МІХА́ЙЛАЎ-СТАЯ́Н (сапр.Стаян-Себаў) Канстанцін Іванавіч
(25.3.1853, в. Пятроўка Адэскай вобл., Украіна — 13.6.1914),
балгарскі спявак (тэнар), рэжысёр, педагог. Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі. У 1888—94 артыст Вял.т-ра ў Маскве, Марыінскага т-ра ў Пецярбургу. Выступаў у оперных спектаклях у Віцебску, розных гарадах Расіі. Выкладаў. З 1907 у Балгарыі. З 1908 заснавальнік і кіраўнік «Балгарскага опернага таварыства» (з 1921 Сафійская нац. опера). Сярод партый: Манрыка, Радамес («Трубадур», «Аіда» Дж.Вердзі), Каніо («Паяцы» Р.Леанкавала), Турыду («Сельскі гонар» П.Масканьі), Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Ленскі, Герман («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага). Аўтар тэарэт. прац па мастацтве спеваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНФІ́ЛАЎ Глеб Анатолевіч (н. 21.5.1934, г. Магнітагорск Чэлябінскай вобл., Расія),
расійскі рэжысёр. Нар.арт. Расіі (1984). Вучыўся ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі (1960—63), скончыў Уральскі політэхн.ін-т, Вышэйшыя рэжысёрскія курсы (1966). Працаваў на кінастудыі «Ленфільм», з 1976 на «Масфільме». У 1971—90 сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў СССР. Фільмам, якія вызначаюцца парадаксальнасцю рэжысёрскага мыслення, цікавасцю да незвычайных характараў, уласцівы рэзкія зломы апавядальнасці, раптоўныя пераходы ад з’едлівай іроніі да трагедыі, ад тонкага псіхал. малюнка да адкрытай эксцэнтрыяды: «У агні броду няма» (1968), «Пачатак» (1970), «Прашу слова» (1976), «Тэма» (1979, вып. 1987), «Валянціна» (1981), «Васа» (1983), «Маці» (1990), «Раманавы. Венцаносная сям’я» (2000) і інш. У Маскоўскім т-ры «Ленком» паставіў «Гамлета» У.Шэкспіра (1986), «Sorry» А.Галіна (1992). Дзярж. прэмія Расіі 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫША́Р (Richard) П’ер [сапр.Дэфей
(Defays) П’ер Рышар Марыс Шарль Леапольд; н. 16.8.1934, г. Валансьен, Францыя], французскі акцёр, рэжысёр. Выступаў у кабарэ, мюзік-холах. У кіно з 1968. Стварыў вобраз добрага, невязучага, дзівакаватага героя ў фільмах «Высокі бландзін у чорным чаравіку» (1972),
«Вяртанне высокага бландзіна» (1974), «Забаўка» (1977), «Укол парасонам» (1980), «Бацькі» (1984), «Уцекачы» (1986), «Налева ад ліфта» (1988), «Стары шэльма» (1992) і інш. Паставіў камедыі, у якіх іграў гал. ролі: «Рассеяны» (1970), «Я нічога не ведаю, але ўсё раскажу» (1973), «Я сарамлівы, але я лячуся» (1978), «Гэта не я, гэта ён» (1979) і інш. Зняўся ў Грузіі ў фільмах «Тысяча і адзін рэцэпт закаханага кулінара» (1996), «Лета, або 27 згубленых пацалункаў» (2000). У 2001 гастраліраваў на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРАХАТУ́НАЎ Барыс Канстанцінавіч (н. 28.11.1924, Тбілісі),
