КАМАРО́Ў Георгій Восіпавіч (13.3.1905, в. Платцоўка Саратаўскай вобл., Расія — 21.9.1973),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген.-м. авіяцыі (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1953). На фронце з 1941. Штурмавая авіядывізія пад камандаваннем К. вызначылася ў Беларускай аперацыі 1944, асабіста К. зрабіў 22 баявыя вылеты. Да 1959 у Сав. Арміі.

т. 7, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІСЯЛЁЎ Павел Дзмітрыевіч (19.1.1788, Масква — 26.11.1872),

дзяржаўны дзеяч Рас. імперыі, удзельнік войнаў 1812 і руска-тур. 1828—29. З 1835 нач. V Аддзялення імператарскай канцылярыі («штаба па сялянскай частцы»), з 1837 — 1-ы міністр дзярж. маёмасцей. Прыхільнік абмежавання і лібералізацыі феад.-прыгонніцкіх адносін. У 1830—50 правёў рэформу дзярж. вёскі, ініцыіраваў інвентарную рэформу 1840—50. У 1856 адхілены ад спраў і адпраўлены паслом у Францыю.

т. 8, с. 295

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́БЗУН Іван Міхайлавіч (24.11.1902, в. Барсукі Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 1942),

Герой Сав. Саюза (1940), скончыў Вышэйшую школу НКУС (1941). У Чырв. Арміі з 1925, з 1930 у войсках АДПУ—НКУС, з снеж. 1939 у пагран. войсках. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. Камандзір узвода станковых кулямётаў К. 27.1.1940 пасля 46 дзён няроўнага бою цяжкапаранены вывеў групу з акружэння. Загінуў у Вял. Айч. вайну.

І.М.Кобзун.

т. 8, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ТЧАНКА Фёдар Пятровіч (15.5.1918, в. Смакава Віцебскага р-на — 17.7. 1995),

удзельнік партыз. руху на тэр. Гомельскай вобл. ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Гомельскі каап. тэхнікум (1960). З 1937 працаваў у нар. гаспадарцы. З жн. 1941 у партыз. атрадзе, потым брыгадзе «Бальшавік»: камандзір падрыўной групы, якая ўдзельнічала ў дыверсіях на чыгунцы, разгроме ням. гарнізонаў. З 1945 на адм.-гасп. рабоце.

Ф.П.Котчанка.

т. 8, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ЎЗАН Барыс Іванавіч (7.4.1922, г. Шахты Растоўскай вобл., Расія — 31.8.1985),

Герой Сав. Саюза (1943). Беларус. Скончыў Бабруйскі аэраклуб, Адэскую ваен. авіяц. школу лётчыкаў (1940). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941, лётчык-знішчальнік, удзельнік абароны Гомеля. Адзіны ў свеце лётчык, які тараніў 4 варожыя самалёты. Зрабіў 380 баявых вылетаў, правёў 127 паветр. баёў, збіў 28 самалётаў праціўніка. Да 1958 у Сав. Арміі.

Б.І.Коўзан.

т. 8, с. 436

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯСКО́ЎСКІ Іосіф Тарасавіч (1.4.1901, в. Прудок Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. — 23.12.1946),

поўны кавалер ордэна. Славы. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941, удзельнік абароны Каўказа, вызвалення Украіны, Малдовы, Берлінскай аперацыі. Камандзір аддзялення мінамётнай батарэі ст. сяржант Л. вызначыўся: 25.8.1944 у баі за с. Бозіены Катоўскага р-на Малдовы; на тэр. Германіі 4.2.1945 у баі за г. Кюстрын; 28.4—1.5.1945 у баях за Берлін.

т. 9, с. 428

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯЎКО́Ў Пётр Маркавіч (1910, в. Аляксандраўка Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 31.3.1968),

поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941, удзельнік баёў пад Масквой, вызвалення Беларусі, баёў у Польшчы, Германіі. Камандзір гарматы сяржант Л. вызначыўся: у чэрв. 1944 у час бою на шашы Орша—Магілёў; на тэр. Польшчы; у крас. 1945 на беразе р. Эльба. Пасля вайны на гасп. рабоце.

т. 9, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКА́РАНКА Іван Раманавіч (19 6.1907, в. Гута Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. — 16.5.1971),

поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну з 1943 на 1-м Укр., 1-м і 3-м Прыбалт., 1-м Бел. франтах. Удзельнік вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, баёў на тэр. Германіі. Пам. камандзіра сапёрнага ўзвода М. вызначыўся ў 1944 і 1945 у баях на тэр. Украіны, Беларусі і Германіі.

т. 9, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРТЫ́НАЎ Іван Аляксеевіч (19.9. 1923, с. Нікола-Сергіеўка Тамбоўскай вобл., Расія — 25.6.1944),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Хабараўскае кулямётна-мінамётнае вучылішча (1943). У Вял. Айч. вайну з вер. 1943 на 1-м Прыбалт. фронце. Старшы лейт. М. вызначыўся 23—25 чэрв. ў баях пры фарсіраванні Зах. Дзвіны каля в. Дворышча Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. Загінуў у баі.

т. 10, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАХО́ТА Іван Рыгоравіч (9.6.1918, в. Папаснае Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 21.10.1943),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з 1942. Камандзір танк. роты старшы лейт. М. вызначыўся ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл.: у час варожай контратакі падбіты і ахоплены полымем свой танк ён накіраваў на батарэю праціўніка, знішчыў яе гарматы, што садзейнічала поспеху наступлення танк. батальёна; згарэў у танку.

т. 10, с. 226

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)