ГЕАРГІ́ЕЎ (Кіман) (11.8.1882, г. Пазарджык, Балгарыя — 28.9.1969),
дзярж. і паліт. дзеяч Балгарыі. Двойчы Герой Сац. Працы НРБ (1962, 1967). Скончыў ваен. школу ў Сафіі. Чл.паліт. партый і арг-цый: «Народная змова» (1921—23), «Дэмакратычная змова» (1923—31), «Звяно» (1931—34). У 1926—28 міністр транспарту, поштаў і тэлеграфа. Пасля ўзначаленага ім дзярж. перавароту (1934) стаў прэм’ер-міністрам (да 1935). У 1944—46 кіраўнік першага ўрада Айчыннага фронту Балгарыі. У 1944—49 старшыняпаліт. партыі Нар. саюз «Звяно». Пазней займаў шэраг кіруючых парт. і дзярж. пасад, у т. л.нам. старшыні (1946—50, 1959—62), нам. старшыні Нац. савета Айч. фронту (1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́НСЕЛЬ ((Hensel) Вітальд) (н. 29.3.1917, г. Познань, Польшча),
польскі гісторык-славіст і археолаг. Акад. Польскай АН (1973). Скончыў Пазнанскі ун-т (1934). З 1951 праф. Пазнанскага, з 1954 — Варшаўскага ун-таў. Сузаснавальнік і ў 1954—89 дырэктар Ін-та гісторыі матэрыяльнай культуры Польскай АН. Ініцыятар стварэння і першы старшыня (1965—67) Міжнар. саюза слав. археалогіі. Даследуе помнікі жал. веку і эпохі феадалізму на тэр. Польшчы і інш. краін, выкарыстоўвае бел.археал. і гіст. крыніцы.
Тв.:
Archeologia o początkach miast słowiańskich. Wrocław etc. 1963;
La naissance de la Pologne. Wrocław etc., 1966;
Archeologia i prahistoria: Studia i szkice. Wrocław etc., 1971;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНІ́Т (Пятрусь) (сапр.Івашэвіч Іван Пятровіч; 24.1.1909, в. Зачэпічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 14.1.1980),
бел.паэт. Скончыў Навагрудскае пед. вучылішча (1950). Удзельнік рэв.-вызв. барацьбы ў Зах. Беларусі і партыз. руху на Беларусі ў Айч. вайну. З 1927 працаваў брукаром. У 1939—41 старшыня сельсавета, у 1945—71 настаўнік. Друкаваўся з 1933. Большасць вершаў — публіцыстычныя творы, насычаныя бытавымі рэаліямі, у якіх выкрываў палітыку сац. і нац. ўціску польскіх улад. Захапленне жыццём у пасляваен. творах. Свет роднай прыроды эмацыянальна раскрыў у зб. для дзяцей «Сцяжынка» (1978).
Літ.:
Наднёманскія былі. Мн., 1968. С. 66—70;
Калеснік У. Лёсам пазнанае. Мн., 1982. С. 248—253.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАМА́НАВА (Роза Умбетаўна) (н. 16.4.1928, г. Акцюбінск, Казахстан),
казахская спявачка (сапрана). Нар.арт.СССР (1959). Скончыла Алма-Ацінскую кансерваторыю (1954), з 1977 выкладае ў ёй (праф. з 1987). У 1962—78 старшыня Казахскага тэатр.т-ва. З 1953 салістка Казах. т-ра оперы і балета. Сярод партый у нац. операх — Кыз Жыбек («Кыз Жыбек» Я.Брусілоўскага), Сара («Біржан і Сара» М.Тулебаева), Ажар («Абай» А.Жубанава і Л.Хамідзі), у класічных — Таццяна, Іаланта («Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Чыо-Чыо-сан, Мімі («Чыо-Чыо-сан», «Багема» Дж.Пучыні), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Амелія («Баль-маскарад» Дж.Вердзі). Дзярж. прэмія Казахстана 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕГІЯЗАРА́Н (Рыгор Егіязаравіч) (21.12.1908, с. Блур Сурмалінскага пав., цяпер Турцыя — 4.11.1988),
армянскі кампазітар, педагог. Нар.арт. Арменіі (1961), нар.арт.СССР (1977). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1935, клас М.Мяскоўскага). З 1938 выкладаў у Ерэванскай кансерваторыі (з 1959 праф., у 1954—60 рэктар). У 1952—56 старшыня Саюза кампазітараў Арменіі. Сярод твораў: балеты «Севан» (1956), «Возера мрояў» (1968), «Ара Прыгожы і Семіраміда» (1972); для сімф. аркестра — сімфонія «Раздан» (1960), «Рапсодыя» (1939), паэма «Арменія» (1942), сімф. карціна «Да ўзыходу сонца» (1952); канцэрт для скрыпкі з арк. (1943); хары, рамансы, песні, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Сярод вучняў Э.Аганесян. Дзярж. прэмія Арменіі 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАПЕ́ЙСКІ ПАРЛА́МЕНТ, Еўрапарламент,
