горад на ПдУ ЗША, каля падножжа Апалачаў. Адм. ц. штата Джорджыя. Засн. ў 1837 як чыг. станцыя. 395 тыс.ж. (1993). Трансп. вузел на ПдУ ЗША: міжнар.аэрапорт Хартсфілд, 2 чыг. лініі. Гандл.-фінансавы, прамысл. і культ. цэнтр ПдУ краіны. Аўтамаб., авіяц., ракетна-касм., прыладабуд., металаапр.прам-сць. Вытв-сцьпрамысл. абсталявання, сталі, мэблі; хім., паліграф., лёгкая (тэкстыль), харчасмакавая прам-сць. 4 ун-ты. Музей мастацтваў. Магіла М.Л.Кінга. Месца правядзення летніх Алімпійскіх гульняў 1996.
Атэль «Плаза» ў г.Атланта. Арх. Дж.Портман. 1976.Атланта. Музей мастацтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІШЫ́ (Vichy),
горад у Францыі, у дэпартаменце Алье, на р. Алье. Вядомы з часоў Стараж. Рыма. У 1940—44 месца знаходжання калабарацыянісцкага ўрада маршала Ф.Петэна. 28 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак. Аэрапорт. Эл.-тэхн., фармацэўтычная, шкларобчая прам-сць. Маст. і гіст. музеі. Казіно. Буйнейшы бальнеакліматычны курорт у Францыі. Развіваецца з пач. 17 ст. Цёплы, умерана вільготны клімат, спрыяльны для адпачынку і лячэння. Больш за 10 крыніц субтэрмальных і гарачых (да 66 °C) радонавых мінер. вод, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні хвароб печані, жоўцевых шляхоў, кішэчніка, нырак, эндакрынных залоз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПАРО́ЖЖА,
горад на Украіне, цэнтр Запарожскай вобл., порт на р. Дняпро. Засн. ў 1770. 895 тыс.ж. (1994). Чыг. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: чорная і каляровая металургія (камбінаты «Запарожсталь», тытана-магніевы; з-ды «Днепраспецсталь», ферасплаваў, алюм., электродны і інш.), маш.-буд. і металаапр. (ВА «АўтаЗАЗ», з-ды высакавольтнай апаратуры, «Запарожкабель», інстр., суднарамонтна-суднабуд. і інш.); хім. і коксахім.; лёгкая (у т. л. абутковая, швейная), харчасмакавая, мікрабіял.; вытв-сць будматэрыялаў (абразіўны камбінат). Дняпроўская ГЭС. 4 ВНУ (у т. л.ун-т). 3 тэатры, філармонія. Краязнаўчы і маст. музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЫЯНА́ПАЛІС (Indianapolis),
горад на Пн ЗША. Адм. ц. штата Індыяна. Засн. ў 1820. 752,3 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 1,3 млн.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар.аэрапорт. Буйны прамысл., гандл.-фінансавы і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: машынабудаўнічая (вытв-сцьавіяц. і аўтамаб. рухавікоў, дэталей і вузлоў для аўтамабіляў, падшыпнікаў, станкоў, сродкаў сувязі, быт. тэле- і радыёапаратуры, кантрольна-вымяральных прылад, рознага прамысл. абсталявання), каляровая металургія, металаапрацоўка, хім.-фармацэўтычная, паліграф., харч., папяровая. Музеі. 2 ун-ты. Штогадовыя міжнар. аўтаралі «Індыянапаліс 500» (з 1911).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОРК (англ. Cork; ірл.Kopker),
горад на Пд Ірландыі. Горад з 1172. 127,3 тыс.ж. (1997). Марскі порт на р. Лі, каля яе ўпадзення ў зал. Корк Атлантычнага ак. Вузел чыгунак і аўтадарог.
