Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКІ́МАВА (Вольга Дзмітрыеўна) (11.7.1883, Полацкі пав. Віцебскай губ. — 4.7.1969),
бел. альголаг. Скончыла Вышэйшую школу, Вышэйшыя прыродазнаўчыя курсы ў Пецярбургу (1906—12). З 1920 у віцебскіх настаўніцкім і пед. ін-тах, БДУ. Адзін з першых даследчыкаў альгафлоры на Беларусі, вывучала яе відавы і колькасны склад, біямасу фітапланктону вадаёмаў Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСМЫКО́ВІЧ (Мікалай Захаравіч) (3.5.1916, в. Чырвоная Слабада Акцябрскага р-на Гомельскай вобласці — 14.12.1976),
поўны кавалер ордэна Славы. З 1941 на Зах., Бел., 1-м Бел. франтах. Удзельнік абарончых баёў на тэр.Беларусі, Украіны, Курскай бітвы. Камандзір гарматы ст. сяржант Асмыковіч вызначыўся ў баях на Беларусі, Украіне і ў Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПРЭ́ЙЧЫК (Віктар Давыдавіч) (н. 3.7.1949, Мінск),
бел. спартсмен (шахматы). Міжнар. гросмайстар (1980). Скончыў БДУ (1972). З 1992 спартсмен-інструктар нац. каманды Беларусі. Чэмпіён свету сярод студэнтаў у камандным першынстве (1968, г. Ібс, Аўстрыя; 1969, г. Дрэздэн, Германія; 1974, Тысайд, Вялікабрытанія). Чэмпіён СССР сярод маладых майстроў (1974). Чэмпіён Беларусі (1972).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́ЎСКІ (Юрый Міхайлавіч) (29.6.1925, Мінск — 31.12.1992),
бел. біяхімік. Акад.АНБеларусі (1986, чл.-кар. з 1977), д-рмед.н. (1965), праф. (1966). Засл. дз. нав.Беларусі (1978). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1950). З 1956 у Віцебскім, з 1959 у Гродзенскім мед. ін-тах. З 1970 заг. Аддзела рэгуляцыі абмену рэчываў АНБеларусі, з 1985 дырэктар Ін-та біяхіміі АНБеларусі. Навук. працы па праблемах малекулярнай вітаміналогіі і біяхіміі алкагалізму, механізмах дзеяння тыяміну, стварэнні новых вітамінных і антывітамінных прэпаратаў, экалагічна выгадных азоцістых угнаенняў, ферментатыўным метадзе лячэння аміячных апёкаў вачэй, атрыманні кансервантаў для сіласавання кармоў, безадходнай тэхналогіі перапрацоўкі малочнай сыроваткі. Чл.міжнар. саюза па біямед. вывучэнні алкагалізму.
Тв.:
Биологический компонент в генезисе алкоголизма. Мн., 1986 (разам з В.І.Сатаноўскай, М.М.Садоўнік);
Метаболические предпосылки и последствия потребления алкоголя. Мн., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎГУСТО́ЎСКІ КАНА́Л,
у Гродзенскім раёне Беларусі і Сувалкаўскім ваяв. Польшчы. Злучае Нёман з р. Бебжа (бас. Віслы). Даўж. 102 км, на тэр.Беларусі 22 км. Сярэдняя глыбіня 1,8 м. Утвораны з сістэмы каналаў, азёраў (Нецка, Белае і інш. на тэр. Польшчы), сажалак, каналізаваных участкаў рэк і пратокаў паміж азёрамі. На Беларусі ўключае частку р. Чорная Ганча (даўж. 9 км) паміж в. Лясная і в. Сонічы і асобнае рэчышча (даўж. 6 км), якое злучае гэтую рэчку з Нёманам (каля в. Нямнова). Мае 18 шлюзаў, з іх 4 на тэр.Беларусі. Пабудаваны ў 1824—39 як водны шлях для перавозкі грузаў з бас. Віслы і Нёмана да Балтыйскага м. На б.ч. быў даступны для суднаў водазмяшчэннем да 100 т, часткова выкарыстоўваўся для сплаву лесу. Страціў ролю транспартнага шляху. Помнік гідратэхн. буд-ва. Аб’ект турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЧ (Міхаіл Восіпавіч) (н. 27.5.1937, в. Мілявічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1985). Скончыў БДУ (1958). З 1961 у Ін-це гісторыі АНБеларусі (з 1989 нам. дырэктара). Даследуе гісторыю Беларусі 19 — пач. 20 ст.: праблемы рабочага, с.-д., народніцкага і нац. руху, фарміравання паліт. партый, грамадска-паліт. барацьбы, перыяд. друку. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 2, 1972), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. 1, 1984), калект. манаграфій «Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: са старажытных часоў да 1917 г.» (1985), «Полацк: Гіст. нарыс» (2-е выд., 1987). Аўтар дапаможнікаў і падручнікаў для сярэдняй школы.
Тв.:
Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883—1903 гг.Мн., 1973;
Рабочее движение в Белоруссии в 1861—1904 гг.Мн., 1983;
Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т РАДЫЕЭКАЛАГІ́ЧНЫХ ПРАБЛЕ́МНацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Засн. ў 1991 у Мінску на базе Ін-та ядзернай энергетыкі АНБеларусі (існаваў з 1965). У ін-це (1998): 10 лабараторый, 2 аддзелы, аспірантура.
Асн. кірункі навук. даследаванняў: радыяцыйныя праблемы навакольнага асяроддзя; стварэнне метадаў, абсталявання і прылад для вырашэння задач па зніжэнні ў рэспубліцы наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (ЧАЭС). Распрацаваны метады аналізу аварыйных працэсаў на ядзерна- і радыяцыйнабяспечных аб’ектах; рэкамендацыі па стварэнні бяспекі тэр.Беларусі пры аварыях на аб’екце «Укрыццё» разбуранага энергаблока ЧАЭС; камплект нарматыўна-метадычнай дакументацыі для дзярж. спецыялізаваных прадпрыемстваў па абследаванні і дэзактывацыі аб’ектаў, забруджаных у выніку катастрофы на ЧАЭС. Створана сістэма нагляду за міграцыяй радыенуклідаў з пунктаў пахавання на тэр.Беларусі адходаў дэзактывацыі і вызначаны іх уплыў на радыеэкалагічнае становішча; методыка комплекснай ацэнкі радыяцыйна-хім. ўздзеяння прыродных і антрапагенных забруджвальнікаў на навакольнае асяроддзе.
бел. вучоны-аграхімік. Акад.АНБеларусі (1931), акад. УАСГНІЛ (1935), акад. Акадэміі с.-г.н.Беларусі (1957—61). Д-рс.-г.н. (1934), д-рхім.н. (1936), праф. (1927). Засл. дз. нав.Беларусі (1940). Скончыў Кіеўскі ун-т (1913). З 1921 заг. кафедры БСГА, у 1930—41 у Маскоўскай с.-г. акадэміі. У 1940—41, 1945—46 акад.-сакратар Аддзялення прыродазнаўчых і с.-г. навук АНБеларусі. Адначасова ў 1931—63 ва Усесаюзным НДІ угнаенняў і аграглебазнаўства. Навук. працы па вапнаванні кіслых глеб, вывучэнні ролі магнію ў вапнавых угнаеннях, уплыве вапны на біял. якасці насення, ужыванні мікраэлементаў пры вапнаванні глеб.
Тв.:
Вапнаванне глебаў БССР. Мн., 1951;
Известкование почв и применение микроэлементов. М., 1957;
Основные вопросы известкования дерново-подзолистых почв Советского Союза. М., 1957.