КАНДРУСЕ́ВІЧ (Аркадзь Лявонцьевіч) (10.9.1929, в. Ламачы Хойніцкага р-на Гомельскай вобл. — 10.9.1995),
бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1978). Працаваў настаўнікам, журналістам, з 1960 у газ. «Магілёўская праўда». Друкаваўся з 1964. Пісаў пераважна пра жыццё сваіх равеснікаў, юнацтва якіх прыпала на час вайны і цяжкія пасляваен. гады. Аўтар зб-каў прозы «Чарпак Вялікай Мядзведзіцы» (1969), «Кругі на Белай паляне» (1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЫ́ГІН (Ігар Уладзіміравіч) (н. 6.6.1956, г. Лентварыс Тракайскага р-на, Літва),
бел. спартсмен (грэка-рымская барацьба, вагавая катэгорыя да 90 кг). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1978), засл. майстар спорту СССР (1981). Сярэбраны прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква). Чэмпіён свету (1981, Осла, Нарвегія), Еўропы (1980; г. Пр’евідза, ЧССР), СССР (1980). Уладальнік Кубка свету (1981, Балгарыя). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБА́НАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 1.1.1948, г.п. Зэльва Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі жывёл. Д-рбіял.н. (1993). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1975). З 1991 у Гродзенскім дзярж. ун-це. Навук. працы па распрацоўцы сарбентаў. і цеплалячэбных сродкаў з абязводжанага сапрапелю, фізіял. асновах выкарыстання сапрапеляў у кармленні маладняку жывёл, распрацоўцы біягенных жалезазмяшчальных прэпаратаў для прафілактыкі анеміі маладняку жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРТАШЭ́ВІЧ (Анатоль Мікалаевіч) (н. 11.2.1949, г. Слуцк Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аўтатрактарабудавання. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1994). Скончыў БСГА (1971), дзе і працуе (з 1996 першы прарэктар). Навук. працы па паляпшэнні эксплуатацыйных характарыстык рухавікоў унутр. згарання, па актуальных праблемах аграрнай адукацыі. Распрацаваў сістэмы аховы рухавікоў ад цеплавых і мех. перагрузак, прынцыпы павышэння экалагічных і эканам. паказчыкаў работы дызеляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КИНОНЕДЕ́ЛЯ МИ́НСКА»,
інфармацыйна-рэкламная штотыднёвая газета. Выходзіць з 1959 у Мінску на рус. і бел. мовах. Змяшчае анатацыі і рэпертуар кінафільмаў, якія дэманструюцца на экранах кінатэатраў горада, знаёміць з выканаўцамі роляў і аўтарамі фільмаў. Вылучае рэпертуар для дзяцей і фільмы, тэматычна прымеркаваныя да знамянальных дат рэспублікі, фестываляў і дэкад. Асвятляе праблемы развіцця айч. і сусв. кінамастацтва і відэапрадукцыі, сучаснага тэатр. мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛО́МЛЯ,
традыцыйная бел. рыбалоўная прылада. Мае выгляд трохграннай прызмы, абцягнутай сеткай (апрача адной грані). Рабілі яе на драўляным каркасе ці з прутоў. Рыбу лавілі ўдваіх уброд: тапілі К. ў вадзе, заганялі рыбу ў яе, падцягваючы К. да берага і боўтаючы нагамі. К. была пашырана на Палессі, Гродзеншчыне.
І.М.Браім.
Рыбакі з кломляй. Былая вёска Лучынка Слуцкага павета Мінскай губ.Пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЎБІК,
бел.нар. страва; свіны страўнік, начынены мясам. У вычышчаны размяты страўнік шчыльна ўкладвалі папярэдне пасоленыя і прыпраўленыя рэзанае мяса з ашыйка, лапатак, сцёгнаў, сала і зашывалі. Вешалі пад страхой у торбе ці ў кашы. На З Беларусі К. да вясны трымалі ў расоле, потым высушвалі на сонцы. Свіны страўнік начынялі таксама варанымі пасечанымі вантробамі, кашай са скваркамі, дранай бульбай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЎШЫКАВА (Любоў Паўлаўна) (н. 13.7.1926, в. Чолсма Галіцкага р-на Кастрамской вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1980), праф. (1981). Скончыла Ленінградскі вет.ін-т (1949). З 1954 у Віцебскім вет. ін-це (у 1978—93 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні марфалогіі нерв. сістэмы і сасудаў органаў стрававання с.-г. жывёл і пушных звяроў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎЦО́Ў (Аляксандр Аляксандравіч) (13.1.1874, Масква — 15.10.1967),
бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Праф. (1920). Засл. дз. нав. і тэхнікі Беларусі (1949). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1899). У 1933—41 і ў 1945—59 у БПІ. Навук. працы па разліку буд. канструкцый.
Тв.:
Метод уравновешивания узловых реактивных моментов. Ч. 1. Мн., 1947;