адна з формаў папярэдняга расследавання крымін. злачынстваў і правапарушэнняў. У праве Рэспублікі Беларусь і некаторых краін СНД ажыццяўляецца міліцыяй і інш. правамоцнымі органамі (дзярж. бяспекі, пажарнага нагляду, пагранічнай аховы, мытні і інш.). Адрозніваюць 2 віды Д.: па справах, папярэдняе следства па якіх абавязковае, і па справах, дзе яно не абавязковае. У першым выпадку орган дазнання ўзбуджае крымін. справу, праводзіць неадкладныя следчыя дзеянні па выяўленні слядоў злачынства і перадае справу следчаму. У другім Д. ўключае поўнае расследаванне справы; пры гэтым матэрыялы Д. з’яўляюцца падставай для разгляду справы ў судзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЦЭ́НКА ЗЯМЕ́ЛЬ,
устанаўленне параўнальнай вытворчай здольнасці зямель паасн. прыродных фактарах іх урадлівасці (гл.Баніціроўка), а таксама па паказчыках эканам. эфектыўнасці іх выкарыстання, адноснай прыбытковасці; адзін з этапаў зямельна-кадастравых работ. Ацэнцы падлягаюць ворная зямля, шматгадовыя насаджэнні, сенажаці і пашы. У працэсе ацэнкі зямель распрацоўваюцца ацэначныя шкалы па групах глебаў з блізкімі вытв. ўласцівасцямі. На іх аснове разлічваюцца паказчыкі ацэнкі па гаспадарках і адм. адзінках. Ва ўмовах рыначнай эканомікі ацэнка зямель праводзіцца пераважна з мэтай дыферэнцыяцыі зямельных падаткаў; мае вырашальны ўплыў на цану зямлі і арэндную плату. Падлягае перыядычнаму ўдакладненню і абнаўленню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЭРАСА́НІ,
самаходныя сані, што рухаюцца па снезе, лёдзе і вадзе з дапамогай сілы цягі паветранага вінта. Бываюць суцэльнаметалічныя і аэрасані-«амфібіі».
Суцэльнаметалічныя аэрасані маюць 3 або 4 лыжы і кіруюцца пярэднімі паваротнымі лыжамі; рухавік з паветр. вінтом размешчаны на карме. Аэрасані«амфібія» маюць 1 лодку-лыжу, што дазваляе рухацца па рыхлым снезе, вадзе, забалочанай мясцовасці і інш. Грузападымальнасць аэрасаней да 600 кг, далёкасць ходу да 500 км, скорасць да 100 км/гадзпа снезе, да 80 км/гадзпа вадзе. Выкарыстоўваюцца ва ўмовах бездарожжа Крайняй Поўначы для перавозкі грузаў, пошты, людзей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛО́НЬ, Мухаедаўскі канал,
рака на Украіне і ў Гомельскай вобл., правы прыток Прыпяці. Даўж. 113 км (12,8 км цячэ па Украіне, 33,8 кмпа мяжы з Беларуссю; 10,9 км зноў па Жытомірскай вобл., у нізоўі па Ельскім і Нараўлянскім р-нах). Пл. вадазбору 1460 км². Асн. прытокі — Яўрэйская канава, рэкі Ханя, Храпунь, Стрэлка і Верасожка (справа). Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, парэзаная меліярац. каналамі, шыр. 30—300 м. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае. Каналамі Свячанскі (рака да адгалінавання ад гэтага канала наз. Верхняя Жалонь), Антонаўскі і р. Гразіва злучана з р. Славечна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛЬТЫПО́ЛЬ (ад мульты... + грэч. polos полюс),
пэўная канфігурацыя кропкавых крыніц поля (зарадаў). Напр., кропкавы зарад — М. нулявога парадку; 2 процілеглыя па знаку і роўныя па модулі зараду — дыполь, ці М. 1-га парадку; 4 аднолькавыя па модулі зараду, размешчаныя ў вяршынях паралелаграма так, што кожная старана злучае процілеглыя па знаку зарады — квадруполь, ці М. 2-га парадку. Асн. характарыстыка М. — мультыпольны момант, які дазваляе адназначна звязаць палі М. з палямі складаных сістэм крыніц на вял. адлегласцях, што вядзе да уніфікацыі рашэння шырокага класа задач. Паняцце М. дастасавальнае для апісання палёў, створаных эл., магн. і інш. зарадамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́ШКА Анцінея Рыгораўна (н. 15.10.1924, в. Кірава Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. мовазнавец. Канд.