мінерал, рэдкая празрыстая разнавіднасць берылу, афарбаваная прымессю хрому (Cr3+ да 2%) у яркі густа-зялёны колер. Бездэфектныя крышталі масай больш за 5 каратаў цэняць вышэй, чым алмазы такіх жа памераў. Выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе як каштоўны камень 1-га класа. Гал. радовішчы І. ў Расіі, ПАР, Бразіліі, Індыі, Замбіі, Зімбабве і інш. Сінтэтычныя І. выкарыстоўваюць у квантавай электроніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАПА́ХІ (Cotopaxi),
дзеючы вулкан у Андах Эквадора, каля зах. падножжа Усх. Кардыльеры. Выш. 5897 м. Правільная канічная форма; памеры кратэра 550×800 м, глыб. 450 м. Складзены з андэзітаў. Вышэй за 4700 м укрыты шматгадовымі снягамі. Апошняе вывяржэнне ў 1976. Нац. парк Катапахі (пл. 34 тыс.га, засн. ў 1975). 50 км на Пн ад К. — г. Кіта, сталіца Эквадора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МАЛАЎСКІ БОЙ 1942,
бой партызан 125-га атрада імя Сталіна (камандзір С.А.Рыжак) па знішчэнні варожага блокпаста з дотам каля раз’езда Комалава Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. 19 чэрв. ў Вял.Айч. вайну. У выніку 1,5-гадзіннага бою з намнога большымі сіламі праціўніка партызаны спалілі будынак блокпаста, знішчылі танк, процітанк. гармату, 2 радыёстанцыі, 15 бочак гаручага і выйшлі з-пад агню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЧАТО́ВІЙ (лац. Kurchatovium),
Ku, штучны радыеактыўны элемент IV групы перыяд. сістэмы, ат. н. 104. Стабільных ізатопаў не мае. Вядомы 10 ізатопаў з масавымі лікамі 253—262; найб. устойлівы — 261Ku (перыяд паўраспаду 70 с). Атрыманы ў 1964 Г.М.Флёравым з супрацоўнікамі. Назва «К.» (у гонар І.В.Курчатава) прапанавана ў СССР, у ЗША гэты элемент наз. рэзерфордзій (сімвал Rf); назва 104-га элемента канчаткова не прынята.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАСКО́ (Lascaux),
палеалітычная пячора каля г. Мантыньяк на Пд Францыі (дэпартамент Дардонь). Адкрыта ў 1940. На сценах Л. выяўлены нанесеныя гравіроўкай, манахромнай і паліхромнай размалёўкай выявы дзікіх коней, першабытных быкоў, аленяў, горных казлоў, бізонаў і інш. Унікальная выява мужчыны з галавой птушкі, які ляжаў перад забітым ім бізонам. Размалёўкі датуюцца каля 15-гатыс. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКО́МСКАЯ ДРЭС,
самая вялікая цеплавая электрастанцыя ў складзе Беларускай энергетычнай сістэмы. Размешчана на беразе Лукомскага возера, каля г.Новалукомль Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. Будаўніцтва пачата ў 1964. У 1969 пушчаны 1-ы энергаблок, у 1974 пасля пуску 8-га энергаблока дасягнута праектная магутнасць 2400 тыс.кВт. У 1978 пабудавана 3-я чарга. На пачатак 1999 магутнасць станцыі больш за 2500 тыс.кВт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́НІНСКІ,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл.Засн. ў 1997 з мэтай аховы прыродных комплексаў Палесся. Пл. 9283 га. Хвойнікі, дубровы, дубова-грабавыя лясы, астраўныя ельнікі. Балоты. Журавіннікі. Папуляцыі раслін з Чырв. кнігі: венерын чаравічак, зубніца клубняносная, тайнік яйцападобны, цыбуля мядзведжая (чарамша), купальнік горны, грыб-баран; у воз. Белае рэліктавыя лабелія Дортмана і палушнік азёрны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЫ́КАВІЧЫ 1-я,