Міжнар. аэрапорт. Важны прамысл.цэнтр.Прам-сць; машынабудаванне (у т. л. радыёэлектроннае, с.-г., суднабудаванне і суднарамонт; аўтазборачны з-д), харч., гумавая. тэкст., швейная, абутковая. Універсітэцкі каледж. Музеі; жывапісу і скульптуры, гар. гістарычны. Адзін са старэйшых у свеце яхт-клубаў (з 1720). Арх. помнікі 18—19 ст. Паблізу — металургічны з-д, здабыча прыроднага газу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУГА́НСК,
горад на Украіне, цэнтр Луганскай вобл., каля сутокаў рэк Лугань і Альхавая. Узнік у 1795 каля Екацярынаслаўскага (з 1797 Луганскага) чыгуналіцейнага з-да; з 1882 горад, у 1935—58 і 1970—90 наз. Варашылаўград. 480 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйны цэнтр машынабудавання Данбаса (цеплавозы, аўтамабілі, шчолачныя акумулятары); металаапр. (трубы і інш.), лёгкая (тонкасуконны камбінат, трыкат., абутковыя, швейныя прадпрыемствы), дрэваапр., хім.-фармацэўтычная, харчасмакавая прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 3 ВНУ, у т. л.ун-т. 3 т-ры. Цырк. Філармонія. Музеі: краязнаўчы, маст.,
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСУ́Л,
горад на Пн Ірака. Адм. ц. мухафазы Найнава. Пабудаваны ў 7 ст. арабамі на месцы стараж. крэпасці. Нас. 879 тыс.ж. (1998). Порт на правым беразе р. Тыгр. Трансп. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: тэкст. (у т. л.вытв-сць мусліну — ад назвы М.), харч., гарбарна-абутковая, нафтаперапр., металаапр., цэментная. У раёне М. здабыча нафты (Айн-Зала). Ун-т. Арх. помнікі 12—13 ст., у т. л. мячэць Джамі аль-Кабір (або ан-Нуры) і мінарэт (12 ст.). Мусульм. музей асірыйскага і парфянскага мастацтва. Паблізу М. руіны стараж.г.Ніневія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕШХЕ́Д,
горад на ПнУ Ірана, у даліне р. Кешэфруд. Адм. ц. астана Харасан. Засн. ў 9 ст. Каля 1,5 млн.ж. (1997). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл.-прамысл.цэнтр.Прам-сць: тэкст., дрэваапр., цэм., харчасмакавая (у т. л.цукр. і тытунёвая), гарбарная, металаапрацоўчая. Дыванаткацтва. Ун-т. Свяшчэнны горад мусульман-шыітаў. Культавы ансамбль (12—19 ст.) вакол магілы імама Рэзы, у т. л. 5 медрэсэ, мячэць Гаўхар-шад (15 ст.). Паблізу М. — магіла перс. і тадж. паэта Фірдаўсі, мячэці і маўзалеі 14—17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛУО́КІ (Milwaukee),
горад на Пн ЗША, у штаце Вісконсін. Каля 630 тыс.ж., з прыгарадамі 1,7 тыс.ж. (1998). Порт на воз. Мічыган, пры ўпадзенні р. Мілуокі. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйны цэнтр маш.-буд. і металаапр. прам-сці. Вытв-сць рухавікоў, станкоў, кавальска-прэсавага абсталявання, электраматораў, трансфарматараў, с.-г., дарожна-буд. машын, горнага абсталявання і інш. металаёмістай прадукцыі; аўтамаб. (вытв-сць вузлоў і дэталей), прыладабуд., ваенная прам-сць. Чорная і каляровая металургія. Хім., нафтахім., харчасмакавая, паліграф.прам-сць. 2 ун-ты, кансерваторыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КЛЕНД (Auckland),
горад у Новай Зеландыі, на Паўн. в-ве. Знаходзіцца на перашыйку, які злучае п-аў Окленд з асн. часткай Паўн. в-ва. Засн. ў 1840. 910,2 тыс.ж. (з прыгарадамі; 1998). Буйнейшы марскі порт у зал. Хаўракі Ціхага ак.Міжнар.аэрапорт. Асн.прамысл. цэнтр краіны (каля 1/3прамысл. прадукцыі краіны). Прам-сць: маш,буд., у т. л.трансп., с.-г., эл.-тэхн.; металаапр., хім., тэкст., гарбарна-абутковая, харчовая, гал. чынам малочная і мясная. Ун-т (з 1882). Галерэя мастацтваў. Музей маарыйскага мастацтва.