СМАЛЯ́К Леанід Пятровіч (8.6.1923, в. Асобіна Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 28.3.1995),
бел. вучоны ў галіне геабатанікі. Д-рбіял.н. (1968), праф. (1979). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1948). З 1950 у Ін-це лесу АН Беларусі, з 1956 у БелНДІ лясной гаспадаркі (нам. дырэктара), з 1971 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі (заг. лабараторыі), у 1977—90 у Бел.тэхнал. ін-це (1977—79 заг. кафедры). Навук. працы па гідралесамеліярацыі, лясным балотазнаўстве, лесаводстве, экалогіі раслін. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Эколого-физиологические основы мелиорации почв агрофитоценозов. Мн., 1974 (разамз У.Р.Рэуцкім);
Ведение лесного хозяйства на осушенных землях. М., 1984 (разамз В.А.Іпацьевым, І.К.Блінцовым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІПО́ВІЧ Мікалай Фаміч (н. 22.2.1942, г. Свіслач Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-рмед.н. (1983), праф. (1991). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1965). У 1981—89 працаваў у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1989 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1991 заг. кафедры). Навук. працы па сасудзістай паталогіі пазваночніка і ніжніх канечнасцей, вертэбрагенных захворваннях нерв. сістэмы і інш.
Тв.:
Системные нарушения при неврологических проявлениях поясничного остеохондроза. Мн., 1998 (разамз А.М.Філіповічам);
Концепция демиелинизации при рассеянном склерозе и тактике лечения больных (з ім жа) // Мед. новости. 2001. №12;
Клиника и диагностика мышечно-тонических и миофасциальных синдромов поясничного остеохондроза на санаторном этапе (разамз А.І.Драздовым) // Там жа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУЙКО́ Эдуард Аляксеевіч (н. 29.9.1939, г. Варонеж, Расія),
бел. вучоны ў галіне тэлекамунікацыйных сістэм.Канд.тэхн.н. (1971), праф. (1991). Чл.-кар.Бел.інж. акадэміі (1992). Скончыў БПІ (1963). У 1963—65 на Мінскім электрамех. з-дзе. З 1974 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1978—98 заг. кафедры). У 1997—99 дырэктар Дзярж. праектнага і н.-д. ін-та «Дзіпрасувязь», з 2000 на прадпрыемстве «Сувязьінфармсервіс» (дырэктар вучэбнага цэнтра). Навук. працы па аптымізацыі сістэм шматстанцыйнага доступу. Распрацаваў шэраг метадаў аптымізацыі сістэм сродкаў зонавай і мабільнай сувязі.
Тв.:
Относительные методы передачи информации. М., 1973 (разамз М.Ц.Пятровічам);
Направления развития сухопутной подвижной связи в Республике Беларусь и асвекты защиты информации (разамз А.І.Кісялёвым) // Весн. сувязі. 1999. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯБЛО́НСКАЯ Таццяна Нілаўна (н. 24.2.1917, г. Смаленск, Расія),
украінскі жывапісец. Нар. мастак Украіны (1960). Нар. мастак СССР (1982). Правадз.чл.АМСССР (1975). Вучылася ў Кіеўскім маст. ін-це (1935—41), у 1944—73 (з перапынкам) выкладала ў ім (з 1967 праф.). Працуе ў розных жанрах. Жывапісная манера засн. на традыцыях нар. насценнай размалёўкі ў спалучэнні з дэкаратыўнасцю, вытанчанасцю пластычнага і колеравага рытмаў: «Хлеб» (1949), «Вясна» (1950), «Над Дняпром» (1954), «Разамз бацькам» (1962), «Жыццё ідзе» (1971), «Вечар. Старая Фларэнцыя» (1973), «Лён» (1977), «Вечар на лузе» (1979), «Ліпень» (1983), пейзажы, партрэты і інш.Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951, 1979.
Літ.:
Попова Л.И., Цельтнер В.П. Т.Яблонская. М., [1968];
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́САЎ Васіль Іванавіч (н. 10.7.1947, в. Дубравіца Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (2000). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1970). З 1971 у Магілёўскім аддз. Ін-та фізікі АН Беларусі. З 1993 у Магілёўскім тэхн. ун-це (цяпер Бел.-рас.ун-т, з 2000 праф.). Навук. працы па лазернай фізіцы, інтэгральнай і валаконнай оптыцы, радыёхвалевых метадах неразбуральнага кантролю. Даследаваў асаблівасці распаўсюджвання лазернага выпрамянення праз валаконныя светлаводы, што дазволіла назіраць шэраг новых з’яў.
