вёска ў Кармянскім р-не Гомельскай вобл., на р. Горна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на Пд ад г.п. Карма, 90 км ад Гомеля, 71 км ад чыг. ст. Рагачоў. 420 ж., 139 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБА́ШАВА,
вёска ў Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля Любашаўскага вадасховішча. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 2 км на Пн ад горада і чыг. ст. Ганцавічы, 248 км ад Брэста. 924 ж., 441 двор (1999). С.-г.прамысл. прадпрыемства «Ганцаўчанка». Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВО́НАВІЧЫ,
вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., каля р. Цапра. Цэнтр сельсавета і калект.-долевага прадпрыемства. За 14 км на ПдУ ад г. Нясвіж, 126 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Клецк. 429 ж., 167 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯДЗЕ́Ц,
вёска ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл., на р. Вятліца. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 28 км на ПнУ ад г. Столін, 267 км ад Брэста, 35 км ад чыг. ст. Гарынь. 978 ж., 413 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́ХАВІЧЫ,
вёска ў Дзяржынскім р-не Мінскай вобл., каля р. Уса. Цэнтр сельсавета. За 10 км на Пд ад г. Дзяржынск, 48 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Койданава. 165 ж., 65 двароў (1999). Пачатковая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙСЕ́ЕЎШЧЫНА,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 37 км на Пн ад горада і 42 км ад чыг. ст. Барысаў, 113 км ад Мінска. 488 ж., 152 двары (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛІ́НАЎКА,
вёска ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Брагінка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПнЗ ад г.п. Лоеў, 87 км ад Гомеля, 65 км ад чыг. ст. Рэчыца. 355 ж., 117 двароў (1999). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦЕ́ХАЎ (Васіль Фёдаравіч) (1.4.1917, штат Агайо, ЗША — 12.7.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Беларус. Ў Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Бранскім, Паўд.-Зах., Паўд., Сталінградскім, Данскім і Варонежскім франтах. Танк. рота пад камандаваннем старшага лейт. М. вызначылася ў ліст. 1942 у Сталінградскай, у ліп. 1943 у Курскай бітвах. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЧАСК,
вёска ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл., каля р. Клява. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на У ад г. Беразіно, 126 км ад Мінска, 45 км ад чыг. ст. Нясета. 285 ж., 109 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАЛАЁВА,
вёска ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., на левым беразе р. Дзісна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 41 км на У ад г. Міёры, 160 км ад Віцебска, 21 км ад чыг. ст. Боркавічы. 431 ж., 171 двор (1999). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.