бел. філосаф, палітэканом, перакладчык. Вучыўся ў Гал. школе ВКЛ (Віленскі ун-т). Быў ад’юнктам філасофіі, выкладчыкам палітэканоміі, з 1810 праф. Віленскага ун-та. Аддаваў перавагу філасофіі франц. асветнікаў, найперш Э. дэ Кандыльяка, «Логіку» якога з уласнымі каментарыямі і прадмовамі З. пераклаў на польск. мову і выдаў у Вільні ў 1802. Пры распрацоўцы курса палітэканоміі З. аддаваў перавагу ліберальным эканам. ідэям А.Сміта, у 1816 надрукаваў «Даследаванне пра палітычную эканомію, яе гісторыю і сістэмы». Удзельнічаў у падрыхтоўцы да друку перакладу на рус. мову Статута Вял. кн. Літ. 1588.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗОАМЕЛІЯРА́ЦЫЯ (ад зоа... + меліярацыя),
паляпшэнне прыродных і антрапагенных аб’ектаў шляхам выкарыстання абарыгенных або інтрадукаваных відаў жывёл. Выкарыстоўваецца для барацьбы з зарастаннем каналаў і вадаёмаў-ахаладжальнікаў ЦЭЦ, паляпшэння гідрахім. рэжыму і памяншэння колькасці малакаштоўных відаў рыб у сажалках, знішчэння хваробатворных насякомых, шкоднікаў сельскай, лясной гаспадаркі і інш.
На Беларусі З. выкарыстоўваецца для знішчэння джгіроў, колюшкі, вярхоўкі, шчыпоўкі і інш. рыб, якія засмечваюць сажалкі (напр., сумесна з карпам вырошчваюць шчупакоў, судакоў і інш. драпежных рыб); для барацьбы з зарастаннем вадаёмаў разводзяць белага амура, таўсталобікаў, выкарыстоўваюць пушных драпежнікаў і малюскаў; на тарфяніках, што асушваюць, — беспазваночных жывёл-глебаўтваральнікаў (напр., дажджавых чарвей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯРНО́Ў (Сяргей Аляксеевіч) (10.6.1871, Масква — 22.2.1945),
рускі заолаг, адзін з заснавальнікаў айчыннай гідрабіялогіі. Акад.АНСССР (1931). Скончыў Маскоўскі ун-т (1895). З 1902 кіраўнік Севастопальскай біястанцыі. З 1914 у Маскоўскай с. -г. акадэміі імя Ціміразева, з 1924 у Маскоўскім ун-це, у 1931—42 дырэктар Заал. ін-та АНСССР. Навук. працы па экалогіі і гасп. выкарыстанні марскіх біяцэнозаў. Аўтар манаграфіі «Да пытання пра вывучэнне жыцця Чорнага мора» (1913), у якой апісаў заканамернасці размеркавання фауны і біяцэнозаў, і курса лекцый «Агульная гідрабіялогія» (1934).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАНІ́ЧНЫ О́РДЭР,
адзін з трох галоўных грэч.арх.ордэраў. Мае стройную калону з базай і ствалом, аздоблены верт.жалабкамі-канелюрамі; капітэль складаецца з 2 завіткоў (валют). Антаблемент уключае архітраўз трох гарыз. палос; фрыз часта пакрываўся рэльефам. І.о. склаўся ў каменным дойлідстве іанічных абласцей Стараж. Грэцыі (600—590 да н.э.). Ад дарычнага ордэра адрозніваецца больш лёгкімі прапорцыямі і больш багатым дэкорам усіх частак. Асабліва быў пашыраны ў Грэцыі ў эпоху элінізму. Класічныя ўзоры захаваліся ў Прапілеях, Эрэхтэёне, храме Нікі Аптэрас у Афінах.