гарадзішча жалезнага веку каля в. Палыкавічы 1 -я Магілёўскага р-на. Утворана на рачным мысе, мае 2 пляцоўкі, складаную сістэму ўмацаванняў. Датуецца 1-м тыс. да н.э. — 3-й чвэрцю 1-гатыс.н.э. Знойдзены фрагменты ляпнога посуду, у т. л. глянцаванага, жал. наканечнікі стрэл, лязо сякеры, нажы з прамой спінкай, касцяныя шылы і іголкі, гліняныя прасліцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЫНКАВА́ННЕ,
выдаленне бакавых парасткаў (пасынкаў), якія вырастаюць з пазух лісця надземнай часткі галоўнага сцябла. Пасынкі ў памідора, тытуню выдаляюць пры даўжыні 5—10 см, у сланечніка, кукурузы — 10—15 см. У насеннікаў капусты выдаляюць парасткі вегетатыўныя і з паўторным цвіценнем, у морквы — кветкавыя парасонікі 2—3-га парадку. Узмацняе прыток пажыўных рэчываў да асн. органаў раслін, паскарае выспяванне пладоў і насення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫЛІЧА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА «МІНСК»,
серыя універсальных лічбавых вылічальных машын агульнага прызначэння. Укаранёна ў вытв-сць Мінскім з-дам ЭВМ імя Арджанікідзе. Выкарыстоўваецца ў вылічальных цэнтрах, вылічальных сістэмах і аўтаматызаваных сістэмах рознага прызначэння.
Выпуск лямпавых машын 1-га пакалення серыі «Мінск-1» распачаты ў 1960 (папярэдняя мадэль — лямпавая выліч. машына М-3М створана ў 1959). Мадыфікацыі вылічальных машын «Мінск-11», «Мінск-12», «Мінск-14» мелі запамінальны блок большай ёмістасці, дадатковыя прылады ўводу-вываду інфармацыі. Выкарыстоўваліся пераважна для рашэння інжынерна-канструктарскіх і навук.-тэхн. задач матэм. і логікавага характару. У 1964 асвоены выпуск вылічальнай машыны «Мінск-2» 2-га пакалення (на дыскрэтных паўправадніковых элементах) з павышанай надзейнасцю, адначасовай работай вылічальніка і выхадных прыстасаванняў; мелі агрэгатную канструкцыю, магчымасць мяняць склад прылад і прыстасаванняў. У мадыфікацый вылічальных машын «Мінск-2», «Мінск-22М» прадугледжваўся ўвод-вывад інфармацыі з перфакартаў, перфастужак, магн. стужак, тэлетайпа і інш. Інфармацыйная вылічальная машына «Мінск-23» (выпуск 1965) максімальна прыстасавана для апрацоўкі розных відаў эканам. інфармацыі. У 1969 асвоены выпуск шматпраграмнай вылічальнай машыны «Мінск-32» (аднапрацэсарная выліч. сістэма), якая мела праграмную сумяшчальнасць з вылічальнай машынай «Мінск-22», ахову адной праграмы ў аператыўнай памяці ад другой, магчымасць далучэння вонкавых прыстасаванняў (у т. л.ЭВМ з утварэннем аднароднай выліч. сістэмы) і інш. У 1970-я г. пачаўся выпуск машын 3-га пакалення адзінай сістэмы электронных вылічальных машын — ЕСЭВМ. У 1990-я г. распрацавана і ўкаранёна ў вытв-сць сям’я машын новага пакалення «Мінск-9000». За стварэнне сям’і вылічальных машын «Мінск» групе спецыялістаў з-да, НДІЭВМ і Выліч. цэнтра АН Беларусі прысуджана Дзярж. прэмія СССР 1970.
М.П.Савік.
Вылічальная машына «Мінск-9000» (ЕС-1230): 1 — перыферыйныя тэрміналы; 2 — стойка цэнтральнага працэсара; 3 — цэнтральны тэрмінал.