біялагічны заказнік у Пухавіцкім р-не Мінскай вобл. Створаны ў 1979 для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Пл. больш за 1 тыс.га. Вярховае балота. Хваёва-сфагнавыя і хваёва-багунова-сфагнавыя фітацэнозы. На ўскраінах балота і мінер. участках хваёвыя і мяшаныя хваёва-бярозавыя і асінава-яловыя лясы кіслічнага, сніткавага, чарнічнага і даўгамошнага тыпаў.