філал.н. (1959). Скончыла БДУ (1948). З 1950 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, у 1963—93 у БДУ. Навук. працы пабел. дыялекталогіі, пытаннях узаемадзеяння бел. мовы з суседнімі слав. і неслав. мовамі. Сааўтар «Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (1963), «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Лінгвістычнай геаграфіі і групоўкі беларускіх гаворак» (1969), падручніка «Сучасная руская мова» (ч. 1—2, 1979—81). Дзярж. прэмія СССР 1971 за ўдзел у комплексе прац пабел. лінгвагеаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯЎНІЦТВАЎПАРА́ДКАВАННЕ,
комплекс мерапрыемстваў па арганізацыі навукова-абгрунтаванага вядзення паляўнічай гаспадаркі на вызначанай тэрыторыі. Уключае работы па ўпарадкаванні, захаванні і рацыянальнай эксплуатацыі паляўнічага фонду, рэгуляванні колькасці паляўнічых жывёл, аздараўленні папуляцый і інш. Поўны цыкл П. працягваецца звычайна 1,5 года і ўключае дэталёвае вызначэнне месцазнаходжання і межаў гаспадаркі, інфармацыю аб прыродна-эканам. умовах аб’екта, аналіз папярэдняй паляўніча-гасп. дзейнасці, баніціроўку паляўнічых угоддзяў, складанне паляўнічых карт і інш. Распрацоўваюцца таксама рэкамендацыі па прапускной дзейнасці гаспадаркі паасн. відах палявання, правядзенні біятэхн. мерапрыемстваў і інш. На Беларусі П. праводзяць з 1968 Белдзяржпаляванне, Гомельскі ун-т і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЎДА Іван Сямёнавіч (н. 13.6.1953, г. Мядзел Мінскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1996), праф. (2000). Скончыў БДУ (1975), з 1975 працуе ў ім (з 1996 нам. дэкана філал. ф-та, з 1999 заг. кафедры). Даследаванні па супастаўляльным мовазнаўстве, лексікалогіі, словаўтварэнні. Аўтар кн. «Рознаўзроўневая намінатыўная адпаведнасць беларускай і рускай моў» (1999), сааўтар кн. «Сучасная руская мова: Практыкум па арфаэпіі, арфаграфіі, пунктуацыі» (1989), «Слоўніка беларускай мовы» (2001), падручнікаў пабел. мове для пачатковай школы, падручнікаў і дапаможнікаў парус. мове для сярэдняй школы і ВНУ і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДО́ВЫЯ ВЫДА́ТКІ,
сумы, патрачаныя ў сувязі з разглядам судовай справы. Паграмадз. і гасп. справах складаюцца з дзярж. пошліны па іскавых заявах і касацыйных скаргах, сум, што належаць аплаце сведкам і экспертам, на правядзенне агляду на месцы і выкананне рашэнняў суда, выдаткаў на пошукі адказчыка і інш. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь С.в. спаганяюцца з адказчыка або з істца, калі яго дамаганні прызнаны неабгрунтаванымі. С.в. пакрымін. справах спаганяюцца з асуджаных або могуць быць аднесены на кошт дзяржавы ў выпадку прызнання апошніх неплацежаздольнымі. Па шэрагу катэгорый грамадзянскіх спраў (аліментныя, працоўныя і інш.) істцы ад аплаты С.в. вызваляюцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАСАЛО́ГІЯ (ад франц. trace след + ...логія),
раздзел крыміналістыкі, які вывучае сляды і распрацоўвае прыёмы, метады і навук.-тэхн. сродкі іх выяўлення, фіксацыі і даследавання. Адрозніваюць сляды: чалавека, прылад злачынства, інструментаў, вытв. механізмаў, трансп. сродкаў. Трасалагічная ідэнтыфікацыя аб’екта ажыццяўляецца шляхам супастаўлення яго агульных і прыватных прыкмет з прыкметамі, што адбіліся ў следзе. Трасалагічная экспертыза дазваляе ідэнтыфікаваць чалавека па слядах рук, ног, зубоў; абутак — па яго слядах; прылада злачынства і інструменты — па слядах злому, разрэзу, рассячэння і г.д.; трансп. сродак — па слядах ад хадавой часткі, ад выступаючых дэталей. шырока выкарыстоўваецца ў практыцы расследавання злачынстваў.