СТРА́ДНАЕ ВО́ЗЕРА У Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свольна, за 38 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск. Пл. 0,94 км², даўж. больш за 1,4 км, найб.шыр. 1,1 км, найб.глыб. 1,1 м, даўж. берагавой лініі 4,5 км. Пл. вадазбору 16,8 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. да 2 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі тарфяныя. Пойма шыр. 50—300 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, каля паўд. і ўсх. берагоў да глыб. 0,5 выслана пяском і апясчаненым ілам, астатняя ч. — сапрапелем. Зарастае падводнай расліннасцю, уздоўж берагоў перарывістая паласа надводнай расліннасці шыр. да 75 м, пашырана да глыб. 0,5 м. Упадае р. Балгач, сцёк па р. Трудніца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЛА́,
рака ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Нёман. Даўж. 76 км. Пл. вадазбору 520 км². Пачынаецца за 700 м на Пд ад в. Таўкачоўшчына. Цячэ па паўд.-зах. схілах Мінскага ўзв., у ніжнім цячэнні перасякае невял., зрэдку забалочаныя лясныя масівы. Упадае ў р. Нёман за 700 м на Пн ад в. Беражна Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. Даліна слабазвілістая, трапецападобная, шыр. 300—500 м, месцамі пашыраецца да 2 км. Пойма двухбаковая, шыр. 200—300 м, зрэдку пашыраецца да 600 м, перасечана лагчынамі і старыцамі. Рэчышча моцназвілістае, шыр. ракі ў межань ад 3 м у верхнім да 20 м у ніжнім цячэнні. У сутоках рэк С. і Нёман зона адпачынку Аталезь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЭ́РВАЧ,
возера ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сэрвач, за 18 км на ПнЗ ад г. Докшыцы. Пл. 4,55 км², даўж. 3,8 км, найб.шыр. 2,9 км, найб.глыб. 5,2 м, даўж. берагавой лініі 12,9 км, пл. вадазбору 51,8 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, складаецца з вузкага ўсх. і вял. акруглага зах. плёсаў. Схілы выш. 1—3 м, разараныя, на З невыразныя. Пойма забалочаная, укрыта хмызняком, на З пераходзіць у забалочаную, парослую лесам нізіну. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі сплавінныя. Дно выслана сапрапелем, на Пн торфам; мелкаводдзе пясчанае. Шыр. паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 15—20 м, пашырана да глыб. 1,5—2 м, падводная — да глыб. 3 м. Упадаюць некалькі ручаёў, выцякае р. Сэрвач.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУ́МПІЦКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Галбіца, за 26 км на ПнУ ад г. Паставы. Пл. 0,44 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 570 м, найб.глыб. 4 м, даўж. берагавой лініі 3,86 км, пл. вадазбору 8,6 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 6—8 м (на ПнУ 2—3 м), разараныя. Участкамі тэраса выш. 1,2—1,4 м. Берагі нізкія пясчаныя і пясчана-галечныя, пад хмызняком, месцамі на Пд сплавінныя; 3 залівы. На Пд і ПдЗ пераўвільготненая пойма шыр. да 50 м. Дно ілістае, на невял. участку каля ўсх. берага — пясчанае. Паласа надводнай расліннасці шыр. да 10 м. Выцякае ручай у р. Галбіца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́РЫ,
радовішча мелу ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., за 1 км на Пд ад в. Пескі. Назва ад б.в. Туры. 6 глыбападобных пакладаў, звязаных з туронскімі адкладамі верхняга аддзела мелавой сістэмы, залягаюць у выглядзе адорвеняў сярод ледавіковых утварэнняў сожскага зледзянення. Мел шаравата-белы, белы, месцамі запясочаны, мае сцяжэнні крэмнію да 6—8%, аксіду кальцыю CaO у ім 53—55%. Паміж глыбамі мелу выяўлены 4 лінзы глін. Разведаныя запасы мелу 66,5 млн.т, перспектыўныя — 5,9 млн.т. Перспектыўныя запасы глін 3,9 млн.т. Магутнасць карыснай тоўшчы мелу (пройдзеная) 0,9—40,6 м, глін — 4,1—18,3 м, ускрышы (пяскі, супескі, суглінкі) 0,2—18 м. Мел і гліна прыдатныя на выраб цэменту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́ШЧА,
