комплексныя спарт. спаборніцтвы краін Афрыкі. Праводзяцца з 1965 Вышэйшым саветам спорту Афрыкі (уваходзяць каля 50 краін кантынента, 1987) пад апекай Міжнар. алімпійскага к-та. У праграме спаборніцтвы па баскетболе, барацьбе, боксе, валейболе, веласпорце, гандболе, дзюдо, лёгкай атлетыцы, плаванні, футболе і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭФЛЯ́ЦЫЯ, развяванне,
разбурэнне горных парод і глеб пад уздзеяннем ветру з наступным пераносам цвёрдых часцінак (часам на вял. адлегласці) і іх абточваннем. Асабліва моцна праяўляецца ў пустынях. У Беларусі бывае на асушаных тарфяна-балотных і мінер. глебах Палесся, часам у форме пылавых бур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЬБЕ́РТ (ням. Malbrett літар. паліца для жывапісу),
драўляны або метал. станок для жывапісу, на якім на рознай вышыні пад розным нахілам мацуюць падрамнік з палатном, кардон і інш.Асн. віды М. — стацыянарны на гарыз. падстаўцы ці лёгкі складаны трыножнік для пейзажных эцюдаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАЛАКЕРА́МІКА,
устарэлая назва (выкарыстоўвалася да 1980-х г.) цвёрдых сплаваў і спосабаў іх атрымання з парашкоў металаў і неметал. дамешкаў шляхам апрацоўкі падвял. ціскам і спякання пры высокіх т-рах. Цяпер М. часам называюць спечаныя матэрыялы, якія атрымліваюць метадам парашковай металургіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЭ́БРЫК,
прыём арнаментальнай цаглянай ці каменнай муроўкі ўстаноўкай цаглін (абчасаных камянёў) пад вуглом да вонкавай паверхні сцяны. Звычайна П. ўтваралі дэкар.гарыз. фрызы і паяскі і спалучаліся зінш. элементамі аздаблення. Выкарыстоўваліся ў пабудовах стыляў готыкі, рэнесансу, псеўдарускага, несапраўднай готыкі, мадэрна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНТАВА́Я ПЕРАДА́ЧА,
зубчастая перадача вінтавымі коламі, восі якіх перакрыжоўваюцца пад рознымі вугламі. Дае магчымасць перадаваць вярчэнне ад аднаго вала некалькім іншым. У сувязі з кропкавым кантактам зубоў і значным слізганнем у зачэпцы вінтавая перадача хутка зношваецца і можа зашчамляцца, таму выкарыстоўваецца пераважна ў прыладах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНЦІ́П’ЕЎ Яфімка (Анціпін Яфрэмка),
разьбяр па дрэве 2-й пал. 17 ст. Родам з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. Вучань Іпаліта, пад кіраўніцтвам якога ўпрыгожваў (разам з Л.Юр’евым і Д.Грыгор’евым) царскую карэту «разнымі вуглавымі слупкамі» і гербамі; рабіў іканастасы, куфры, рызніцы, цацкі для царэвічаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЭЛЕКТРЫ́ЧНАЯ ЎСПРЫІ́МЛІВАСЦЬ,
велічыня, якая характарызуе палярызацыю дыэлектрыкапад уздзеяннем эл. поля. Колькасна Д.ў. — безразмерны каэф. прапарцыянальнасці x у формуле
, дзе — электрычная пастаянная, — напружанасць эл. поля, — палярызаванасць дыэлектрыка. Звязана здыэлектрычнай пранікальнасцю суадносінамі: ε = x + 1 і мае з ёй аднолькавыя ўласцівасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗЯСЛА́Ў,
князь полацкага роду Ізяславічаў у 12 ст. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1180 як пляменнік кн. Андрэя Валодшыча. Магчыма, сын кн. Мікулы Валодшыча. Быў адным з саюзнікаў кіеўскага кн. Святаслава Усеваладавіча ў міжусобіцы з уладзімірскім кн. Усеваладам Вялікае Гняздо і Расціславічамі. Верагодна, валодаў удзелам у Полацкай зямлі.