колькасць цеплаты, якая вылучаецца пры поўным згаранні паліва. Залежыць ад хім. саставу паліва. Адрозніваюць Ц.з. ніжэйшую — без уліку цеплаты, якая затрачваецца на выпарэнне вады, што ўтрымліваецца ў паліве ці ўтвараецца пры яго згаранні, і вышэйшую — з улікам гэтай цеплаты. Ц.з., аднесеная да адзінкі масы (для цвёрдага паліва) ці аб’ёму (для газу) паліва, наз.ўдзельнай Ц.з., вымяраецца метадамі каларыметрыі. Адзінка Ц.з. ў СІ — джоўль, удзельнай Ц.з. — джоўль на кілаграм ці джоўль на кубічны метр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫКЛАПІ́ЧНЫЯ ПАБУДО́ВЫ,
збудаванні з вял. каменных глыб без сувязнога раствору. Назва паходзіць са Стараж. Грэцыі, дзе такія збудаванні прыпісвалі міфічным волатам — цыклопам. Рэшткі Ц.п. вядомы ва ўсіх частках свету. Яны з’явіліся ў 3—2-м тыс. да н.э. як культавым і абарончыя збудаванні. Тэхніка Ц.п. пашырана ў Міжземнамор’і (а-вы Балеарскія, Мальта, Сардзінія). Найб. вядомы Ц.п. Крыта-мікенскай цывілізацыі (Тырынф, Мікены і інш.), крэпасці дзярж. Урарту (Тушпа і інш.), стараж. збудаванні андскіх народаў (інкі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫКЛО́ІДА (ад грэч. kykloeidēs кругападобны, круглы),
плоская крывая, траекторыя пэўнага пункта P круга, які коціцца без слізгання па прамой.
Параметрычнае ўраўненне Ц.: x = r(t − d/r∙sin t), y = r(1 − d/r∙cos t), дзе r — радыус круга, d — адлегласць ад пункта P да цэнтра круга, t — вугал павароту круга. Адрозніваюць Ц. звычайную (d = r), падоўжаную (d > r), укарочаную (d < r) Ц. шырока дастасоўваецца ў механіцы, тэорыі механізмаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫСТАВУСТ (Osmunda),
род папарацей сям. чыставуставых. Каля 15 (паводле інш. звестак 27) відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 1 від — Ч. каралеўскі (O. regalis), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў вільготных хвойніках і прыбярэжных чорнаалешніках.
Шматгадовыя карэнішчавыя расліны. Сцёблы моцныя, пераважна кароткія, увянчаныя кронай буйнога (даўж. да 3 м) лісця — перыстага, скурыстага ці плевачнага, падзеленага на вегетатыўную і спараносную часткі. Спарангіі буйныя, шарападобныя, на кароткіх ножках, сабраныя ў сорусыбез пакрывальца. Некат. віды — дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБТУРА́ТАР (франц. obturater ад лац. obturare зачыняць),
1) прылада, з дапамогай якой у кінаапаратах перыядычна (на час, неабходны для змены кадра) перакрываецца светлавы паток, а таксама ажыццяўляецца мадуляцыя святла ў некаторых оптыка-мех. і фотаэл. прыборах. Адрозніваюць абтуратар з вярчальным рухам — дыскавыя, конусныя, цыліндрычныя і са зваротна-паступальным — шторныя; з люстраным пакрыццём або без яго. Абтуратар мае светлавыя адтуліны, праз якія святло праходзіць да кінаплёнкі.
