галіна грамадскіх навук; тэхналогія вызначэння тыпу асобы. Развіваецца з канца 1970-х г. на стыку псіхалогіі і сацыялогіі. Заснавальніца С. літоўскі сацыёлаг і эканаміст А.Аўгусцінавічутэ прапанавала практычнае выкарыстанне тэорыі псіхал. тыпаў швейц. псіхолага К.Г.Юнга, распрацавала тэорыі сацыёну (падзелу чалавецтва на 16 псіхал. тыпаў) і інтэртыпных адносін (сумяшчальнасці людзей розных псіхал. тыпаў). С. прагназуе развіццё сяброўскіх, сямейных і інш. узаемаадносін, дае практычныя рэкамендацыі па іх удасканальванні, па прафес. арыентацыі і псіхал. самакарэкціраванні асобы. Дасягненні С. выкарыстоўваюцца ў сістэмнай псіхафізіялогіі, сац. псіхалогіі, педагогіцы, псіхалогіях асобы і творчасці.
Літ.:
Аугустинавичюте А. Соционика: Введение. СПб., 1998;
Яе ж. Соционика: Психотипы. Тесты. М.; СПб., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕДА́Н (Sedan),
горад на ПнУ Францыі, на р. Мёз. Каля 50 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Металургічная прам-сць, вытв-сць шарсцяных тканін і дываноў.
У 14 ст. царкоўнае ўладанне. З канца 14 ст. ў складзе Францыі. У 15—17 ст. буйны цэнтр вытворчасці сукна. У час рэліг. войнаў на баку гугенотаў. У 1592 тут засн. кальвінісцкая тэалагічная акадэмія. У франка-прускую вайну 1870—71 каля С. герм. войскамі ген.-фельдмаршала Г.К.Б.Мольтке 1.9.1870 разгромлена франц. армія маршала М.Э.Мак-Магона; узята ў палон больш за 100 тыс.чал., у т. л. імператар Напалеон III.
расійская спявачка (мецца-сапрана). Жонка М.Магамаева. Нар.арт. Расіі (1976). Нар.арт.СССР (1982). Скончыла Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1970). З 1964 салістка Вял.т-ра ў Маскве. Валодае голасам рэдкай прыгажосці і насычанасці гучання. Сярод партый: Ваня, Ратмір («Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» М.Глінкі), Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Камісар («Аптымістычная трагедыя» А.Холмінава). Гран-пры Міжнар. конкурсу вакалістаў у Верв’е (Бельгія, 1969), 1-я прэмія на Міжнар. конкурсе імя Чайкоўскага (Масква, 1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́ЎНАЕ,
пасёлак у Талачынскім р-не Віцебскай вобл.; чыг. ст. на лініі Мінск—Орша. Цэнтр сельсавета. За 22 км на ПдЗ ад г. Талачын, 129 км ад Віцебска. 419 ж., 197 двароў (2001).
Вядома як вёска Паўлавіцкай вол. Магілёўскага пав., якая ў 2-й пал. 19 ст. з пабудовай чыг. Орша—Барысаў стала чыг. станцыяй. З 1924 у Талачынскім р-не Аршанскай акр. (да 1930), з 1938 Віцебскай вобл. З ліп. 1941 да 28.6.1944 акупіравана ням. фашыстамі. 28.8.1942 на чыг. ст. С партызаны правялі Слаўненскую аперацыю 1942. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік ахвярам фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЮ́ТЭР (Sluter) Клаўс (паміж 1340 і 1350, г. Харлем?, Нідэрланды — студз. 1406),
французскі скульптар. Каля 1380 пасяліўся ў Бруселі, з 1385 працаваў у г. Дыжон (Францыя), з 1389 прыдворны майстар бургундскага герцага Філіпа Смелага. Каля 1391—97 выканаў статуі для партала царквы-склепа герцагаў у манастыры Шанмоль у Дыжоне, у т. л. выявы Філіпа Смелага і яго жонкі Маргарыты Фландрыйскай, якім уласцівы жывасць індывідуальных характарыстык. У 1394—1406 з пляменнікам К. дэ Верве стварыў для таго ж манастыра кампазіцыю «Галгофа» (захаваўся пастамент, упрыгожаны статуямі, якія вылучаюцца смелай абагульненасцю пластычнай лепкі, манументальнасцю форм). Творчасць С. паўплывала на развіццё мастацтва Адраджэння ў Францыі, Нідэрландах, Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІВАКО́Ў Уладзімір Тэадоравіч (н. 12.9.1944, г. Уфа, Башкортастан),
