Пернамбуку, горад у Бразіліі, на крайнім усходзе мацерыка Паўд. Амерыка. Адм. ц. штата Пернамбуку. Засн. ў 1548 на месцы рыбацкага пасёлка. Разам з прыгарадамі каля 3 млн.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Найважн. порт краіны. Міжнар. аэрапорт. Гал.эканам. цэнтр ПнУ Бразіліі. Прам-сць: харчасмакавая (цукровая, тытунёвая, спіртагарэлачная), тэкст., маш.-буд., цэм., хім., гарбарна-абутковая. 3 ун-ты. Філалагічная акадэмія, Музей штата. Арх. помнікі калан. перыяду і класіцызму 19 ст. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЦІ́НАЎКА,
сяло на левым беразе р.Паўд. Буг, ва Ульянаўскім р-не Кіраваградскай вобл. (Украіна), каля якога знаходзяцца рэшткі двух паселішчаў трыпольскай культуры (2-я пал. 4-га тыс. да н.э.). Даследаваліся ў 1930—40-я г. Выяўлены рэшткі наземных пабудоў і глінабітных дамоў, антрапаморфныя статуэткі, разнастайная кераміка (частка з размалёўкай), прылады з каменю, косці. рогу, медныя і касцяныя вырабы і інш. У верхнім слоі І-га паселішча знойдзены матэрыялы позняга этапу зрубнай культуры (т.зв. сабацінаўскага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЙМЕНСКІ КАНА́Л,
водны шлях міжнар. значэння на тэр. Фінляндыі і Расіі, на Карэльскім перашыйку. Злучае воз. Сайма ў раёне г. Лапеэнранта з Фінскім зал. Балтыйскага м.каляг. Выбарг. Створаны ў 1856, рэканструяваны ў 1967—69. Даўж. 43 км, на тэр. Расіі — 29 км. Глыб. на фарватары 4,2 м, 8 шлюзаў. Сістэмай водных шляхоў і каналаў злучаны з г. Хельсінкі і партамі Батнічнага зал. (Поры, Раўма). Паводле дагавора 1962 рас.ч. канала перададзена ў арэнду Фінляндыі на 50 гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКРЫ́СТЫЯ (ад лац. sacrum святыня),
бакавое памяшканне ў касцёле ці кляштары, прызначанае для захавання культавага начыння, адзення свяшчэннаслужыцеляў і інш.; часам тут захоўвалася і кляштарная казна. У раннехрысц. храмах функцыі С. выконвала пастафорыя, у правасл. — рызніца. Размешчана С. звычайна ва ўсх.ч. касцёла, непасрэдна каля месца правядзення службы. Зрэдку знаходзіцца паміж касцёлам і кляштарам. С. бываюць 1-павярховыя, перакрытыя скляпеннямі, радзей 2-павярховыя.
Сакрыстыя царквы Санта-Марыя прэса Сан-Сатыра ў Мілане. Арх. Д.Брамантэ. 1479—83.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАЛІ́ЙСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
паверхневае цячэнне ў паўн.-зах.ч. Індыйскага ак., каляўсх. берагоў п-ва Самалі (Афрыка). Выклікана мусоннымі вятрамі і мае сезонную змену напрамку. Зімой рухаецца на Пд—ПдЗ, на Пд ад экватара пераходзіць у Міжпасатнае (экватарыяльнае) супрацьцячэнне; т-ра вады 25—26 °C, скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Летам накіравана на Пн—ПнУ, з’яўляецца зах. працягам Паўд. пасатнага цячэння; т-ра вады зніжаецца да 21—25 °C, скорасць 1,8—2,7 км/гадз і болей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНДА́ЛАЎ (Леанід Міхайлавіч) (10.4.1900, г. Вічуга Іванаўскай вобл., Расія — 23.10.1987),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-палкоўнік (1944). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1934), Генштаба (1937). У Чырв. Арміі з 1919. З вер. 1937 у БВА, нач. штаба, камандуючы арміяй, нач. штаба Цэнтр. фронту. У пач.Вял.Айч. вайны ўдзельнік абарончых баёў каля Брэста, Баранавічаў, Прапойска (цяпер Слаўгарад). У 1941—45 нач. штаба розных франтоў. Да 1953 на камандных пасадах у Сав. Арміі. Аўтар шэрагу мемуараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САХА́РА-ЛІВІ́ЙСКІ НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН Размешчаны на тэр. Алжыра, Лівіі, Туніса і Егіпта. Уключае Алжыра-Лівійскі і Сахара-Міжземнаморскі нафтагазаносныя басейны. Пл.каля 2,5 млн.км². Пач. запасы нафты 8,6 млрд.т, газу 4,8 трлн. м³. Адкрыта больш за 250 нафтавых і газанафтавых і 60 газавых радовішчаў. Нафтагазаносныя адклады ад кембрыю да палеагену. Гал. нафтавыя радовішчы: Серыр, Амаль, Джалу, Насэр, Самах, Інтысар (Лівія); Хасі-Месауд, Зарзаіцін (Алжыр). Гал. газавыя радовішчы: Хасі-Рмель, Гурд-Нус (Алжыр), Хатэйба (Лівія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТО́ГА ЛАЎРЭ́НЦІЯ ЗАЛІ́Ў (Gulf of Saint Lawrence),
паўзамкнёнае мора Атлантычнага ак.каляўсх. берагоў Канады. Адмежаваны ад акіяна а-вамі Ньюфаўндленд і Кейп-Брэтан. Пл. 249 тыс.км². Глыб. да 538 м. Упадае р.Св. Лаўрэнція. Клімат мусонны. Сярэдняя т-ра вады зімой ніжэй за -1 °C, летам да 15 °C. Салёнасць на ПнУ да 32 ‰, на З 12—15‰. Прылівы паўсутачныя (да 2 м). Са снеж. па май укрыты лёдам. Трапляюцца айсбергі. Суднаходства. Рыбалоўства. Парты: Сет-Іль, Квебек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́КЕШФЕ́ХЕРВАР (Székesfehérvár),
горад у цэнтр.ч. Венгрыі. Засн. ў 11 ст. на месцы стараж.-рым. паселішча Альба-Рэгія. Да сярэдзіны 16 ст. месца каранавання і пахавання венгерскіх каралёў. Каля 110 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., каляровая металургія, дрэваапр., тэкст., харчовая. Карцінная галерэя імя І.Чока. Руіны раманскай базілікі (11 ст.), гатычная капліца (15 ст.), барочныя сабор (18 ст.) і касцёл кармелітаў (18 ст.); Палац біскупа (19 ст.) у стылі класіцызму і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНА́П АРЛО́ЎСКІ,
позназімовы сорт яблыні. Выведзены ва Усерас.НДІ селекцыі пладовых культур скрыжаваннем сартоў Сінап паўночны і Памяць Мічурына. На Беларусі ўключаны ў Дзярж. рэестр для выкарыстання ў вытв-сці паўсюдна.
Дрэва буйнарослае, з круглаватай кронай сярэдняй гушчыні. Сорт ураджайны, сярэднеўстойлівы да грыбных хвароб. Плады вышэй сярэдняй велічыні (каля 150 г), круглавата-канічнай формы. Скурка зялёна-жоўтая, ярка-чырв. з сонечнага боку. Мякаць зеленаватая, сакавітая, прыемнага кісла-салодкага смаку. Збор пладоў у вер.; захоўваецца да красавіка.