КАДА́НЧЫК (Сяргей Мікалаевіч) (12.9.1906, в. Майсеевічы Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 15.9.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Кіеўскія аб’яднаныя курсы падрыхтоўкі камандзіраў РСЧА (1932). У Чырв. Арміі з 1928. Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд., Паўд.-Зах., Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім франтах. Вызначыўся ў вер. 1943 пры вызваленні Новарасійска: полк пад камандаваннем падпалкоўніка К. штурмам авалодаў умацаваннямі праціўніка і зрабіў пралом у яго абароне. Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́СНІКАЎ (Пімен Рыгоравіч) (25.7.1906, г. Мікалаеў, Украіна — 26.11.1996),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ваенна-тэарэтычную (1933) і Арэнбургскую ваен.авіяц. школы лётчыкаў (1934). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Волхаўскім, Паўд., Зах., 1-м і 2-м Бел. франтах. Старшы штурман штурмавой авіяцыі маёр К. вызначыўся ў 1944 пры вызваленні Рагачова, Бабруйска, Мінска, Слоніма, ліквідацыі груповак праціўніка ў бабруйскім «катле». Да 1957 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАСЁЎ (Іван Раманавіч) (2.5.1922, в. Вілейка Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 7.11.1955),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Мурманскае ваен. вучылішча сувязі (1946). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Паўн.-Зах., Сцяпным, 1-м і 2-м Укр. франтах. Удзельнік Курскай бітвы, Корсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыі, вызвалення Украіны, Малдавіі, Румыніі, Венгрыі. Вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні р. Дняпро каля Кіева. У ліку першых пераправіўся на правы бераг і пад варожым агнём наладзіў сувязь дэсанта з камандным пунктам палка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПЕ́ЗА (Ігнацій Іванавіч) (25.11.1898, в. Кугалеўка Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. — 27.9.1987),
генерал-лейтэнант (1946). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнікграмадз. вайны. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). З 1936 пам. камандзіра, камандзір дывізіі, нач.ваен. вучылішча, камандзір корпуса. У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Камандуючы 15-м механізаваным корпусам, удзельнічаў у танк. бітвах пад гарадамі Дубна, Луцк і Роўна (Украіна). Да 1959 пам. і нам. камандуючага войскамі ваен. акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́ЦКІ (Сяргей Дзям’янавіч) (5.11. 1913, в. Мудроўка Мінскага р-на — 20.9.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Варонежскі зоатэхн. ін-т (1938). Працаваў у Смаленскай вобл. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., 1-м Укр. франтах Удзельнік вызвалення Луцка, Бродаў, Перамышля.
Камандзір кав. эскадрона, ст. лейт. К. вызначыўся пры выхадзе на чэхаславацкую граніцу 19—20.9.1944, калі яго эскадрон захапіў 2 варожыя батарэі, 7 аўтамашын, знішчыў больш за 70 гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́СІЙ (Лонгін Гай) (Gaius Cassius Longinus; ?—42 да н.э.),
старажытнарымскі ваен. і паліт. дзеяч. З плебейскага роду Касіяў. Нар. трыбун (49), прэтар (44). Удзельнік парфянскага паходу Ліцынія Краса (53). У пач.грамадз. вайны 49—45 прыхільнік Гнея Пампея, пасля бітвы пры Фарсале (48) спыніў супраціўленне, памілаваны Цэзарам. У 44 да н.э. адзін з арганізатараў забойства Цэзара. Пасля ўтварэння 2-га трыумвірату (43) аб’яднаўся з М.Брутам супраць трыумвіраў. Пасля паражэння ў бітве пры Філіпах (42) скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЯНЧУ́К (Пётр Якаўлевіч) (25.4.1902, в. Буда-Валчкоўская Палескага р-на Кіеўскай вобл. — 21.1.1945),
поўны кавалер ордэна Славы. Беларус. З 1930 працаваў у саўгасе «Ялава» Чавускага р-на Магілёўскай вобл.Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., 2-м Бел. франтах, камандзір сапёрнага аддзялення. Вызначыўся 20.2.1944 (зрабіў для разведчыкаў праход у мінным полі) і 21.1.1945, калі пад варожым агнём група сапёраў на чале з К. пабудавала пераправу для палка. К. быў смяротна паранены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРСА́НАЎ (Аляксандр Васілевіч) (23.12.1898, г. Казань, Татарстан — 18.11.1994),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-м. (1943), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Кіеўскую аб’яднаную ваенную школу (1926), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1920. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., Сталінградскім, Цэнтр. і Бел. франтах. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра, вызваляў Брагінскі р-н, г. Калінкавічы Гомельскай вобл. Да 1960 у Сав. Арміі, да 1974 прарэктар БДУ. Ганаровы грамадзянін г.п. Брагін, г. Калінкавічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЗУН (Павел Пятровіч) (4.8.1892, в. Клешаў Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 16.9.1943),
генерал-лейтэнант (1942). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1913, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. вайны, грамадз. вайны 1918—20 на Усх. і Туркестанскім франтах: камандзір узвода, эскадрона, палка. З 1936 нам. камандзіра, камандзір дывізіі, ст. выкладчык ваен. акадэміі. У Вял.Айч. вайну на Бранскім, Паўд.-Зах., Варонежскім франтах, з 1942 камандуючы арміяй. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУБЛІ́ЦКІ (Аляксей Аляксандравіч) (1.10.1919, в. Міхайлава-Шахава Тайшэцкага р-на Іркуцкай вобл., Расія — 3.6.1989),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Іркуцкую парт. школу (1948), юрыд. школу (1951). У Вял.Айч. вайну з лютага 1943 на Цэнтр., 1-м Бел. і інш. франтах. УдзельнікБабруйскай аперацыі 1944. Камандзір аддзялення роты сувязі старшы сяржант К. вызначыўся 7.9.1944 пры фарсіраванні р. Нараў і ў баях за плацдарм на тэр. Польшчы. Пасля вайны на адм.-гасп. рабоце.