расійскі скрыпач, дырыжор. Нар.арт.СССР (1990). Нар.арт. Расіі (1999). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1967, кл. Ю.Янкелевіча). З 1965 канцэртуе. З 1970 саліст Маскоўскай філармоніі. З 1979 маст. кіраўнік і дырыжор арганізаванага ім камернага аркестра «Віртуозы Масквы». З 1990 працаваў пераважна ў Іспаніі. З 1999 гал. дырыжор Рас.нац.сімф. аркестра. 3-я прэмія на Міжнар. конкурсе скрыпачоў імя М.Лонг — Ж.Цібо (1965, Парыж), 2-я прэмія на міжнар. конкурсах імя Паганіні (1967, Генуя) і імя П.Чайкоўскага (1970, Масква), 1-я прэмія на Міжнар. конкурсе скрыпачоў (1969, Манрэаль). Дзярж. прэмія СССР 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́НСЫ (франц. stance ад італьян. stanza літар. — памяшканне, пакой, прыпынак),
невялікі лірычны верш-медытацыя, напісаны чатырохрадкоўямі, кожнае з якіх мае сэнсавую і кампазіцыйна-сінтаксічную завершанасць, адасобленасць ад іншых. С. пісалі Дж.Байран, А.Пушкін і інш. паэты 18—19 ст. У бел. паэзіі С. можна лічыць верш М.Багдановіча «...Рушымся, брацця, хутчэй»:
Рушымся, брацця, хутчэй
У бой з жыццём. пакідаючы жах,
Крыкі пужлівых людзей
Не стрымаюць хай бітвы размах...
Проці цячэння вады
Зможа толькі жывое паплыць,
Хвалі ж ракі заўсягды
Тое цягнуць, што скончыла жыць.
С. сустракаюцца ў. сучасных бел. паэтаў: А.Звонака, С.Ліхадзіеўскага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРА́Я РУ́СА,
горад у Наўгародскай вобл. Расіі. Вядомы з 11 ст. Каля 50 тыс.ж. (2001). Прыстань на р. Палісць (бас.воз. Ільмень), чыг. ст., вузел аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., лёгкая, харч., буд. матэрыялаў, паліграфічная. Краязнаўчы музей. Мемарыяльны музей Ф.М.Дастаеўскага. Бальнеагразевы курорт. Засн. ў 1828. Клімат умерана кантынентальны. Асн. прыродныя лек. фактары — хларыдныя натрыевыя мінер. воды з утрыманнем брому (да 50 мг/л), кальцыю, магнію (на пітное лячэнне і ванны) і сульфідныя глеевыя гразі салёных азёр, якія ўтрымліваюць серавадарод і жалеза. Лечаць захворванні органаў руху і апоры, страўніка і кішэчніка, печані, нерв. сістэмы, гінекалагічныя. Санаторый з аддзяленнем для падлеткаў, бальнеагразелячэбніца, пітная галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ЎРАПАЛЬ,
горад у Расіі, цэнтр Стаўрапольскага краю. Засн. ў 1777 як крэпасць, горад з 1785. У 1935—1943 меў назву Варашылаўск. 343 тыс.ж. (2000). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. і металаапр. (ВА станкабудаўнічае і «Кінатэхніка»; з-ды — аўтамаб. кранаў, аўтапрычэпаў, «Электрааўтаматыка», інструментальны і інш.), хім. (ВА «Анілін», з-ды хім. рэактываў і люмінафораў, тэхн. вугляроду), харч. і харчасмакавая (мясакамбінат, млынзавод, кандытарскі к-т, вінаробчыя, піваварныя, малочныя прадпрыемствы), лёгкая (гарбарна-абутковая, швейная), мэблевая, буд. матэрыялаў, паліграфічная. 4 ВНУ. 2 т-ры. Музеі: краязнаўчы, выяўл. мастацтваў, літ. і інш.Арх. помнікі 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЧЖО́Ў, Усянь,
горад на У Кітая, у прав. Цзянсу. Засн. ў 5 ст. да н.э. Каля 1 млн.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на Вялікім канале, паблізу воз. Тайху. Цэнтр с.-г. раёна (рыс, пшаніца, рапс, чай) і шаўкаводства. Прам-сць: шаўковая, металургічная, хім., шкляная, керамічная, папяровая. Саматужная вытв-сць, у т. л.маст. вышыўкі на экспарт. Арх. помнікі 3—16 ст., у т. л. пагады Бэйсыта (6 ст., перабудавана ў 15—16 ст.), Жуйгуанта (3 ст., перабудавана ў пач. 10 ст.), Хуцюта (7 ст., перабудавана ў 10 ст.), Шуанта (10 ст.). Шматлікія масты цераз пратокі і каналы; гіст. помнікі, сады, паркі.