бел. вучоны ў галіне цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі. Д-ртэхн.н. (1950), праф. (1950). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1949). Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1916). У 1929—76 у БПІ. Навук. працы па пытаннях гідрамеханікі патокаў, цепла- і масаабмену, разліку трубаправодаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЛАМЕ́ЙКА (Сяргей Уладзіміравіч) (н. 24.9.1956, г.п. Воранава Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1992). Скончыў БДУ (1978). З 1978 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі, адначасова з 1987 у БДУ. Навук. працы па штучным інтэлекце, апрацоўцы відарысаў і распазнаванні вобразаў, сістэмах машыннага зроку.
Тв.:
Обработка и отображение информации в растровых графических системах. Мн., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРО́СІМАЎ Пётр, разьбяр і цясляр канца 17 ст. Выхадзец з Беларусі. Працаваў у Палаце разьбярскіх і сталярскіх спраў Маскоўскага Крамля, «новым пацешным двары цара» ў Аляксандравай Слабадзе. У 1682—83 кіраваў арцеллю бел. разьбяроў, якая з арцеллю К.Міхайлава выконвала разная іканастасы для Новадзявочага і Данскога манастыроў, у 1686 — для царквы Пятра і Паўла ў Маскве. Выконваў асабістыя заказы цара і царыцы (крэслы, ківоты, шуфляды, шкатулкі, падносныя сталы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЬФА,
назва першай літары грэч. алфавіта α. Паходзіць ад назвы фінікійскай літары 𐤀 («алеф»), што ўзнікла на аснове іерагліфічнага егіп. малюнка галавы быка. У класічным грэч. і візант. пісьме абазначала кароткі і доўгі гук «а», мела лічбавае значэнне 1. З’явілася асновай для кірыліцкай («аз»), У бел. і інш. мовах слова «альфа» абазначае пачатак чаго-небудзь («альфа і амега» — пачатак і канец, усё галоўнае).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАКРЭАНТЫ́ЧНАЯ ПАЭ́ЗІЯ,
лёгкая жыццярадасная лірыка, пазбаўленая суму і глыбокіх перажыванняў. Назва ад імя стараж.-грэч. паэта Анакрэонта, асн. матывамі песень якога былі каханне, бестурботная весялосць, віно. Анакрэантычныя вершы ў Францыі пісалі А.Шэнье, Вальтэр, П.Беранжэ; у Германіі — І.Глейм, Г.Лесінг; у Расіі — М.Ламаносаў, Г.Дзяржавін, К.Бацюшкаў, А.Пушкін і інш. У бел. паэзіі матывы анакрэатычнай паэзіі ў лірыцы М.Багдановіча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГІЛЕ́ЙКА Фёдар, бел. гравёр па дрэве канца 17 — пач. 18 ст. Прадстаўнік Магілёўскай школы гравюры. Аўтар гравюр у кн. «Ирмолой сиречь Осмогласник» Іаана Дамаскіна (1700), «Часослов сиречь Последованию службы» (1703), выдадзеных у друкарні М.Вашчанкі (Магілёў). Гравюрам Ангілейкі характэрна прастата тэхн. прыёмаў і нескладанасць кампазіцыі, што збліжае іх з творамі нар. мастацтва.
Ф.Ангілейка. «Успенне Багародзіцы». Гравюра на дрэве ў кнізе «Ирмолой сиречь Осмогласник» Іаана Дамаскіна. Магілёў. 1700.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРУХО́ВІЧ (Сцяпан Адамавіч) (1.1.1909, в. Губіна Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 5.4.1989),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930). Працаваў у станковым жывапісе. Сярод твораў: «Веснавая сяўба» (1947), «Коні. На лузе» (1953), «Калгасны табун» (1958), лірычныя і індустр. пейзажы «Жыта» (1947), «Мінскае мора» (1954), «Новалукомль» (1966), «Пейзаж з лодкай» (1973), «Перад дажджом» (1975), партрэт Я.Купалы (1979) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАНЕ́ВІЧ ((Antoniewicz) Ежы) (3.5.1919, Пётркаў-Трыбунальскі, Пётркаўскага ваяв., Польшча — 29.6.1970),
польскі гісторык і археолаг. Д-ргіст.н. (1961). Скончыў Варшаўскі ун-т (1946). Працаваў у Дзярж.археал. музеі ў Варшаве. Арганізатар і кіраўнік Ятвяжскай і Ятвяжска-Сувалкаўскай археал. экспедыцый. Рэдактар штогодніка «Acta Baltico-Slavica» па агульных праблемах гісторыі польскага, літ. і бел. народаў.
Літ.:
Cieslak T. Jerzy Antoniewicz (1919—1970) // Rocznik Białostocki. Warszawa, 1971. Т. 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ ЗАВО́Д БЫТАВО́Й ХІ́МІІ.
Створаны ў 1973—75 у Брэсце. З 1991 — акц.т-ва, на з-дзе дзейнічае бел.-польскае сумеснае прадпрыемства «Аўра», на іх базе створана НВА«Брэстбытхім». Дзейнічаюць цэхі: палімернай і карданажнай тары, сінт. мыйных сродкаў, напаўнення аэразольных балонаў, клеяў. Асн. прадукцыя (1995): мыйныя, пенамыйныя і для ачысткі сродкі, шампуні, ласьёны, лакі для валасоў, антыстатыкі, асвяжальнікі паветра, дэзадаранты, сіт. клеі, стымулятары росту раслін, інсектыцыды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРЛУ́ЦКІ (Аляксандр Пятровіч) (н. 8.12.1929, ст. Талавая Варонежскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі і нейрахірургіі. Д-рмед.н. (1969). Скончыў Варонежскі мед.ін-т (1953). З 1953 у мед. ін-тах Расіі і Украіны, з 1972 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы па праблеме сасудзістай паталогіі галаўнога мозга.
Тв.:
Опухоли шишковидной железы. М., 1962;
Артерио-венозные аневризмы и каротидно-кавернозные соустья. Мн., 1977.