СТА́ЎРАПАЛЬ,

горад у Расіі, цэнтр Стаўрапольскага краю. Засн. ў 1777 як крэпасць, горад з 1785. У 1935—1943 меў назву Варашылаўск. 343 тыс. ж. (2000). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. і металаапр. (ВА станкабудаўнічае і «Кінатэхніка»; з-ды — аўтамаб. кранаў, аўтапрычэпаў, «Электрааўтаматыка», інструментальны і інш.), хім. (ВА «Анілін», з-ды хім. рэактываў і люмінафораў, тэхн. вугляроду), харч. і харчасмакавая (мясакамбінат, млынзавод, кандытарскі к-т, вінаробчыя, піваварныя, малочныя прадпрыемствы), лёгкая (гарбарна-абутковая, швейная), мэблевая, буд. матэрыялаў, паліграфічная. 4 ВНУ. 2 т-ры. Музеі: краязнаўчы, выяўл. мастацтваў, літ. і інш. Арх. помнікі 19 ст.

Горад Стаўрапаль. Палац культуры.

т. 15, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)