геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1987). На паўд.-ўсх. ускраіне в. Камень Валожынскага р-на Мінскайвобл. Валун светла-ружовага граніту.
Даўж. 4 м, шыр. 3,1 м, выш, 2,2 м, у абводзе 11,1 м, аб’ём 14 м³, маса каля 37 т. Формаю нагадвае вял. прас. Прынесены ледавіком каля 200—120 тыс.г. назад са Скандынавіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЛА́НЦЫ,
вёска ў Бярэзінскім р-не Мінскайвобл., на р. Клява, каля аўтадарогі Беразіно — Клічаў. Цэнтр сельсавета. За 10 км на ПдУ ад г. Беразіно, 111 км ад Мінска, 52 км ад чыг. ст. Градзянка. 346 ж., 168 двароў (1998). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы чырвонаармейцаў, сав. воінаў і партызан. Каля вёскі гарадзішча жал. веку і ранняга феадалізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМА́,
балота на Пн Барысаўскага р-на Мінскайвобл., у вадазборы рэк Бярэзіна і Гайна. Нізіннага тыпу. Пл. 5,5 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 4,1 тыс.га. Сярэдняя глыб. торфу 1,7 м. Асушаная ч. балота выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць, неасушаныя землі часткова ўваходзяць у водаахоўную зону Бярэзіны. У раслінным покрыве пераважаюць вольха, асіна, бяроза, з травяністых раслін — асокі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРТАШЭ́ВІЧ (Анатоль Мікалаевіч) (н. 11.2.1949, г. Слуцк Мінскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне аўтатрактарабудавання. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1994). Скончыў БСГА (1971), дзе і працуе (з 1996 першы прарэктар). Навук. працы па паляпшэнні эксплуатацыйных характарыстык рухавікоў унутр. згарання, па актуальных праблемах аграрнай адукацыі. Распрацаваў сістэмы аховы рухавікоў ад цеплавых і мех. перагрузак, прынцыпы павышэння экалагічных і эканам. паказчыкаў работы дызеляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮ́ЧЫК Пётр Васілевіч (вер. 1923, в. Рыбцы Пухавіцкага р-на Мінскайвобл. — 15.1.1945). Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1944, тэлефаніст. Вызначыўся пры вызваленні Польшчы. 14.1.1945 пад шквальным агнём праціўніка выправіў на лініі сувязі 46 пашкоджанняў. 15.1.1945 у крытычны момант бою закрыў сабой амбразуру варожага дзота, з якога вёўся кулямётны агонь па сав. пяхоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІПРЫЯНО́ВІЧ (Рыгор Якаўлевіч) (1851, в. Крайск Лагойскага р-на Мінскайвобл. — пасля 1915),
царкоўны гісторык, педагог. Магістр багаслоўя (1873). Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмію (1869). Выкладаў у Літ. духоўнай семінарыі, Віленскай гімназіі і Віленскім жаночым вучылішчы духоўнага ведамства. Друкаваўся пераважна ў «Литовских епархиальных ведомостях». Аўтар прац, прысвечаных гісторыі праваслаўя, каталіцызму і уніяцтва ў Беларусі і Літве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ЦКІ МЕХАНІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.
Створаны ў 1969 у г. Клецк Мінскайвобл. як філіял Мінскага прыладабуд. з-да імя Леніна. У 1979 і 1983 уведзены ў эксплуатацыю новыя вытв.-адм. і вытв. будынкі. З 1998 даччынае прадпрыемства адкрытага акц.т-ва «Мінскі прыладабудаўнічы завод». Асн. прадукцыя (1998): эл. прылады для прамысл. і бытавых мэт (электракіпяцільнікі, электрапрасы, электраводанагравальнікі, трубчастыя электранагравальнікі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛО́МЛЯ,
традыцыйная бел. рыбалоўная прылада. Мае выгляд трохграннай прызмы, абцягнутай сеткай (апрача адной грані). Рабілі яе на драўляным каркасе ці з прутоў. Рыбу лавілі ўдваіх уброд: тапілі К. ў вадзе, заганялі рыбу ў яе, падцягваючы К. да берага і боўтаючы нагамі. К. была пашырана на Палессі, Гродзеншчыне.
І.М.Браім.
Рыбакі з кломляй. Былая вёска Лучынка Слуцкага павета Мінскайгуб.Пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯЦІ́ШЫНСКАЕ БАЛО́ТА,
на ПдЗ Пухавіцкага р-на Мінскайвобл., у вадазборы рэк Талька і Цітаўка. Нізіннага (78%), пераходнага (14%) і вярховага тыпу. Пл. 5,4 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 4 тыс.га. Глыб. торфу да 7,5 м, сярэдняя 2,3 м. Асушаная ч. балота выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На пл. 2 тыс.га лес з хвоі і бярозы, асушаны рэдкай сеткай каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МАЛАЎСКІ БОЙ 1942,
бой партызан 125-га атрада імя Сталіна (камандзір С.А.Рыжак) па знішчэнні варожага блокпаста з дотам каля раз’езда Комалава Дзяржынскага р-на Мінскайвобл. 19 чэрв. ў Вял.Айч. вайну. У выніку 1,5-гадзіннага бою з намнога большымі сіламі праціўніка партызаны спалілі будынак блокпаста, знішчылі танк, процітанк. гармату, 2 радыёстанцыі, 15 бочак гаручага і выйшлі з-пад агню.