расійскі рэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1966). Скончыў Усесаюзны ін-т кінематаграфіі (1951, педагог А.Даўжэнка). З 1951 працаваў на Далёкаўсх. студыі кінахронікі, з 1969 маст. кіраўнік вытв. аб’яднання «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм», з 1979 на Рас.цэнтр. студыі хранікальных і дакумент. фільмаў. Лепшым фільмам уласцівы праблемны падыход да тэматыкі, арган. спалучэнне розных часавых пластоў з выкарыстаннем мастацтва рэпартажных здымак. На студыі «Беларусьфільм» стварыў фільмы па ўласных сцэнарыях: «Бронзавы салдат» (1970), «Памятай!» (1972), «Дзіяна беларускіх лясоў» (сцэн. з А.Васільевым), «Добры дзень, Беларусь!», «Адзінаццаты раунд» (усе 1973), «Шлях да Арыёна» (1974), «Вялікая вада на Брэстчыне» (1975), «Добрая зямля», «І днём, і ноччу» (1977), «Строгі рахунак» (1978), «Гарачыя травы» (1979), «Вахта памяці. Мінск—1984» (1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЦІ́НАЎ (Ustinov) Пітэр (н. 16.4.1921),
англійскі рэжысёр, акцёр, прадзюсер, драматург. Па паходжанні рускі. Скончыў Вестмінстэрскі каледж і Лонданскую тэатр. студыю. З 1937 тэатр. акцёр, з 1940 у кіно. Аўтар п’ес «Раманаў і Джульета» (1957), «На паўдарозе да вяршыні» (1967), «Дзесятая Бетховена» (1983) і інш. (многія экранізаваны) з эфектна пабудаваным сцэн. дзеяннем, трапнымі дыялогамі. Раман «Крамнэгел» (1971) — сатыра на стэрэатыпы амер. жыцця. Паставіў фільмы «Школа тайнай службы» (1946), «Білі Бад» (1962), «Хамерсміт выйшаў на волю» (1972; прыз Міжнар. кінафестывалю ў Зах. Берліне) і інш. Зняўся ў больш як 50 фільмах, у т. л. «Кама градзешы?», «Спартак», «Смерць на Ніле», «Зло пад сонцам» У 1997 паставіў у Вял. т-ры (Масква) оперу «Любоў да трох апельсінаў» С.Пракоф’ева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЧЫ́ЦЕЛЬ Яфім Юльевіч (28.10.1913, г. Ціраспаль, Малдова — 18.8.1988),
расійскі аператар і рэжысёрдакумент. кіно. Нар.арт.СССР (1976). Вучыўся ў Ленінградскім ін-це кінаінжынераў (1930—35). Адзін з аператараў фільма «Лінія Манергейма» (1940). У Вял.Айч. вайну франтавы аператар, рэж.-аператар (сумесна з інш.) фільмаў: «Ленінград у барацьбе» (1942, Дзярж. прэмія СССР 1943), «Лагер смерці Клаога» (1944, абодва дэманстраваліся на Нюрнбергскім працэсе як абвінаваўчыя дакументы), «Прарыў блакады Ленінграда» (1944), «Берлін», «Парад Перамогі» (абодва 1945) і інш. Тэма Расіі, партрэты сучаснікаў у фільмах «Рускі характар» (1957), «Дочкі Расіі» (1959), «Мір дому твайму» (1963, за ўсе Дзярж. прэмія Расіі 1967), «Тваё шчодрае сэрца» (1967), «Вілягодскія мужыкі» (1971), «Граніца» (1972), «Помнік» (1975), «Добрай раніцы, людзі» (1981) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОРД (Ford) Джон [сапр.О’Фіні
(O’Feeney) Шон Алоізіус; 1.2.1895, Кейп-Элізабет, ЗША — 31.8.1973], амерыканскі кінарэжысёр. Ірландзец па паходжанні. З 1914 асістэнт, з 1917 рэжысёр у Галівудзе. У 1920—30-я г. ставіў вестэрны, дзе раскрываў псіхалогію герояў. Мастацтва Ф. вызначаецца высокім майстэрствам рэжысуры і выяўл. вырашэння, дакладнай перадачай атмасферы дзеяння. Лепшыя фільмы — экранізацыі літ. твораў, дзе даследуецца характар чалавека ў крытычных абставінах: «Эраўсміт» (1931),
