ірландскі паліт. дзеяч, дыпламат, праваабаронца. Пасля пакарання смерцю бацькі за ўдзел у Ірландскім паўстанні 1916 разам з маці пераехаў у Дублін. З 1919 або 1921 да 1937 у Ірландскай рэспубліканскай арміі, потым адвакат. Заснавальнік (1946) і лідэр Рэсп. партыі Ірландыі. У 1948—51 міністр замежных спраў. Дэп. парламента (1947—58). Старшыня Амністыі міжнароднай (1961—74) і Міжнароднага бюро міру (1968—74). У 1963—70 ген.сакратарМіжнар. камісіі юрыстаў (дзейнічала з 1952 у Зах. Берліне, наглядала за станам правоў чалавека ў Герм.Дэмакр. Рэспубліцы і інш.усх.-еўрап. краінах). Выступаў за выкананне правоў чалавека, раззбраенне і рух у абарону міру. У 1974—76 камісар ААН па Намібіі. Нобелеўская прэмія міру 1974 (разам з Э.Сата).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЬКО́ (Самуіл Мікітавіч) (парт.псеўд. Паўлік, Грыц; н. 15.9.1905, в. Высоцк Дубровіцкага р-на Ровенскай вобл., Украіна),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Мінскую школу КПЗБ (1926). З 1927 сакратар Баранавіцкага акруговага к-та КСМЗБ. У 1927 арыштаваны польск. ўладамі і зняволены на 6 гадоў у турму. У 1934—36 у Прадстаўніцтве ЦККПЗБ пры ЦККП(б)Б. На II з’ездзе КПЗБ (1935) абраны канд. у чл.ЦК. З 1936 упаўнаважаны ЦККПЗБ па кіраўніцтве бел. арг-цыямі нац.-вызв. руху, чл. Краявога сакратарыята ЦККПЗБ. З 1937 узначальваў Краявы сакратарыят ЦК Кампартыі Зах. Украіны. На Нар. сходзе Зах. Беларусі (кастр. 1939, Беласток) выступаў з дакладам па сял. пытанні. У 1945—68 на паліт. рабоце ў Войску Польскім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РШАЛ ((Marshall) Джордж Кэтлет) (31.12.1880, г. Юніянтаўн, штат Пенсільванія, ЗША — 16.10.1959),
ваенны і дзярж. дзеяч ЗША, дыпламат.Ген. арміі (1944). Скончыў Віргінскі ваен. каледж (1901). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 2-ю сусв. вайну нач. штаба арміі ЗША (1939—45), удзельнік Касабланкскай, Квебекскай, Каірскай, Тэгеранскай (усе 1943), Квебекскай (1944), Крымскай (Ялцінскай) і Берлінскай (Патсдамскай; абедзве 1945) міжнар. канферэнцый. У снеж. 1945 — студз. 1947 спец. прадстаўнік (пасол) прэзідэнта ЗША Г.Трумэна ў Кітаі. У 1947—49 дзярж.сакратар ЗША, ініцыятар праграмы аказання Злучанымі Штатамі эканам. дапамогі пасляваен. Еўропе (гл.Маршала план). У 1950—51 міністр абароны ЗША. Нобелеўская прэмія міру 1953 (разам з А.Швейцэрам).
Літ.:
Ледовский А.М. Миссия Дж.Маршалла в Китай и советско-китайско-американские отношения // Вопр. истории. 1999. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНФІ́ЛАЎ (Глеб Анатолевіч) (н. 21.5.1934, г. Магнітагорск Чэлябінскай вобл., Расія),
расійскі рэжысёр. Нар.арт. Расіі (1984). Вучыўся ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі (1960—63), скончыў Уральскі політэхн.ін-т, Вышэйшыя рэжысёрскія курсы (1966). Працаваў на кінастудыі «Ленфільм», з 1976 на «Масфільме». У 1971—90 сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў СССР. Фільмам, якія вызначаюцца парадаксальнасцю рэжысёрскага мыслення, цікавасцю да незвычайных характараў, уласцівы рэзкія зломы апавядальнасці, раптоўныя пераходы ад з’едлівай іроніі да трагедыі, ад тонкага псіхал. малюнка да адкрытай эксцэнтрыяды: «У агні броду няма» (1968), «Пачатак» (1970), «Прашу слова» (1976), «Тэма» (1979, вып. 1987), «Валянціна» (1981), «Васа» (1983), «Маці» (1990), «Раманавы. Венцаносная сям’я» (2000) і інш. У Маскоўскім т-ры «Ленком» паставіў «Гамлета» У.Шэкспіра (1986), «Sorry» А.Галіна (1992). Дзярж. прэмія Расіі 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́Ў (Васіль Васілевіч) (7.2.1887, с. Няўзорава Пронскага р-на Разанскай вобл., Расія — 29.11.1955),
бел. геадэзіст. Акад.АН Беларусі (1950, чл.-кар. 1940), д-ртэхн.н. (1938), праф. (1939). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1954). Скончыў Маскоўскі межавы ін-т (1911). У 1928—41 праф., заг. кафедры ў Бел.с.-г. акадэміі. З 1942 заг. кафедры Новасібірскага ін-та інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі. З 1949 у Бел. лесатэхн. і політэхн. ін-тах. Адначасова (з 1951) акад.-сакратарАддз.фіз.-матэм. навук АН Беларусі. Навук. працы па паліганаметрыі, базісных вымярэннях, тэорыі спосабу найменшых квадратаў. Арганізатар работ па здымцы гарадоў, пракладванні прэцызійных траверсаў у Беларусі і Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РЭС ДЭ КУЭЛЬЯ́Р ((Pérez de Cuéllar) Хаўер) (н. 19.1.1920, Ліма),
перуанскі дыпламат. Скончыў ун-т Сан-Маркас (Ліма). З 1940 на дыпламат. службе, з 1944 на розных пасадах у пасольствах Перу ў Францыі, Вялікабрытаніі, Балівіі і Бразіліі. У 1961—63 дырэктар юрыд. дэпартамента, у 1963—64 — дэпартамента па паліт. і дыпламат. пытаннях мін-ва замежных спраў Перу. У 1964—71 пасол Перу ў Швейцарыі і пасланнік у Аўстрыі, потым пасол у Нац. і Польшчы. З 1971 пастаянны прадстаўнік Перу пры ААН, з 1975 спец. прадстаўнік ген. сакратара ААН на Кіпры. З 1977 пасол Перу ў Венесуэле. З 1978 пам. па спец.паліт. справах, з 1979 — нам.ген. сакратара ААН. У 1982—91 ген.сакратарАрганізацыі Аб’яднаных Нацый.
