КО́ЛЬБЕ ((Kolbe) Адольф Вільгельм Герман) (27.9.1818, г. Гётынген, Германія — 25.11.1884),
нямецкі хімік-арганік. Скончыў Гётынгенскі ун-т (1842). З 1847 у Марбургскім (з 1851 праф.), з 1865 у Лейпцыгскім ун-тах. Навук. працы паарган. хіміі. Распрацаваў метады сінтэзу воцатнай к-ты (1845) і саліцылавай к-ты (рэакцыя К.—Шміта — асн. спосаб прамысл. сінтэзу; 1860), электрахім. метад сінтэзу вуглевадародаў (рэакцыя К.; 1849).
Літ.:
Джуа М. История химии: Пер. с итал. М., 1975. С. 246.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НДА,
рака ў Зах. Сібіры, левы прыток р. Іртыш. Даўж. 1097 км, пл.бас. 72,8 тыс.км². У басейне шмат азёр. Цячэ пазах. ускраіне Зах.-Сібірскай раўніны. Вельмі звілістая. Асн. прытокі: Мулым’я, Вял. Тап (злева), Еўра, Кума (справа). Жыўленне мяшанае, з перавагай снегавога. Ледастаў з канца кастр. — пач.ліст. да канца крас. — сярэдзіны мая. Сярэдні расход вады каля с. Алтай 327 м³/с. Суднаходная на 744 км ад вусця. Сплаўная. На К. — г. Урай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ПЫСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў 1941—44 у г.п. Копысь Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Складалася з 3 груп (кіраўнікі Я.А.Точын, Ц.Р.Марозаў, А.М. і З.М.Шэвень), аб’ядноўвала больш за 40 чал. Падпольшчыкі запісвалі па радыё і распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, здабывалі звесткі аб праціўніку для партызан, выводзілі са строю сельгастэхніку, учынялі дыверсіі (спалілі маслазавод, паліцэйскі ўчастак і інш.). Фашысты высачылі падпольшчыкаў, арыштавалі і закатавалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РНАДСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл., каля в. Корнадзь. Створана ў 1978. Пл. 2,4 км², даўж. 2,5 км, найб.шыр. 1,5 км, найб.глыб. 3,8 м, аб’ём вады 6,21 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 4 км. Напаўняецца вадой р. Ясельда па падвадным канале пры дапамозе помпавай станцыі. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 2 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 94,5 млн м³. Выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі, арашэння зямель і гасп.-быт. патрэб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РШУН (Леанард Іванавіч) (4.7.1932, г. Полацк Віцебскай вобл. — 7.4.1995),
бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Канд.тэхн.н. (1963), праф. (1988). Скончыў БПІ (1956), дзе і працаваў (з 1977 прарэктар). З 1980 рэктар Брэсцкага політэхн. ін-та. Навук. працы паматэм. мадэлях, метадах і алгарытмах аптымізацыі стрыжнёвых канструкцый ва ўмовах рэальнага праектавання і вывучэнні заканамернасцей іх напружана-дэфармаванага стану пры сілавых уздзеяннях.
Тв.:
Строительная механика Мн., 1986 (разам з Я.П.Доўнарам).
расійскі біяхімік, фізіёлаг раслін, мікрабіёлаг. Акад.АНСССР (1923). Сын П.А.Костычава. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1900), працаваў у ім (з 1916 заг. кафедры). З 1923 дырэктар Ін-та с.-г. мікрабіялогіі УАСГНІЛ (Ленінград). Навук працы па хімізме дыхання раслін, фізіялогіі і біяхіміі мікраарганізмаў.
Тв.:
Физиология растений. Т. 1. 3 изд М.; Л., 1937;
Избр. труды по физиологии и био химии микроорганизмов. Т. 1—2. М., 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЭН ((Cohen) Стэнлі) (н. 17.10.1922, Нью-Йорк),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША і Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Бруклінскі каледж (1943) і Оберлін-каледж у Агайо (1946). З 1952 у Вашынгтонскім ун-це, з 1959 ва ун-це Вандэрбільда ў г. Нашвіл. Навук. працы па вывучэнні структур фактараў росту і іх уздзеянні на развіццё клеткі і органаў, эндакрыналогіі. Адкрыў фактар росту эпідэрмісу. Нобелеўская прэмія 1986 (разам з Р.Леві-Мантальчыні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСКО́ (Валянцін Ягоравіч) (н. 27.9.1930, в. Прамыслы Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1991). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1955). У 1968—89 і 1991—94 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па аптымізацыі працэсаў кармлення с.-г. жывёлы.
Тв.:
Новое в кормлении крупного рогатого скота (у сааўт.) // Сельскохозяйственная наука — производству. Мн., 1986;
Справочник по приготовлению, храпению и использованию кормов. 2 изд. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНЕ́ЎСКІ (Леанід Рыгоравіч) (н. 27.8.1938, Мінск),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1991). Скончыў БПІ (1960). З 1974 у Ін-це праблем надзейнасці машын, з 1993 нам. дырэктара Навук. цэнтра праблем механікі машын Нац.АН Беларусі. Навук. даследаванні і распрацоўкі па тэорыі і тэхніцы аўтам. кіравання мабільнымі машынамі.
Тв.:
Расчет двухкоординатных систем автоматического управления гидромеханическими коробками передач // Автомобильная промышленность. 1977. № 8;
Управление гидромеханическими многоступенчатыми передачами мобильных машин. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎСУ́Н (Эдуард Паўлавіч) (н. 29.9.1940, в. Гільцы Чарнухінскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1988). Скончыў Харкаўскі авіяц.ін-т (1963). З 1967 у Акад. навукова-тэхн. комплексе «Сосны» Нац.АН Беларусі (з 1993 нам. дырэктара). Навук. працы па канструяванні машын ядз.энергет. установак і даследаванні працэсаў герметызацыі. Распрацаваў тэорыю працэсаў трэння ў намінальна плоскіх парах тарцовых герметызатараў і падшыпнікаў з улікам уласцівасцей паверхняў і кавітацыйных з’яў.