Да арт.Іанічны ордэр. Паўночны порцік Эрэхтэёна ў Афінах. 421—406 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Яніс) (9.10.1906, г. Прэйлі, Латвія — 27.3.1983),
латышскі кампазітар, педагог. Нар.арт.СССР (1965). Скончыў Латв. кансерваторыю (1931, клас Я.Вітала), з 1944 выкладаў у ёй (праф.з 1955). З 1931 на радыё, у 1945—61 маст. кіраўнік муз. вяшчання Латв. радыё. Аўтар 21 сімфоніі (1933—83, у т. л. 6-я «Латгальская», 1949; 8-я, 1956, 13-я, 1969), 5 сімф. карцін і паэм, 3 канцэртаў для інструментаў зарк. (1938—59), камерна-інстр., вак., фп. твораў, музыкі да кінафільмаў і інш.Дзярж. прэмія СССР 1950, Дзярж. прэміі Латвіі 1959, 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў-КРАМСКО́Й (Аляксандр Міхайлавіч) (8.9.1912, Масква — 11.4.1973),
рускі гітарыст, дырыжор, кампазітар Засл. арт. Расіі (1959). Ў 1931—33 вучыўся ў Муз. тэхнікуме імя Кастр. рэвалюцыі (Масква). З 1932 на Усесаюзным радыё. З 1933 выступаў як саліст і ансамбліст. У 1939—45 дырыжор Ансамбля песні і танца НКУССССР, у 1947—52 — Рус.нар. хору і аркестра нар. інструментаў Усесаюзнага радыё. З 1960 выкладаў у муз. вучылішчы пры Маскоўскай кансерваторыі. Аўтар муз. твораў для гітары (2 канцэрты зарк. і інш.), пералажэнняў і апрацовак. Выдаў «Школу для шасціструннай гітары» (1947). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу выканаўцаў на нар. інструментах (1939).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́НЧАНКА (Валянцін Мацвеевіч) (н. 7.5.1937, в. Александрыя Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі, біяхіміі і біяфізікі раслін. Д-рбіял.н. (1977), праф. (1995). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959). З 1960 у Ін-це біялогіі АН Беларусі, з 1977 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах фотасінтэзу (у сувязі змінер. жыўленнем і вільгацезабеспячэннем, прадукц. працэсам), па малекулярна-мембранных механізмах рэгуляцыі.
Тв.:
Фотосинтез и структурное состояние хлоропластов. Мн., 1974;
Регуляция функций мембран растительных клеток. Мн., 1979 (разам з У.М.Юрыным, Ст.Г.Галакціёнавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЫ́ГА (ісп. indigo ад грэч. indikos індыйскі),
арганічнае злучэнне, вытворнае індолу; кубавы фарбавальнік сіняга колеру. Крышталі цёмна-сіняга колеру з медным адценнем, плавяцца з раскладаннем, tпл 390—392 °C. Не раствараецца ў вадзе, этаноле, эфіры, раствараецца ў аніліне, нітрабензоле, ледзяной воцатнай кіслаце. Натуральны І. вядомы з глыбокай старажытнасці. Атрымлівалі з трапічных раслін роду Indigofera і інш. індыганосаў. У 16 ст. завезены ў Еўропу. У канцы 19 ст. распачалі вытв-сцьсінт. І., больш таннага і чыстага. Выкарыстоўваюць для афарбоўкі тэкст. матэрыялаў (у асн. джынсавай тканіны), у вытв-сці чарніла, фарбаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРВ’Ю́ (англ. interview),
1) метад сацыялагічнага даследавання (від апытання) як мэтанакіраваная гутарка даследчыка (інтэрв’юера) і апытваемага (рэспандэнта). Спачатку выкарыстоўвалася пераважна ў псіхатэрапіі. З развіццём эмпірычных сацыялагічных даследаванняў адзін засн. спосабаў збору інфармацыі нараўне занкетаваннем. Можа быць індывідуальным ці групавым, аднакратным ці мнагакратным, свабодным, стандартызаваным і інш. Выкарыстоўваецца таксама ў псіхалогіі, медыцыне, крыміналістыцы.
2) Жанр публіцыстыкі, гутарка журналіста (карэспандэнта) з адной або некалькімі асобамі па надзённых грамадскіх праблемах, прызначаная для друку, радыё, тэлебачання і інш. сродкаў масавай інфармацыі. Адрозніваюць І.-паведамленне (пераважна інфарм. звесткі, факты, навіны) і І.-думку (каменціраванне, ацэнка пэўных фактаў і падзей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРЫ́НІН (сапр.Бурштын) Барыс Сяргеевіч
(10.8.1893, в. Заплюссе Лужскага р-на Ленінградскай вобл., Расія — 4.4.1964),
рускі паэт-перакладчык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1918). Друкаваўся з 1913. З 1938 перакладаў на рус. мову творы ўкр. (А.Малышкі, М.Рыльскага), літ. (А.Венажындзіса, Майроніса), чув. (К.Іванова) і інш. паэтаў. Збел. мовы пераклаў паэму Я.Коласа «Рыбакова хата» (з С.Гарадзецкім і П.Сямыніным, 1949), асобныя творы Я.Купалы, М.Багдановіча (у кн. «Выбраныя вершы», 1940), П.Броўкі (у кн. «Выбранае», 1949), М.Танка (у кн. «Вершы. Казкі. Паэмы», 1953) і інш. Аўтар успамінаў пра Я.Купалу і Я.Коласа.