аргенцінскі скульптар, праваабаронец. Скончыў Нац. школу выяўл. мастацтваў у Буэнас-Айрэсе (1956), у 1956—71 выкладаў у ёй і ў Нац. ун-це г. Ла-Плата. Адзін са стваральнікаў (1971) праваабарончай хрысц. арг-цыі «Служба ў імя міру і справядлівасці ў Лац. Амерыцы», з 1974 яе ген.сакратар. Адзін з заснавальнікаў арг-цыі «Пастаянная асамблея ў абарону правоў чалавека». За праваабарончую дзейнасць праследаваўся ў час кіравання ў Аргенціне ваенных (1976—83), у 1977—78 зняволены. Са снеж. 1987 старшыня Міжнар. лігі барацьбы за правы і вызваленне народаў. Каардынатар Экуменічнага руху за правы чалавека. Для яго скульптурных твораў характэрна ўвасабленне матываў дакалумбавай Амерыкі. Нобелеўская прэмія міру 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМУ́ЦІН (Васіль Емяльянавіч) (28.6.1906, с. Ваўчкоў Перавоз Любомльскага р-на Валынскай вобл., Украіна — 13.8.1981),
адзін з кіраўнікоў падполля і партыз. руху на тэр. Беластоцкай вобл. ў Вял.Айч. вайну, журналіст. Засл. дз. культ. Беларусі (1967). Скончыў курсы Вышэйшай парт. школы пры ЦККПСС (1952). З 1927 на камсам., з 1930 і ў 1939 на журналісцкай рабоце. З 1934 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, з 1942 рэдактар падп.газ. «Віцебскі рабочы», з 1943 1-ы сакратар Беластоцкага падп. абкома КП(б)Б, кіраўнік Беластоцкага партыз. злучэння. Пасля вайны на парт. і журналісцкай рабоце, у 1950—53 нам. міністра лясной гаспадаркі БССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—51.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНТО́ЎСКІ (Семянтоўскі-Курыла) Аляксандр Максімавіч
(1821, Палтаўшчына, Украіна — 1893),
бел. і рас. этнограф, археолаг, краязнавец. У 1860—90-я г.сакратар Віцебскага губернскага статыстычнага к-та, рэдактар неафіц. часткі «Витебских губернских ведомостей», пазней рэдактар «Памятнай кніжкі Віцебскай губерні». Аўтар прац па археалогіі, статыстыцы, побыту і культуры насельніцтва Віцебшчыны: «Статыстычнае апісанне Віцебскай губерні ў лясных адносінах» (1862), «Сінільна-набойная вытворчасць у Віцебску» (1864), «Пра кірмашы Віцебскай губерні» (1867), «Этнаграфічны агляд Віцебскай губерні» (1872), «Аб мерах і вазе, якія ўжываюцца ў Віцебскай губерні» (1874), «Беглы статыстычны нарыс прыроды і насельніцтва Віцебскай губерні» (1880), «Беларускія старажытнасці» (вып. 1, 1890). С. запісваў фальклорныя і ананімныя творы літ. паходжання («Рабункі мужыкоў»), звычаі, абрады. У пытаннях этнагенезу беларусаў прытрымліваўся вялікадзярж. поглядаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЎКО́ (Франц) (Франц Іванавіч; н. 3.5.1953, в. Вята Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1975). Настаўнічаў. З 1986 у бюро прапаганды маст. л-ры Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 1991 у газ. «Віцебскі рабочы», з 1993 у Віцебскім тэхнал. ун-це, з 1999 сакратар Віцебскага абл. аддзялення Саюза бел. пісьменнікаў. Друкуецца з 1987. У зб-ках прозы «З чым прыйдзеш» (1991), «Апошняе падарожжа ў краіну ліваў» (1997), «Удог» (2001) раскрывае маральна-этычныя і сац. праблемы сучаснасці, даследуе бел. грамадства на пераломных гіст. этапах. Аўтар навукова-папулярнага даследавання «Гістарычныя ўмовы развіцця беларускай мовы» (1997), казак і апавяданняў для дзяцей, публіцыстычных і навукова-папулярных артыкулаў і інш.
Літ.:
Марціновіч А. Кавальчук у ролі... Шэрлака Холмса // Полымя. 1998. № 4.