МЯДЗВЕ́ДСКІ Яўген Нікандравіч (н. 25.12.1918, г. Віцебск),

бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Канд. мед. н. (1966). Засл. ўрач Беларусі (1968). Засл. работнік вышэйшай школы (1978). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1941), у 1954—90 працаваў у ім (у 1965—79 рэктар). Навук. працы па абязбольванні пры аперацыях на верхніх дыхальных шляхах і вуху, эпідэміялогіі злаякасных новаўтварэнняў, прафілактыцы ангін, хранічнага танзіліту і інш.

Тв.:

Научно-исследовательская работа студентов. Мн., 1989 (у сааўт.).

т. 11, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯКІ́ННІКАВА Марыя Вікенцьеўна (н. 3.1.1917, г. Гомель),

бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Д-р мед. н. (1968), праф. (1970). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1939), у 1946—80 працавала ў ім. Навук. працы па эпідэміялогіі, клініцы, дыягностыцы і лячэнні склеромы і азены.

Тв.:

Озена: Этиология, иммунология, патогенез. Мн., 1974 (разам з А.​П.​Красільнікавым, І.​А.​Крыловым);

Озена: Клиника, диагностика, лечение и эпидемиология. Мн., 1980 (з імі ж).

т. 11, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІКАЛАЙЧУ́К Лідзія Уладзіміраўна (н. 3.6.1941, с. Траешчына Палонскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне радыеэкалогіі і фітатэрапіі. Канд. мед. н. (1969), праф. (1994). Скончыла Вінніцкі мед. ін-т (1963). З 1983 у Брэсцкім ун-це. Навук. працы па выкарыстанні метадаў фітатэрапіі ў лячэнні і прафілактыцы эндакрынных захворванняў.

Тв.:

Сахароснижающие растения. Мн., 1989;

Лечение сахарного диабета растениями. Мн., 1998;

Секреты траволечения. Мн., 1998 (разам з Л.​А.​Бажэнавай).

т. 11, с. 335

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІКО́ЛЬ (Nicolle) Шарль Жуль Анры (21.9.1866, г. Руан, Францыя — 28.2.1936),

французскі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Скончыў Руанскі ун-т (1893). З 1903 дырэктар Пастэраўскага ін-та ў Тунісе. Навук. працы па вывучэнні ўзбуджальнікаў сыпнога тыфу, скурнага і вісцэральнага лейшманіёзу, трахомы, шкарлятыны, грыпу, міжземнаморскай ліхаманкі і інш., распрацоўцы спосабаў прыгатавання вакцын і сываратак. У 1909 эксперым. даказаў, што пераносчыкам узбуджальніка сыпнога тыфу з’яўляецца адзежная вош. Нобелеўская прэмія 1928.

Ш.Ніколь.

т. 11, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НО́ВАШ Уладзімір Іванавіч (н. 29.3.1924, Мінск),

бел. вучоны ў галіне электраэнергетыкі. Д-р тэхн. н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. Беларусі (1989). Скончыў БПІ (1950). З 1953 у БПА (у 1973—89 заг. кафедры). Навук. працы па аўтаматызацыі і рэлейнай ахове электраэнергет. установак.

Тв.:

Управление, сигнализация и защита электрических установок. Мн., 1961;

Информационное обеспечение вычислительного эксперимента в релейной защите и автоматике энергосистем. Мн., 1998 (разам з Ф.​А.​Раманюком).

т. 11, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАНФЁРАЎ Вадзім Паўлавіч (н. 16.9.1934, г. Дзмітраў Маскоўскай вобл.),

расійскі і бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-р тэхн. н. (1976), праф. (1979). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1959). З 1990 у Брэсцкім аддзяленні Ін-та тэхн. кібернетыкі Нац. АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па аўтаматызацыі схематэхн. праектавання, сістэмах лагічнага мадэліравання, апісанні алгарытмаў тэнзарнымі ўраўненнямі.

Тв.:

Проектирование и применение систем математического обеспечения. М., 1983.

М.​П.​Савік.

т. 12, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАСА́ДА Вольга Анатолеўна (н. 20.1.1953, Мінск),

бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-р мед. н. (1999). Скончыла Мінскі мед. ін-т (1976), з 1979 працуе ў ім. Навук. працы па імуналогіі запаленчых працэсаў жан. палавых органаў, гомеапатычных метадах лячэння ў акушэрстве і гінекалогіі, этыяпатагенезе і лячэнні генітальнага эндаметрыёзу.

Тв.:

Гомеопатическое лечение акушерских и гинекологических нарушений: Справ. Мн., 1998;

Клинико-статистический анализ заболеваемости эндометриозом в Минске // Здравоохранение. 1998. № 2.

т. 12, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕТУХО́Ў Іван Антонавіч (н. 27.4.1917, в. Кісялёва Дарагабужскага р-на Смаленскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р мед. н. (1974), праф. (1976). Скончыў Смаленскі мед. ін-т (1940). У 1956—98 у Віцебскім мед. ін-це (у 1968—84 заг. кафедры). Навук. працы па захворванні шчытападобнай залозы, пасляаперацыйных ускладненнях, анкалогіі, рэаніматалогіі, анестэзіялогіі.

Тв.:

Пособие по онкологии. Мн., 1977 (разам з Я.​П.​Дзямідчыкам);

Послеоперационный перитонит. Мн., 1980.

т. 12, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯТРО́ВІЧ Марыя Людвігаўна (н. 3.8.1933, в. Валоўшчына Мінскага р-на),

бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Канд. эканам. н. (1972). Сястра І.Л.Пятровіча. Скончыла БДУ (1958). З 1962 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі. З 1992 у Ін-це кіравання і прадпрымальніцтва. Навук. працы па праграмным забеспячэнні ЭВМ і выліч. метадах прыкладной статыстыкі. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.

Тв.:

Статистическое оценивание и проверка гипотез на ЭВМ. М., 1989 (разам з М.​І.​Давідовічам).

т. 13, с. 166

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫЧКО́Ў Юрый Міхайлавіч (н. 9.9.1952, с. Верхаважжа Валагодскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне радыёфізікі. Д-р фіз.-матэм. н. (1996), праф. (1999). Скончыў Ленінградскі ун-т (1977). З 1983 у Гродзенскім ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па фіз. электроніцы, прыкладной электрадынаміцы. Выявіў іонна-кластэрны механізм кантактных з’яў у вадкіх слабаправодных асяроддзях.

Тв.:

Контактные явления в жидких слабопроводящих средах // Инженерно-физ. журн. 1997. Т. 70, № 6;

Прикладная электродинамика. Гродно, 1999.

т. 13, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)