селішча і бескурганны могільнік кіеўскай культуры (паводле Л.Д.Побаля — позназарубінецкай) на Беларусі, каля в. Адаменка Быхаўскага р-на Магілёўскайвобл. (у л-ры вядома і пад назвай Абідня), ва ўрочышчы Абідня. Раскапана каля 25% плошчы селішча і 12 пахаванняў з трупаспаленнем на могільніку. Выяўлены рэшткі наземных слупавых жытлаў, 29 паўзямлянак зрубнай канструкцыі, шкляныя пацеркі, фібулы, манета Геты (209—212), падвескі з эмаллю (гл.Абідзенскія эмалі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЯ НА́ТАПА,
рака ў Беларусі, у Мсціслаўскім р-не Магілёўскайвобл., левы прыток Чорнай Натапы (бас. Дняпра). Даўж. 50 км. Пл. вадазбору 235 км². Пачынаецца за 1,2 км на У ад в. Багацькаўка.
Даліна складаная, у прырэчышчавай частцы скрынкападобная. Пойма вузкая. Рэчышча звілістае, у вярхоўі на 20,5 км і ў сярэднім цячэнні на 2,9 км каналізаванае. Берагі абрывістыя, выш. 2—3 м. Прытокі — невял. ручаі і канавы. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац.сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАЦІ́ЧАСК,
старажытны горад Полацкай зямлі. Упамінаецца ў «Аповесці мінулых часоў» пад 1071. Месцазнаходжанне не выяўлена. Даследчыкі атаясамлівалі Галацічаск з вёскамі Галоўчын Бялыніцкага р-на Магілёўскай і Голацк Пухавіцкага р-на Мінскай абл. Але рэшткі стараж. горада там не выяўлены.
Літ.:
Повесть временных лет. Ч. 1. М.; Л., 1950;
Алексеев Л.В. Полоцкая земля в IX—XIII в.: (Очерки истории Северной Белоруссии). М., 1966;
Штыхов Г.В. Города Полоцкой земли (IX—XIII вв.). Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БАСНА,
вадасховішча ў Кіраўскім р-не Магілёўскайвобл., за 10 км на У ад г.п. Кіраўск, каля вёсак Лешчанка, Кісцяні, Барчыцы і Новая Добасна. Створана на р.Добасна ў 1969. У 1974—81 рэканструявана. Пл. 1,68 км², даўж. 6,5 км, найб.шыр. 700 м, найб.глыб. 2,5 м, аб’ём вады 1,9 млн.м³. Берагі выш. да 2 м, пад ворывам і хмызняком. Дно выслана торфам і пяском. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ВАР (Генадзь Антонавіч) (н. 13.4.1938, г. Слаўгарад Магілёўскайвобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991), праф. (1944). Скончыў Карагандзінскі політэхн.ін-т (1960). З 1966 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. Навук. працы па структурных і магн. фазавых пераўтварэннях у цвёрдым целе, распрацоўцы новых магн. матэрыялаў.
Тв.:
Исследование статики и динамики решетки при фазовых переходах в сплавах MnAs1-xPx // Системы особых температурных точек твердых тел. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́НІНА (Ларыса Аляксандраўна) (25.7.1914, г. Мсціслаў Магілёўскайвобл. — 18.10.1981),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі шкла. Д-ртэхн.н. (1968), праф. (1970). Скончыла БПІ (1938), дзе працавала з 1946, з 1976 у Бел.тэхнал. ін-це. Навук. працы па даследаванні механізмаў утварэння сілікатных матэрыялаў і распрацоўцы новых відаў шкла і сіталаў са спец. ўласцівасцямі.
Тв.:
Минералообразование в процессе кристаллизации шлакосодержащего ситалла пироксенового состава (у сааўт.) // Эксперимент в области технического минералообразования (у сааўт). М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУЧКО́Ў (Ціхан Свірыдавіч) (4.7.1922, в. Бахацец Чавускага р-на Магілёўскайвобл. — 9.3.1987),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Магілёўскі аэраклуб (1941), Ейскае ваенна-марское авіяц. вучылішча (1942). У Вял.Айч. вайну лётчык-знішчальнік ВПС Балтыйскага флоту ст. лейт. Ж. вызначыўся ў час прарыву блакады Ленінграда, вызвалення Ленінградскай вобл. і Прыбалтыйскіх рэспублік. Зрабіў 257 баявых вылетаў, з іх 85 на фотаразведку, асабіста збіў 11 самалётаў праціўніка. Да 1960 у Сав. Арміі, пасля ў Мін-ве грамадз. авіяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБЯЛЫ́ШЫН (Забялышына),
вёска ў Хоцімскім р-не Магілёўскайвобл., на аўтадарозе Хоцімск—Клімавічы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 20 км на ПнЗ ад г.п. Хоцімск, 163 км ад Магілёва, 39 км ад чыг. ст. Клімавічы. 928 ж., 374 двары (1997). Спіртзавод, вінаробны цэх. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, лазнева-пральны камбінат, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква Іаана Прадцечы (1843).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІНЬКО́ВІЧ (Мітрафан Іванавіч) (27.6.1900, в. Пячары Касцюковіцкага р-на Магілёўскайвобл. — 24.9.1943),
генерал-маёр танк. войск (1943), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1933). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Бранскім, Цэнтр., Варонежскім франтах. Танк. корпус на чале з З. вызначыўся 22.9.1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Чарнігаўскай вобл. (Украіна). Загінуў у баі пры вызваленні г. Прылукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІО́ФЕ (Барыс Ісакавіч) (23.11.1918, г. Горкі Магілёўскайвобл. — 12.12.1943),
бел.літ.-знавец. Вучыўся ў Ленінградскім ун-це (1937—41). Загінуў на фронце. Даследаваў бел. л-ру 19 ст., творчасць Я.Купалы: арт. «Літаратурна-гістарычнае значэнне «Тараса на Парнасе», «Паэма «Тарас на Парнасе» Аб часе і месцы напісання і гісторыка-літаратурным значэнні», «Аб рамантызме Купалы», «Лірычная паэма Купалы «Яна і я» (усе 1940).