вёска ў Дрыбінскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр Першамайскага с/с і саўгаса. За 12 км на ПдЗ ад г.п. Дрыбін, 48 км ад Магілёва, 23 км ад чыг. ст. Цёмны Лес. 1317 ж., 411 двароў (2002). Безалкагольных напіткаў і макаронны цэхі. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.