ЦЯМЧУ́К Васіль Іванавіч (1920, в. Дзедава Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 22.10.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Да вайны працаваў шахцёрам у Варашылаўградскай (цяпер Луганскай) вобл. на Ўкраіне. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на фронце. Вызначыўся ў баях пры фарсіраванні р. Дняпро: 22.10.1943 гарматны разлік зенітнага артыл. палка, адбіваючы налёты варожай авіяцыі, збіў 5 самалётаў. Загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў с. Ходараў Міронаўскага р-на Кіеўскай вобл. На будынку сярэдняй школы чыг. ст. Тошчыца Быхаўскага р-на яму ўстаноўлена мемар. дошка.