час, вызначаны для дадзенага месца на Зямлі. Адрозніваюць зорны час, сапраўдны сонечны час і сярэдні сонечны час. М.ч. залежыць ад геагр. даўгаты месца і аднолькавы для ўсіх пунктаў, размешчаных на дадзеным мерыдыяне зямным. Рознасць значэнняў М.ч. ў двух пунктах на Зямлі адпавядае рознасці іх даўгот (напр., рознасць даўгаты крайніх усх. і зах. пунктаў Беларусі складае 9°36′, у выніку чаго наступленне поўдня наУ бывае на 38 мін раней, чым наЗ). М.ч. карыстаюцца пры дакладных кліматычных даследаваннях. У побыце М.ч. нярэдка няправільна наз.паясным часам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЧА,
рака ў Крупскім і Барысаўскім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Бобр (бас.р. Дняпро). Даўж. 80 км. Пл. вадазбору 526 км². Пачынаецца за 1 кмнаПн ад в. Баркі Крупскага р-на, вусце напаўд. ускраіне в. Вяляцічы Барысаўскага р-на. Даліна трапецападобная, у многіх месцах невыразная, шыр. 1—1,5 км. Пойма двухбаковая, адкрытая, шыр. 300—600 м, перасечаная меліярацыйнымі канавамі. Рэчышча каналізаванае на працягу 28 км, на астатнім працягу звілістае, шыр. 5—10 м. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМО́РСКАЕ ПААЗЕ́Р’Е (Pojezierze Pomorskie),
узгорыстая раўніна наПнЗ Польшчы паміж ніжнімі цячэннямі р. Одэр наЗ і р. Паслэнка наУ (дзе мяжуе з Мазурскім Паазер’ем), берагам Балтыйскага м.наПн і стараж. далінай Варты — Нотаці наПд. Выш. да 329 м (г. Вяжыца). Характэрны ледавіковы плейстацэнавы рэльеф з градамі канцавых марэн. У міжмарэнных паніжэннях — азёры. НаПн і Пд — зандравыя раўніны. Пашыраны штучныя насаджэнні хвоі, рэшткі дубова-букавых лясоў, верасоўнікі, тарфянікі. П.П. — таксама агульная назва Паўднёва-Балтыйскіх Паазер’яў, сярод якіх вылучаюць Заходне-, Паўднёва- і Усходне-Паморскае Паазер’і.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПІРО́ЎКА, Алебастравы, Белы наліў,
раннялетні сорт яблыні народнай селекцыі. Пашыраны на Беларусі; напаўн. усходзе часта падмярзае.
Дрэва сярэднярослае з круглявай кронай. Пладаносіць пасля пасадкі на 4—5 на клонавых прышчэпах — на 2—3 год. Зімаўстойлівы. Плады сярэдняй велічыні, на маладых дрэвах буйныя, круглавата-канічныя, часам маюць шво (вострая падоўжная складка скуркі плода). Афарбоўка белавата-жоўтая з шэра-зялёнымі кропкамі. Скурка ўкрыта васковым налётам, гладкая, тонкая. Мякаць белая, рыхлая, далікатная, сакавітая, буйназярністая, кісла-салодкая, пры пераспяванні мучністая. Захоўваецца не болей як 2 тыдні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНО́ЎСКІ Уладзімір Вацлававіч (н. 21.7.1957, г. Слонім Гродзенскай вобл.),
бел. спартсмен (веславанне на байдарцы-двойцы). Засл. майстар спорту СССР (1976). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1982). У 1994—98 дзярж. трэнер Беларусі па веславанні. Чэмпіён XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада) у пары з С.Нагорным (Украіна) на дыстанцыі 1000 м і сярэбраны прызёр на дыстанцыі 500 м. Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1977, Сафія) на дыстанцыі 1000 м. Чэмпіён СССР (1976, 1977, 1980 — на дыстанцыі 500 м; 1977 — на дыстанцыі 1000 м).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБА́ШНІКАЎ Ананій Васілевіч (н. 7.11.1917, г. Вязнікі Уладзімірскай вобл., Расія),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Маскоўскае Ваенна-паліт. вучылішча (1942), курсы падрыхтоўкі камандзіраў стралк. рог (1943). Ў Вял.Айч. вайну на фронце з 1942. Камандзір роты ст. лейтэнант С. вызначыўся 22—24.6.1944 у баях на Віцебшчыне, дзе каля в. Арэхі Шумілінскага р-на прарваў з байцамі абарону праціўніка, каля в. Мамойкі Бешанковіцкага р-на першы фарсіраваў Зах. Дзвіну і захапіў плацдарм. Да 1987 напарт. і гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ВЯЗІ МЕХАНІ́ЧНЫЯ,
абмежаванні, якія накладваюцца на становішча або рух мех. сістэмы. Звычайна выяўляюцца з дапамогай якіх-н. цел (напр., троса ці стрыжня, на якіх падвешаны груз; паверхні, па якой рухаецца цела; шарніраў, што звязваюць звёны механізмаў; падшыпнікаў). С.м., якія накладваюць абмежаванні толькі на становішчы (або перамяшчэнні за час руху), наз.геаметрычнымі; С.м., якія накладваюць абмежаванні і на скорасці пунктаў сістэмы, — кінематычнымі. С.м., для якіх сума элементарных работ усіх рэакцый сувязейна кожным магчымым перамяшчэнні сістэмы роўная нулю, наз.ідэальнымі (напр., ідэальна гладкая паверхня, на якой адсутнічае трэнне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РЧАНКА Аляксандр Карнеевіч (5.12.1918, в. Кішчына Слабада Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 12.8.1944). Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1942, з 1944 на 2-м Бел. фронце, разведчык стралк. палка. Вызначыўся ў баях на подступах да Магілёва: 27.6.1944 старшына Х. на чале групы байцоў з 6 чал. пераправіўся цераз Дняпро каля в. Буйнічы. Група захапіла выгадны рубеж, знішчыла агнявыя кропкі праціўніка, чым садзейнічала пераправе сваіх падраздзяленняў. Х. першы ўварваўся ў вёску і на адным з дамоў узняў чырв. сцяг. Загінуў у баі натэр. Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯМЧУ́К Васіль Іванавіч (1920, в. Дзедава Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 22.10.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Да вайны працаваў шахцёрам у Варашылаўградскай (цяпер Луганскай) вобл.на Ўкраіне. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на фронце. Вызначыўся ў баях пры фарсіраванні р. Дняпро: 22.10.1943 гарматны разлік зенітнага артыл. палка, адбіваючы налёты варожай авіяцыі, збіў 5 самалётаў. Загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў с. Ходараў Міронаўскага р-на Кіеўскай вобл.На будынку сярэдняй школы чыг. ст. Тошчыца Быхаўскага р-на яму ўстаноўлена мемар. дошка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ЛЫ Мікалай Палікарпавіч (7.7.1915, г. Купянск Харкаўскай вобл., Украіна — 12.7.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1941. Камандаваў спец. групай 66-га асобнага атрада Дняпроўскай ваен. флатыліі. У ліп. 1944 дэсантны атрад на чале з малодшым лейт. Ч. высадзіўся на процілеглы бераг р. Прыпяць каля в. Скрыгалаў Мазырскага р-на. Маракі пад агнём праціўніка пераадолелі драцяную загароду і міннае поле, замацаваліся і забяспечылі высадку асн. сіл дэсанта. Ч. загінуў у баі за в. Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на. Помнік у в. Дарашэвічы.