МАЛЬБЕ́РТ
(ням. Malbrett літар. паліца для жывапісу),
драўляны або метал. станок для жывапісу, на якім на рознай вышыні пад розным нахілам мацуюць падрамнік з палатном, кардон і інш. Асн. віды М. — стацыянарны на гарыз. падстаўцы ці лёгкі складаны трыножнік для пейзажных эцюдаў.
т. 10, с. 43
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)