збудаванні для ачысткі гасп.-быт. сцёкавых водаў. Існуюць праточныя з разбаўленнем і без разбаўлення сцёкавай вадкасці рачной вадой, для даачысткі сцёкавай вадкасці, кантактныя і анаэробныя сажалкі. У біялагічных сажалках адбываюцца натуральныя біял. працэсы самаачышчэння: мікраарганізмы спажываюць кісларод, што ўтвараюць пры фотасінтэзе водарасці, якія атрымліваюць ад бактэрый вуглекіслату і інш. прадукты мінералізацыі арган. рэчываў — у выніку ідзе інтэнсіўны распад арган. рэчываў-забруджвальнікаў. Біялагічныя сажалкі назапашваюць глей, які перапрацоўваецца ў с.-г. вытв-сці ці выкарыстоўваецца як угнаенне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯПРЭПАРА́ТЫ (ад бія... + лац. praeparatus прыгатаваны),
біялагічныя прэпараты, рэчывы і прэпараты мікробнага, расліннага і жывёльнага паходжання, якія характарызуюцца высокай біял. актыўнасцю. Вял. пашырэнне атрымалі з сярэдзіны 1970-х г. у сувязі з развіццём геннай і клетачнай інжынерыі. Да біяпрэпаратаў адносяць большасць прадуктаў мікрабіял. сінтэзу (бялкова-вітамінныя дамешкі, антыбіётыкі, гармоны, монакланальныя антыцелы, інтэрферон і інш.), а таксама біял. сродкі барацьбы са шкоднікамі сельскай гаспадаркі, бактэрыяльныя ўгнаенні, прэпараты з лек. раслін, плацэнты жывёл і інш. Выкарыстоўваюцца пры лячэнні інфекц. хвароб і як біястымулятары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯРЭДУЦЭ́НТЫ (ад бія... + рэ... + лац. duco вяду),
біядэструктары, арганізмы, што кормяцца мёртвым арган. рэчывам і раскладаюць яго на больш простыя неарган. злучэнні (напр., двухвокіс вугляроду, вада, аміяк і інш.), якія потым выкарыстоўваюцца прадуцэнтамі; заключнае звяно ў трафічным ланцугу. Да біярэдуцэнтаў належаць пераважна мікраарганізмы (бактэрыі, сапрафітныя грыбы), сапрафагі, некрафагі і інш. і некат. жывёлы (напр., дажджавыя чэрві), у працэсе жыццядзейнасці якіх адбываецца мінералізацыя арган. рэчываў, — кансументы. Біярэдуцэнты ажыццяўляюць замкнутасць біялагічнага кругавароту рэчываў, удзельнічаюць у працэсах самаачышчэння навакольнага асяроддзя, выкарыстоўваюцца прыбіялагічнай ачыстцы сцёкавых водаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОШ ((Bosch) Карл) (27.8.1874, г. Кёльн, Германія — 26.4.1940),
нямецкі хімік-тэхнолаг, адзін з заснавальнікаў фарбавай прам-сці Германіі. Скончыў Лейпцыгскі ун-т (1898). З 1925 прэзідэнт канцэрна «І.Г.Фарбэніндустры», з 1935 старшыня савета дырэктараў гэтага канцэрна. Распрацаваў тэхналогіі сінтэзу пры высокім ціску; стварыў вытв-сць аміяку на жал. каталізатары, мачавіны з дыаксіду вугляроду і аміяку. Нобелеўская прэмія 1931 (разам з Ф.Бергіусам).
Літ.:
Волков В.А., Вонский Е.В., Кузнецова Е.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 66.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНІ́ЦКІ (Генадзь Аляксеевіч) (н. 7.11.1938, г. Фергана, Узбекістан),
бел. фізікахімік. Д-рхім.н., праф. (1989). Скончыў БДУ (1960), дзе і працаваў. З 1978 у НДІфіз.-хім. праблем прыБДУ, адначасова з 1995 у БДУ. Навук. даследаванні па хіміі фатаграфічных працэсаў і хім. каталізе. Адзін з аўтараў новага метаду атрымання паліхромных (шматкаляровых) адлюстраванняў на галагенсярэбраных фотаслаях. Аўтар кн. «Карціны з каляровых нітак і цвікоў» (1995).
