БО́БРЫК (Янка) (Іван Іванавіч; 21.7.1905, г.п. Глуск Магілёўскай вобл. — 25.8.1942),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1929). Быў навук. супрацоўнікам Дзярж. акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе, працаваў у Белдзяржкіно, Упраўленні па справах мастацтваў Ленінградскага гарвыканкома. Друкаваўся з 1924. Выдаў зб. вершаў «Пунсовае ранне» (1926, з А.Звонакам і Я.Туміловічам). Аўтар паэмы «Галіна» (1930) пра жыццё вясковай інтэлігенцыі. Загінуў у блакадным Ленінградзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬНЫ ВЕРШ,
від рыфмаванага сілаба-танічнага верша, у якім адвольна спалучаюцца радкі з рознай колькасцю стоп. Найчасцей не мае страфічнай будовы, інтанацыйна блізкі да звычайнай гутаркі і выкарыстоўваецца ў байках, эпіграмах, эпітафіях, вершаваных надпісах. Вольным вершам напісаны камедыя А.Грыбаедава «Гора ад розуму», драма М.Лермантава «Маскарад». У бел. паэзіі гэты верш выкарыстоўваецца ў буйных ліраэпічных творах («Сцяг брыгады» А.Куляшова, «Люцыян Таполя» М.Танка), асобных вершах, але найчасцей у байках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ША (Юрый Карлавіч) (3.3.1899, г. Кіраваград, Украіна — 10.5.1960),
рус. пісьменнік. У 1916—18 вучыўся ў Новарасійскім ун-це (Адэса). Аўтар рамана «Зайздрасць» (1927), рамана-казкі «Тры таўстуны» (1928; аднайм. фільм, 1967), кнігі апавяданняў «Вішнёвая костачка» (1931), мемуарна-дзённікавых запісаў «Ні дня без радка» (выд. 1961). Пісаў вершы, нарысы, кінасцэнарыі і інш. Інсцэніраваў для тэатра раман Ф.Дастаеўскага «Ідыёт».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРАЎ (Сямён Іосіфавіч) (24.5.1920, в. Засарыхіна Гарадзецкага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 16.12.1980),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў Горкаўскае тэатр. вучылішча (1952). З 1959 у Гродзенскім абл.драм. т-ры. Выканаўца драм. і характарных роляў, спалучаў псіхал. і пластычны малюнак вобраза. Сярод роляў: Сенатар («Францыск Скарына» А.Петрашкевіча), Моцкін («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Бераст («Платон Крэчат» А.Карнейчука), Трыстан («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АГРАБУ́Д»,
вытворча-праектна-тэхналагічны інстытут «Аграбуд» Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1992 у Мінску на базе Бел. філіяла Усесаюзнага дзярж. праектна-тэхнал. ін-та «Аграбуд», арэнднае прадпрыемства.
Асн. кірункі дзейнасці: канструктарскія, тэхн., пусканаладачныя і н.-д. работы; укараненне і аказанне дапамогі ва ўкараненні навук.-тэхн. дасягненняў; вытв-сць абсталявання, аснасткі, буд. вырабаў і матэрыялаў; утылізацыя і перапрацоўка прамысл. адходаў і другаснай сыравіны і інш.
батанік, адзін з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1899). У 1920—35 заг. аддзела Мінскай балотнай доследнай станцыі, секцыі Бел.аддз. Усесаюзнага Ін-та прыкладной батанікі; кіраўнік геабатанічнай экспедыцыі Наркамзема БССР. Заснавальнік Вялікалятчанскага батанічнага саду (каля Віцебска) і батанічнага саду БДУ. Асн. працы па сістэматыцы раслін, дэндралогіі, геабатаніцы.
Тв.:
Обзор растительности Белорусского Полесья. Мн., 1928 (разам з А.Д.Лазук).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАРЫ́НА (італьян. ocarina літар. гусяня),
музычны інструмент класа аэрафонаў віду глабулярных флейтаў. Мае гліняны корпус авальнай формы, свістковае прыстасаванне, 8—10 ігравых адтулін. Створана ў 1860 італьян. майстрам Дж.Данацы, хутка пашырылася ў краінах Еўропы, у т. л. на Беларусі (нар. назвы «карына», «конік»). У адпаведнасці з бел. традыцыяй набыла цыліндрычную форму. Вырабляецца найчасцей уручную, пакрываецца палівай. Выкарыстоўваецца пастухамі для ігры сола, музыкантамі-аматарамі для суправаджэння спеваў.
азербайджанскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Азербайджана (1979). Скончыў Бакінскі пед.ін-т (1932). Раманы «Свет разбураецца» (1933), «Бастыёны дружбы» (кн. 1—4, 1950—70), «Садагат» (1979) і інш. сюжэтна звязаны з падзеямі рэвалюцыі, грамадз. і Вял.Айч. войнаў. Аўтар сатыр. аповесці «Унукі старой Тамашы» (ч. 1—3, 1957—69), шматлікіх апавяданняў.
бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-рмед. навук (1973), праф. (1974). Засл. ўрач Беларусі (1975). Скончыў Паўн.-Асецінскі мед.ін-т (1949). Працаваў у Маскве, Іране, Кішынёве. З 1962 у Гродзенскім мед. ін-це. Даследаванні ў галіне пагранічнай псіхіятрыі і алкагольнага псіхозу.
Тв.:
Пневмоэнцефалография при шизофрении. Кишинев, 1968 (разам з Г.І.Брэгман, В.М.Міхліным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎДЗЕ́Й (Леанід Вікенцьевіч) (7.4.1929, г. Вілейка Мінскай вобл — 5.7.1977),
бел.хірург.Д-рмед.н. (1968), праф. (1970). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). З 1959 працаваў у ім і адначасова з 1968 гал. хірург Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па хірург. метадах лячэння хвароб гепатабіліярнай сістэмы і падстраўнікавай залозы, партальнай гіпертэнзіі і гастраэнтэралогіі, па экстракарпаральных метадах дэтаксікацыі ў хірургіі.
Тв.:
Клиника и хирургическое лечение холецистита. Мн., 1963.