Тв.:
Определение хроматической дисперсии полупроводникового лазера по временной когерентности его излучения (разамз У.І.Лебедзевым) // Журн. прикладной спектроскопии. 1992. Т. 57, № 3;
Линейное и нелинейное преобразование лазерного излучения в многомодовых волоконных световодах (разамз А.М.Кролам) // Проблемы прикладной оптики. Могилев, 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМІ́НСКІ Генадзь Іванавіч (н. 14.1.1937, с. Малая Баёўка Ліпецкай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі харч. вытв-сцей. Д-ртэхн.н. (2001), праф. (2001). Чл.-кар.Бел.інж. акадэміі (2001). Скончыў БПІ (1959). З 1974 у Магілёўскім ун-це харчавання (з 1975 заг. кафедры). Навук. працы па распрацоўцы эфектыўных, экалагічна чыстых тэхналогій перапрацоўкі харч. расліннай сыравіны і стварэнні новых відаў харч. прадуктаў з выкарыстаннем рэсурсазберагальных спосабаў і новых культур мікраарганізмаў.
Тв.:
Технология солода, пива и безалкогольных напитков. Мн., 2001;
Биохимические процессы при сушке тритикалевого солода (разамз А.М.Маргуновай) // Междунар. аграр. журн. 2001. № 6;
Влияние температурных режимов сушки тритикалевого солода на активность гидролитических ферментов (разамз А.М.Маргуновай) // Изв. вузов. Пищевая технология. 2002. № 5—6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЛБАС Анатоль Аляксандравіч (н. 20.7.1948, Мінск),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1995). Скончыў БДУ (1971), дзе і працуе (з 1996 праф.). Навук. працы па тэорыі функцый, інтэгральных і дыферэнцыяльных ураўненнях, дробавых інтэграванні і дыферэнцаванні і іх дастасаваннях, інтэгральных пераўтварэннях. Распрацаваў новыя кампазіцыйныя і асімптатычныя метады ў матэм. аналізе. Даследаваў важныя кампазіцыйныя і структурныя ўласцівасці інтэгральных пераўтварэнняў са спец. функцыямі Фокса, тыпу Беселя і з гіпергеам. функцыяй Гаўса.
Тв.:
Интегралы и производные дробного порядка и некоторые их приложения. Мн., 1987 (разамз С.Р.Самко, А.І.Марычавым);
Fractions integrals and derivatives. Theory and applications. New York, 1993 (з імі ж);
Задача со смещением для параболического уравнения (разамз А.А.Рэпіным) // Дифференциальные уравнения. 1998. Т. 34, №6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДЗЕ́ХІН Андрэй, разьбяр па дрэве 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маск. Крамля. У 1682—83 разамзінш. майстрамі-беларусамі рабіў для царскага дома ківоты, крэслы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́БЕРТС (Roberts) Рычард (1943, Вялікабрытанія),
амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. З 1963 у ЗША. Адкрыў (1977, адначасова і незалежна ад Ф.Шарпа) перарывістую структуру гена. Нобелеўская прэмія 1993 (разамз Шарпам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАШКО́Ў Анатоль Герасімавіч (н. 28.2.1927, г. Гомель),
бел. цеплафізік. Акад.Нац.АН (1980; чл.-кар. 1970). Д-ртэхн.н. (1967), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхн.ін-т (1949; Ташкент). З 1955 у Акад.навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава» (у 1959—91 заг. лабараторыі, у 1971—74 і 1976—80 нам. дырэктара, 1974—76 в.а. дырэктара). У 1980—93 нам. дырэктара Ін-та прыкладной фізікі Нац.АН Беларусі. У 1976—88 гал. рэдактар «Инженерно-физического журнала». Навук. працы па цячэнні вязкіх вадкасцей, тэрмаанемаметрыі, працэсах цеплапераносу ў газах і цвёрдых целах, разліку эл. ланцугоў з цеплазалежнымі рэзістарамі, праектаванні складаных тэрмаанемаметрычных сістэм. Распрацаваў шэраг метадаў вызначэння цеплафіз. уласцівасцей вадкіх, газападобных і цвёрдых цел у шырокім дыяпазоне т-р, развіў тэорыю разліку пераносных уласцівасцей газаў.
Тв.:
Терморезисторы и их применение. М., 1967;
Теплопроводность газовых смесей. М., 1970 (разамз Т.М.Абраменка);
Перекрестные эффекты в газовых смесях. Мн., 1976 (з ёй жа);
Системно-структурный анализ процесса теплообмена и его применение. М., 1983;
Теплофизика разлагающихся материалов. М., 1985 (разамз А.Ф.Шленскім, Л.М.Аксёнавым);