Тв.:
Особенности формирования рутениевых катализаторов путем пиролиза резинатов (у сааўт.) // Журн. физ. химии. 1994. Т. 68, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРЫ́ЛАВЫЯ КЛЕ́І, поліакрылавыя клеі,
сінтэтычныя клеі на аснове вытворных акрылавай, метакрылавай ці цыянакрылавай кіслот. Найб. пашыраны акрылавыя клеі з манамерных эфіраў ці раствораў поліакрылатаў ва ўласных манамерах ці інертных арган. растваральніках. Некаторыя акрылавыя клеі мадыфікуюць інш. манамерамі ці сінт. смоламі для надання ім спецыфічных уласцівасцяў (эластычнасці, тэрмаўстойлівасці, трываласці клеявых злучэнняў і інш.). Выкарыстоўваюцца для склейвання металаў, пластмасаў, драўніны, паперы, сілікатнага і арган. шкла (у т. л. аптычнага), цыянакрылатныя клеі — прыхірург. аперацыях. З акрылавых клеяў вырабляюць ліпкія стужкі і пластыры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРЫЛА́ТНЫЯ КАЎЧУКІ́,
сінтэтычныя каўчукі, супалімеры эфіраў акрылавай кіслаты. Звычайна гэта супалімеры бутылакрылату з акрыланітрылам ці β-хлорэтылвінілавым эфірам акрылавай к-ты, якія атрымліваюць эмульсійнай супалімерызацыяй. Растваральныя ў вуглевадародах, няўстойлівыя да спіртоў і гліколяў і пры награванні ў вільготным асяроддзі. Вулканізуюцца амінамі ў спалучэнні з серай ці фенола-фармальдэгіднымі смоламі. Атрыманая гума масла-, бензіна-, цепла-, святло-, і азонаўстойлівая, газанепранікальная. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці цепла- і масластойкіх гумава-тэхн. вырабаў, рамянёў, стужак для транспарцёраў, клеяў, лакафарбавых матэрыялаў, для абкладкі цыстэрнаў, бензабакаў, на ізаляцыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРЫЛА́ТЫ,
вытворныя акрылавай кіслаты, складаныя эфіры ці яе солі. Акрылаты (эфіры) — бясколерныя вадкасці (напр., метылакрылат CH2=CH-COOCH3, tкіп 80 °C). Акрылаты (солі) — крышт. рэчывы. Лёгка палімерызуюцца пры дзеянні святла, цяпла, кіслароду і пераксідаў (захоўваюцца з інгібітарамі).
У прам-сці акрылаты метылавага і этылавага спіртоў атрымліваюць з этыленцыянгідрыну і адпаведнага спірту: 2CH2OHCH2CN + 2ROH + H2SO4 → CH2 = CHCOOR + (NH4)2SO4, вышэйшых спіртоў — рэакцыяй пераэтэрыфікацыі, а солі — нейтралізацыяй акрылавай к-ты. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці палімераў, каўчукоў, як дабаўкі ў друкарскіх фарбах, лаках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУ́НЬ ЗВЫЧА́ЙНЫ (Perca fluviatilis),
азёрна-рачная рыба атр. акунепадобных. Пашыраны ў прэсных і саленаватых вадаёмах Еўразіі. На Беларусі трапляецца амаль ва ўсіх вадаёмах. Малыя акуні звычайныя жывуць у затоках, буйныя — на глыбіні.
Даўж. да 55 см, маса да 3 кг. Цела адносна высокае, у буйных — гарбатае, галава вялікая. Трымаецца чародамі. Нерастуе ранняй вясной пры т-ры вады 5—8 °C. Плоднасць да 300 тыс. ікрынак. Моладзь корміцца планктонам, бентасам і маляўкамі рыб. Дарослы акунь звычайны — драпежнік. Аб’ект прамысл. і аматарскага рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУСТЫ́ЧНЫЯ ВЫПРАМЯНЯ́ЛЬНІКІ,
прылады для ўзбуджэння акустычных хваляў. Найб. пашыраны электраакустычныя пераўтваральнікі, дзе эл. энергія пераўтвараецца ў энергію ваганняў цвёрдага цела (выпрамяняльнага элемента), якое выпрамяняе акустычныя хвалі (напр., п’езаэл. і магнітастрыкцыйныя пераўтваральнікі, электрамагн., электрадынамічныя і электрастатычныя выпрамяняльнікі); выкарыстоўваюцца ў дэфектаскапіі, ультрагукавой тэхналогіі, мед. дыягностыцы, кантрольна-вымяральных прыладах. Газадынамічныя і газаструменныя акустычныя выпрамяняльнікі, заснаваныя на пераўтварэнні энергіі струменя газу або вадкасці ў энергію акустычных ваганняў пры перыядычным перарыванні або ўзаемадзеянні яго з цвёрдымі перашкодамі, выкарыстоўваюцца ва ультрагукавой тэхналогіі і сігналізацыі.