кансультатыўны і рэкамендацыйны орган Еўрапейскага саюза (ЕС). Створаны паводле Рым. дагавора (1957) пры заснаванні Еўрапейскай эканамічнай супольнасці (ЕЭС). Дэпутаты (626 чл.) з 1979 выбіраюцца на аснове прамога ўсеагульнага галасавання грамадзян краін — удзельніц ЕС (ЕЭС) тэрмінам на 5 гадоў. Месцазнаходжанне — г. Страсбур (Францыя). Е.п. удзельнічае ў абмеркаванні бюджэту ЕС, заканад. працэсе, кантралюе работу Камісіі і Савета ЕС. Кіруючы орган — прэзідыум (старшыня і 14 намеснікаў, 5 квестараў з дарадчымі галасамі), пастаянныя к-ты, падкамітэты, часовыя і следчыя к-ты рыхтуюць матэрыялы для пленарных пасяджэнняў Е.п. (праходзяць адкрыта кожны месяц). Пратаколы і тэксты рашэнняў распаўсюджваюцца на 9 еўрап. мовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКО́ЎЦАЎ (Уладзімір Мікалаевіч) (18.4.1853, г. Ноўгарад, Расія — 1943),
расійскі дзярж. дзеяч. Граф (1914). Скончыў Аляксандраўскі ліцэй (1872). Працаваў у Мін-ве юстыцыі (1873—79), гал. турэмным упраўленні МУС (1879—90), Дзярж. канцылярыі (1890—96). У 1896—1902 таварыш міністра фінансаў С.Ю.Вітэ, у 1902—04 дзярж. сакратар. У 1904—14 (з перапынкам у 1905—06) міністр фінансаў. Пасля забойства П.А.Сталыпінастаршыня Савета Міністраў (вер. 1911 — студз. 1914, адначасова і міністр фінансаў). Выступаў за працяг унутрыпаліт. курсу Сталыпіна, умацаванне рас.-франц. саюзу, змякчэнне супярэчнасцей паміж Расіяй і Германіяй. Пазней буйны банкір. З 1918 жыў у Францыі. Аўтар успамінаў (т. 1—2, 1933).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́НІН (Міхаіл Іванавіч) (19.11.1875, в. Верхняя Троіца Кашынскага р-на Цвярской вобл., Расія — 3.6.1946),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Герой Сац. Працы (1944). Скончыў 4-класную школу (1889). Удзельнік рэвалюцыі 1905—07 і Кастр. рэвалюцыі 1917. СтаршыняЦВК РСФСР (з 1919), ЦВКСССР (з 1922) і Прэзідыума Вярх. Савета СССР (з 1938). Чл.КПСС (з 1898), яе ЦК (з 1919) і Палітбюро ЦК (з 1926). Выконваў пераважна прадстаўнічыя функцыі. Неаднаразова быў у Беларусі, у т. л. 11.7.1935 на юбілейнай сесіі ЦВКБССР у Мінску ўручыў рэспубліцы ордэн Леніна. У Беларусі ў сав. час яго імем названы прадпрыемствы, калгасы, вуліцы; помнікі ў Мінску, Гомелі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯЛКО́ЎСКІ ((Kościołkowski) Станіслаў Юльян) (24.10.1881, г. Гродна — 2.9.1960),
польскі гісторык. Праф. (1927). Скончыў гімназію ў Гродне (1900), Ягелонскі ун-т у Кракаве са ступенню д-ра філасофіі (1905). З 1906 выкладаў у гімназіях Вільні, з 1921 узначальваў кафедру гісторыі Польшчы ў Віленскім ун-це. Адзін з заснавальнікаў Т-ва сяброў навук у Вільні (1907), з 1938 яго старшыня. У 1941 арыштаваны і высланы ў Сібір. У жн. 1942 вызвалены, выехаў у Тэгеран, потым у Бейрут. З 1950 у Англіі. Адзін з кіраўнікоў польск. эмігранцкай арг-цыі «Акадэмічная грамадскасць Універсітэта Стафана Баторыя». Аўтар манаграфіі «Антоній Тызенгаўз, надворны падскарбі літоўскі» (т. 1—2, 1970—71).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІМ ЧЭН ІР (н. 16.2.1942, паводле афіц. звестак лагер кар. партызан каля гары Пэктусан на Пн Карэі),
дзяржаўны, парт. і ваен. дзеяч Кар. Нар.-Дэмакр. Рэспублікі (КНДР). Сын Кім Ір Сена. Скончыў Пхеньянскі ун-т (1964). Працаваў у апараце ЦКПрац. партыі Карэі (ППК).З 1973 сакратар ЦК, з 1974 чл. Паліткамітэта ЦК, з 1980 чл.
Прэзідыума Палітбюро ЦК ППК і чл.Цэнтр.ваен.к-та ППК. У 1980 афіцыйна абвешчаны пераемнікам Кім Ір Сена. З крас. 1993 старшыняК-та абароны КНДР. Пасля смерці Кім Ір Сена (ліп. 1994) фактычны кіраўнік КНДР, у т. л.вярх. галоўнакамандуючы. Ген. сакратар ЦК ППК з 1997.