорная або белая касцянка. З насення атрымліваюць тэхн. алей, чырванаватая драўніна ідзе на такарныя вырабы, з галін плятуць кошыкі і маты. Выкарыстоўваюць С. для замацавання пяскоў і схілаў. Дэкар., тэхн., меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́Я (Glycine),
род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў вільготных тропіках і субтропіках Афрыкі і Паўд.-Усх. Азіі. Радзіма — Кітай.
У Еўропе — з канца 18 ст. С. культурная (G. max). У многіх земляробчых рэгіёнах свету (асабліва ў Паўн.Амерыцы і Усх. Азіі) — адна з асн. зернебабовых, кармавых і тэхн. культур. На Беларусі культывуюць яе ранняспелыя сарты.
Аднагадовыя прамастойныя, павойныя ці паўзучыя травяністыя расліны выш. 20—100 см. Сцёблы звычайна апушаныя цвёрдымі валаскамі. Трайчастае лісце чаргаванае, з прылісткамі. Кветкі дробныя, фіялетавыя, ліловыя, белыя ці чырванаватыя ў пазушных гронках. Плод — струк. У зярнятах С. культурнай 35—50% бялку, блізкага па амінакіслотным саставе да жывёльнага, і 13—24% алею. Іх выкарыстоўваюць у хлебапякарнай, кандытарскай, маргарынавай, мясной і інш. галінах прам-сці. Харч., кармавыя і тэхн. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНАЯ КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ ПРА́ЦЫ (СКП; The World Confederation of Labour),
міжнароднае аб’яднанне прафесійных саюзаў. Засн. ў 1920 як Міжнар. канфедэрацыя хрысц. прафсаюзаў (МКХП). У канцы 1990-х г. аб’ядноўвала каля 26 млн. членаў у 113 краінах. МКХП была створана пад эгідай Ватыкана на ідэйнай платформе сац. дактрыны каталіцызму; у 1968 «дэхрысціянізавана» (выключаны адсылкі на сац. прынцыпы хрысціянства) і пераназвана ў СКП Выступае за мірнае супрацоўніцтва паміж прадпрымальнікамі і наёмнымі работнікамі (але патрабуе некат. сац.-эканам. уступак работнікам), вырашэнне міжнар. спрэчак мірнымі сродкамі, раўнапраўныя эканам. адносіны паміж развітымі краінамі і краінамі, што развіваюцца, супраць праяў апартэіду і расізму. Рэгіянальныя арг-цыі ў Еўропе, Афрыцы, Азіі і Лац.Амерыцы. Вышэйшы орган — кангрэс, а паміж яго сесіямі — савет. Бягучымі справамі загадвае выканаўчае бюро. Месцазнаходжанне кіруючых органаў СКП — г.Брусель.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЗА́ЛІС, махунка (Physalis),
род кветкавых раслін сям. паслёнавых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках, пераважна ў Амерыцы. У культуры 3 віды Ф.: мексіканскі тамат, або ліпкаплодны (P. ixocarpa), перуанскі, ці перуанская вішня (P. peruviana), і сунічны, або апушаны (P. pubescens). На Беларусі 1 заносны від — Ф. звычайны (P. alkekengi), што трапляецца на звалках, каля жылля. Некат. віды культывуюцца як дэкар. і агароднінныя расліны (напр., Ф. мексіканскі, сунічны).
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі або распасцёртымі сцёбламі выш. 20—100 см. Лісце яйцападобна-авальнае, суцэльнае. Кветкі белыя ці жаўтаватыя, з цёмна-фіялетавымі плямамі, дробныя, на паніклых кветаножках, у суквецці звіліна. Плод — ягада, замкнёная ў пухірападобную чашачку (ліхтарык). Плады культ. відаў спажываюць у ежу. Харч., лек. і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІ́П II (Felipe; 21.5.1527, г. Вальядалід, Іспанія — 13.9.1598),
кароль Іспаніі [1556—98]. З дынастыі Габсбургаў. Прастол заняў пасля адрачэння свайго бацькі Карла V і падзелу імперыі, паводле якога атрымаў Іспанію, Сіцылій абедзвюх Каралеўства, Нідэрланды, Франш-Кантэ, Мілан, уладанні ў Амерыцы і Афрыцы. Садзейнічаў умацаванню абсалютызму, быў фанатычным прыхільнікам каталіцызму (падтрымліваў інквізіцыю, праследаваў ератыкоў і марыскаў); для вядзення бясконцых войнаў павялічваў падаткі, у т. л.алькабалу. Ў выніку разгрому франц. войск у бітве каля Сен-Кантэна (1557) заключыў з франц. каралём выгадны для Іспаніі мір, які завяршыў італьянскія войны 1494—1559. У 1571 узначаліў «Свяшчэнную лігу», створаную шэрагам дзяржаў для барацьбы з туркамі. У 1581 далучыў да сваіх уладанняў Партугалію. Вёў войны з Англіяй (ісп.«Непераможная армада» ў 1588 пацярпела паражэнне) і Францыяй (у 1595 ісп. войскі разбіты Генрыхам Наварскім каля Фантэн-Франсэз).