кароткі афарыстычны выраз, у якім вобразна, з пэўнай эмац. фарбоўкай вызначаецца якая-н. жыццёвая з’ява; жанр нар. паэтычнай творчасці. У адрозненне ад прыказкі, як правіла, не з’яўляецца самастойным суджэннем і залежыць ад кантэксту, у ёй няма такога абагульнення і павучання. Але П. ў большай ступені ўласцівы экспрэсіўнасць, сатыра і гумар, тэматычная канкрэтнасць. Па структуры П. звычайна адначленныя: «старасць не радасць», «старога мяшка на залатаеш», «як кот наплакаў», «віламі па вадзе пісана» і інш. Бываюць і двухчленныя: «Шумеў бы і я, каб жонкі не баяўся».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫМА́ЦКІЯ ПЕ́СНІ,
адна з разнавіднасцей сацыяльна-бытавых песень. Вядомы многім народам. Асн. тэма песень — жыццё бедняка-прымака ў заможнай сям’і жонкі. Большасць іх пачынаецца са сцвярджэння: «А хто ў прымах не бываў, той гора не знае». П.п. не вызначаюцца складанасцю і багаццем сродкаў маст. выразнасці. Найб. пашыраны матыў П.п. — крыўда на скупую цешчу, лянівую і злосную жонку. Часам заканчваліся паказам, як прымакі з гора ідуць тапіцца. Выконваліся звычайна мужчынамі. У працэсе эвалюцыі сталі ўспрымацца як гумарыстычныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ТА (Ruta),
род кветкавых раслін сям. рутавых. 7 відаў (па інш. звестках каля 70 разам з родам Haplophyllum). Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і і ўмераным поясе Азіі. Здаўна ў Еўропе культывуецца Р. духмяная (R. graveolens) як прыпраўная і лек. расліна. Інтрадукавана ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі.
Шматгадовыя пахучыя травы або паўкусты. Лісце чаргаванае, перыстарассечанае. Кветкі дробныя, зеленавата-жоўтыя, сабраныя ў шчыткападобную мяцёлку на верхавінцы сцябла. Плод — каробачка. Р. духмяная — ядавітая, мае ў сабе эфірны алей, які аказвае моцнае мясцовае раздражненне. Лісце і кветкі ўжываюцца як прыправа. Лек., тэхн., харч., дэкар. і інсектыцыдныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЧ (Rich) Вера (н. 24.4.1936, Лондан),
англійская паэтэса і перакладчыца. Скончыла Оксфардскі ун-т (1958). З бел. мовы перакладае з 1960-х г. Пераклала зб. «Як вада, як агонь: Анталогія беларускай паэзіі з 1828 г. да сённяшняга дня» (1971), дзе апубл. творы 41 бел. аўтара. Пераклады паасобных твораў М.Багдановіча, З.Бядулі, А.Гаруна ў кн. «Снуецца зданяў рой» (1982). Пераклала паэму «Тарас на Парнасе», усе санеты Я.Купалы. Яе пераклады адметныя дакладнай перадачай зместу і формы арыгінала. Аўтар многіх артыкулаў пра бел. л-ру. Перакладае таксама са стараангл., старанарвежскай, польскай, рус., укр. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСПУБЛІКА́НСКАЯ ПА́РТЫЯ РАДЫКА́ЛАЎ І РАДЫКА́Л-САЦЫЯЛІ́СТАЎ (Parti républican radical et radicalsocialiste),
найстарэйшая франц.паліт. партыя. Якпаліт. плынь існавала з 1869, якпаліт. партыя аформілася ў 1901. Адлюстроўвала інтарэсы сярэдніх колаў франц. горада і вёскі. Адыгрывала значную ролю ў паліт. жыцці Францыі перыяду Трэцяй рэспублікі (да 1940), да яе належалі найбуйнейшыя тагачасныя палітыкі, у т. л. Ж.Клемансо, Э.Эрыо, Э.Даладзье. У 1935—38 уваходзіла ў Народны фронт. Мела значны ўплыў у паліт. жыцці Чацвёртай рэспублікі (1947—58), удзельнічала ў большасці ўрадаў. Пасля абвяшчэння Пятай рэспублікі (1958) страціла сваё значэнне ў паліт. жыцці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВА́СТЫКА (санскр.),
знак у выглядзе крыжа з загнутымі пад прамым вуглом канцамі. Першапачаткова меў культавае значэнне ў некат. стараж. народаў; атрымаў распаўсюджанне як арнаментальны матыў у мастацтве Індыі, Кітая, Японіі, Грэцыі, на в-ве Сіцылія і інш. (выявы С. на стараж. вазах, манетах, помніках сярэдневяковага мастацтва). Некат. гаршкі 11—13 ст., знойдзеныя пры раскопках стараж. гарадоў Беларусі, мелі на донцах рэльефнае кляймо ў выглядзе С. Напярэдадні і ў час 2-й сусв. вайны (1939—1945) С. выкарыстоўвалася якцэнтр. элемент кампазіцыі дзярж. сцяга фаш. Германіі, стала эмблемай нацызму, сімвалам варварства, насілля, генацыду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІРЭ́ПА (Barbarea),
род кветкавых раслін сям. крыжакветных. Каля 20 відаў. Пашыраны ва ўмеранай зоне Паўн. паўшар’я, як заноснае — паўсюдна ў нетрапічных краінах. На Беларусі 2 віды С.: звычайная (B. vulgaris) і прамая (B. stricta). Трапляюцца на вільготных лугах, па берагах рэк, на палях, у пасевах.