«Паведамляльнік» (1935, прэмія «Оскар»), «Дыліжанс», «Юны містэр Лінкальн» (абодва 1939), «Гронкі гневу» (1940, прэмія «Оскар»), «Мая дарагая Клеменціна» (1946), «Рыо-Грандэ» (1950), «Ціхі чалавек» (1952, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі, прэмія «Оскар» 1953), «Усход месяца» (1957), «Восень чэенаў» (1964), «Сем жанчын» (1966) і інш. Здымаў і дакумент. фільмы. Пра яго зняты фільм «Пастаўлена Джонам Фордам» (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНПО́ЛЬСКІ Борух Залманавіч (10.4.1898, г. Глухаў, Украіна —5.12.1975),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1946). Скончыў студыю пры Дзярж.яўр. т-ры Беларусі (1931) і працаваў у гэтым т-ры. У 1936—58 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. У 1960—67 рэжысёр Белдзяржфілармоніі. Выканаўца камед. і характарных роляў. Майстар эпізоду. Створаныя ім вобразы вылучаліся выразнай формай, яркімі сцэн. дэталямі ў раскрыцці характару: Батура («Партызаны» К.Крапівы), Нічыпар («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Маёр («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Ігнат Буйніцкі («Шчасце паэта» В.Віткі), Аптэкар («Рамэо. і Джульета» У.Шэкспіра), маркіз Рыкарда («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), Лефлеш («Скупы» Мальера), Харытонаў («Рускія людзі» К.Сіманава), Ракала («За тых, хто ў моры!» Б.Лаўранёва) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЭ́ЙЧЫК Андрэй Уладзіміравіч (н. 14.1.1980, Мінск),
бел. драматург, рэжысёр, тэатр. крытык. Скончыў БДУ (2000). З 2002 працуе ў «Белорусской газете». Друкуецца з 1999. Піша на рус. мове. Аўтар п’ес «П’емонцкі звер» (паст. 2001 Нац. т-рам імя Я.Купалы; 2003 Нац. т-рам імя Я.Коласа, Маскоўскім маст.акад. т-рам імя А.Чэхава; 2004 Рэсп. т-рам бел. драматургіі), «Згублены рай» (паст. 2002 т-рам імя Я.Купалы), «Ілюзіён» (паст. 2003 Маскоўскім т-рам імя У.Маякоўскага), «Крылы» (паст. 2003 Бел.дзярж. маладзёжным т-рам), «Сямейны вечар» (паст. 2003 т-рам імя Я.Купалы) і інш. Зняўся ў фільмах «Дунечка», «Акупацыя» (абодва 2003). Заснавальнік Міжнар. фестывалю сучаснага тэатра «Адкрыты фармат» (з 2003).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́НДА (Brando) Марлан (н. 3.4.1924, г. Омаха, ЗША),
амерыканскі акцёр. Вучыўся ў школе драм. мастацтва (Нью-Йорк, 1943). З 1944 іграў на Брадвеі. Вядомасць атрымаў пасля выканання ролі Стэнлі Кавальскага ў спектаклі «Трамвай «Жаданне» Т.Уільямса. З 1950 здымаецца ў кіно. Мае ўласны стыль акцёрскай ігры — разнавіднасць сістэмы Станіслаўскага, прыстасаваная да кінакамеры. Выканаўца гал. роляў у драмах, камедыях, вестэрнах, дзе стварыў вобраз бунтоўнага героя, які не ў стане падтрымліваць сувязі з грамадствам: «Віва, Зана!», «Апошняе танга ў Парыжы», «Мужчыны», экранізацыя «Трамвая «Жаданне», «Апакаліпсіс», «У порце» (прэмія «Оскар», 1955), «Хросны бацька» (прэмія «Оскар», 1973, не прыняў) і інш. Супрацоўнічае з рэжысёрамі Ф.Копалай, Б.Берталучы, А.Пенам, Дж.Х’юстанам, Э.Дзмітрыкам. Як рэжысёр зняў вестэрн «Два аблічча помсты» (1960) і выканаў у ім гал. ролю.