2) Пругкі элемент у затворах гармат, які прыціскаецца пры выстрале да сценкі камеры і прадухіляе прарыў парахавых газаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯЛАГІ́ЧНЫЯ СА́ЖАЛКІ,
збудаванні для ачысткі гасп.-быт. сцёкавых водаў. Існуюць праточныя з разбаўленнем і без разбаўлення сцёкавай вадкасці рачной вадой, для даачысткі сцёкавай вадкасці, кантактныя і анаэробныя сажалкі. У біялагічных сажалках адбываюцца натуральныя біял. працэсы самаачышчэння: мікраарганізмы спажываюць кісларод, што ўтвараюць пры фотасінтэзе водарасці, якія атрымліваюць ад бактэрый вуглекіслату і інш. прадукты мінералізацыі арган. рэчываў — у выніку ідзе інтэнсіўны распад арган. рэчываў-забруджвальнікаў. Біялагічныя сажалкі назапашваюць глей, які перапрацоўваецца ў с.-г. вытв-сці ці выкарыстоўваецца як угнаенне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЮ́ТНЫЯ ЗЛАЧЫ́НСТВЫ,
парушэнні ўстаноўленых правіл аб здзелках і аперацыях з валютнымі каштоўнасцямі. Паводле Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь валютнымі злачынствамі лічацца незаконныя здзелкі з каштоўнымі металамі і камянямі, а таксама скупка, продаж, абмен замежнай валюты або выкарыстанне плацежных дакументаў у замежнай валюце і інш. замежных грашовых дакументах, адкрыццё рахункаў за мяжой і вядзенне па іх аперацый службовай асобай суб’екта гаспадарання безспец. дазволу (ліцэнзіі), якія здзейснены на працягу года пасля накладання адм. спагнання за такія ж парушэнні (арт. 85, 851, 852).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСТМІ́НСТЭРСКІ СТАТУ́Т 1931,
акт брыт. парламента ад 11 снеж., які вызначаў прававыя адносіны Вялікабрытаніі з яе дамініёнамі. Афіцыйна замацаваў рашэнне імперскай канферэнцыі 1926 аб прызнанні самастойнасці дамініёнаў ва ўнутр. і знешніх справах, іх роўнасці з метраполіяй. Паводле Вестмінстэрскага статута законы Вялікабрытаніі не маглі пашырацца на дамініёны без іх згоды, скасоўвалася правіла, у адпаведнасці з якім закон дамініёна лічыўся несапраўдным, калі пярэчыў законам метраполіі. Хоць Вялікабрытанія фактычна захоўвала кантроль над знешняй палітыкай дамініёнаў, Вестмінстэрскі статут сведчыў пра рост іх эканам. і паліт. самастойнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГАСПАДАРЫ́»
(«Гаспадары, для Вас пішам гэта апавяданне...»),
бел. ананімная брашура. Выйшла нелегальна асобным выданнем без тытульнага ліста. Надрукавана лацінкаю. Налічвае 8 стар. празаічнага тэксту. Мяркуецца, што твор надрукаваны ў Кракаве. Прысвечана падзеям, што разгарнуліся 9.11.1893, калі царскія ўлады закрывалі касцёл у мяст. Крожы (Кражай) у Літве. Сяляне аказалі супраціўленне, іх схапілі і судзілі ў Віленскай суд. палаце. Багацце лексікі, трапныя фразеалагізмы, жывая гутарковая мова даюць падставу прыпісаць гэта выданне Ф.Багушэвічу. Брашура зберагаецца ў Цэнтр. б-цы АН Літвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕВЕ́ЛІЙ (лац. Hevelius) Ян
(28.1.1611, г. Гданьск, Польшча — 28.1.1687),
польскі астраном, заснавальнік селенаграфіі. Стварыў першыя падрабязныя карты Месяца (у творы «Селенаграфія, або Апісанне Месяца», 1647), адкрыў аптычную лібрацыю Месяца, фазы Меркурыя. Склаў першы сістэматычны агляд усіх назіраных камет, каталог становішчаў 1564 зорак. Адкрыў 4 каметы, вылучыў 11 новых сузор’яў. Вырабляў секстанты, квадранты без оптыкі (для дакладных вымярэнняў), рэфрактары даўжынёй да 70 м («паветраныя трубы»). Пабудаваў абсерваторыю ў Гданьску, якую апісаў у творы «Нябесная машына» (1673).
Літ.:
Еремеева А.И. Выдающиеся астраномы мира. М., 1966.