Двух- або шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 100 см. Сцёблы прамастойныя, галінастыя. Ніжняе лісце лірападобнае, верхняе суцэльнае. Кветкі жоўтыя. Плод — стручок. Насенне ядавітае для свойскай жывёлы і птушак. Зімовы крэс (B. vema) культывуюць у Зах. Еўропе як салату. Харч., тэхн., меданосныя расліны, часта — пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЙЛАР, Тэйлар (Tylor) Эдуард Бернет (2.10.1832, Лондан — 2.1.1917), англійскі этнограф, даследчык першабытнай культуры. З 1833 хавальнік этнагр. музея Оксфардскага ун-та, з 1896 праф. у ім. Даследаваў гісторыю культуры, найб. ўвагу аддаваў гісторыі духоўнай культуры, асабліва рэлігіі. Асн. працы — «Першабытная культура» (т. 1—2, 1871) і «Антрапалогія» (1881). Стварыў анімістычную тэорыю паходжання рэлігіі, якая доўгі час была пануючай у навуцы; рэлігію разумеў як з’яву індывід. псіхалогіі, а не як факт грамадскай свядомасці (гл.Анімізм). У даследаваннях т. зв. перажыткаў выявіў гіст. карані шматлікіх звычаяў і абрадаў. Разам з Г.Спенсерам заснаваў эвалюц. школу ў гісторыі культуры і этнаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАНО́Н (ад грэч. phōnē гук),
квант энергіі пругкіх ваганняў атамаў (малекул, элементаў структуры) каля становішчаў раўнавагі ў крышталічнай рашотцы; электранейтральная квазічасціца. Энергія ваганняў атамаў прыблізна роўная суме энергій Ф.
Гукавую хвалю можна разглядаць як накіраванае распаўсюджванне Ф. Узаемадзейнічаюць з інш. рухомымі квазічасціцамі (электронамі праводнасці, дзіркамі), а таксама з фатонамі, дамешкавымі атамамі, вакансіямі і міжвузельнымі атамамі, што абмяжоўвае цепла- і электраправоднасць крышталёў. У крышт. матэрыялах акустычныя Ф. ўяўляюць сабой ваганні элементарнай ячэйкі як цэлага, аптычныя Ф. — ваганні атамаў унутры ячэйкі. Пры дапамозе Ф. узаемадзейнічае з навакольным асяроддзем большасць квазічасціц крышталя. Гл. таксама Ваганні крышталічнай рашоткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́РАВІТЦ (Horowitz) Скот (н. 24.3.1957, г. Філадэльфія, ЗША),
касманаўт ЗША Д-рн. па аэранаўтыцы (1982). Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1978), тэхнал.ін-т (штат Джорджыя, 1979). З 1992 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 22.2—9.3.1996 — на КК «Калумбія», 11—21.2.1997 — на КК «Дыскаверы», 19—29 5.2000 — на КК «Атлантыс» (як пілот) па праграме работ з Міжнар.касм. станцыяй (МКС), 10—22.8.2001 — на КК «Дыскаверы» (як камандзір) па праграме работ з МКС. У космасе правёў 47,4 сут. 4 медалі НАСА «За касмічны палёт».