КАСМІ́НСКІ Генадзь Іванавіч (н. 14.1.1937, с. Малая Баёўка Ліпецкай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі харч. вытв-сцей. Д-р тэхн. н. (2001), праф. (2001). Чл.-кар. Бел. інж. акадэміі (2001). Скончыў БПІ (1959). З 1974 у Магілёўскім ун-це харчавання (з 1975 заг. кафедры). Навук. працы па распрацоўцы эфектыўных, экалагічна чыстых тэхналогій перапрацоўкі харч. расліннай сыравіны і стварэнні новых відаў харч. прадуктаў з выкарыстаннем рэсурсазберагальных спосабаў і новых культур мікраарганізмаў.
Тв.:
Технология солода, пива и безалкогольных напитков. Мн., 2001;
Биохимические процессы при сушке тритикалевого солода (разам з А.М.Маргуновай) // Междунар. аграр. журн. 2001. № 6;
Влияние температурных режимов сушки тритикалевого солода на активность гидролитических ферментов (разам з А.М.Маргуновай) // Изв. вузов. Пищевая технология. 2002. № 5—6.
т. 18, кн. 1, с. 404
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)