возера ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Страча (правы прыток р. Вілія), за 32 км на Пн ад г. Смаргонь. Пл. 0,34 км², даўж. 850 м, найб.шыр. 660 м, найб. глыбіня 2 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км, пл. вадазбору 6,1 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 3—4 м, разараныя, на З і ПнЗ 12—14 м, укрытыя лесам. Пойма шыр. 50—100 м, забалочаная. Берагі пераважна сплавінныя, тарфяністыя, на ПнЗ і ПдУ нізкія, пясчаныя, месцамі на У і ПдУ пад хмызняком. На ПнУ некалькі заліваў. Дно сапрапелістае, на ПнЗ і ПдУ вузкая паласа пяску да глыб. 0,5—1 м. Зарастае слаба. Выцякае р. Тушчанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЫ́СА,
рака ў Гарадоцкім і Шумілінскім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток р. Обаль (бас.р.Зах. Дзвіна). У верхнім цячэнні наз. Гаражанка. Даўж. 50 км, пл. вадазбору 423 км². Выцякае з воз. Кашо за 1,5 км на З ад в. Прудок, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзв. і Полацкай нізіны, вусце каля в. Мішневічы Шумілінскага р-на. Цячэ праз азёры Лугавое, Арэхавае, Шчарбакоўскае. Асн. прыток — Каменка (злева). Даліна трапецападобная, шыр. 200—500 м, пойма нізкая, шыр. 50—80 м. Рэчышча звілістае (шыр. 10—15 м). Берагі пераважна стромкія, выш. 1,5—2 м, месцамі да 6 м. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 3,2 м³/с, на веснавое разводдзе прыпадае каля 48% гадавога сцёку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ТЛІНСКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула, каля в. Хотліна, за 18 км на ПдУ ад г. Чашнікі. Пл. 0,23 км², даўж. 1,31 км, найб.шыр. 320 м, найб.глыб. 4,9 м, даўж. берагавой лініі 4,4 км. Пл. вадазбору 97 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы катлавіны на Пд і ПдУвыш. 15—20 м (на З 4—6 м), разараныя, на ПдУ пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, зараслі водна-балотнай расліннасцю і хмызняком, месцамі сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей дно ілістае. Зарастае да глыб. 2,2 м. Праз возера цячэ р. Свяча, якая на Пн злучае яго з воз. Маеўскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЦЬКАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свінка (цячэ праз возера), каля в. Доўгае, за 12 км на ПдЗ ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,22 км², даўж. 1,13 км, найб.шыр. 270 м, найб.глыб. 4,3 м, даўж. берагавой лініі 2,4 км. Пл. вадазбору 28,3 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы катлавіны выш. 7—10 м (на Пн 4—5 м), пераважна разараныя або пад пашай, на ПдУ параслі лесам. Берагі на З высокія, на У нізкія, месцамі абразійныя, на Пн і Пд сплавінныя (шыр. сплавіны да 50 м). На Пн і Пд пойма шыр. да 100 м. Дно выслана гліністым ілам. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУЦЬ,
рака ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абл., правы прыток р. Дняпро. Даўж. 295 км. Пл. вадазбору 5020 км². Пачынаецца за 1 км на З ад в. Раздольная Талачынскага р-на Віцебскай вобл., вусце на паўд. ускраіне г. Рагачоў. Агульная даўж. рачной сістэмы Д. 2000 км. Асн. прытокі: Крывая, Няропля, Вабіч, Арлянка, Балонаўка, Грэза (злева), Аслік, Малыш, Даўжанка, Дабрыца (справа). Вадазбор у вярхоўі ў межах Аршанскага ўзв., на астатнім працягу — ва ўсх.ч. Цэнтральнабярэзінскай раўніны.
Даліна да ўпадзення р. Крывая невыразная, ніжэй трапецападобная шыр. 1,5—2,5 км. Схілы парэзаныя, выш. 8—30 м, да г.п. Бялынічы адкрыцця і пад ворывам, ніжэй па цячэнні пераважна пад лесам. Левы схіл больш спадзісты, правы сярэдне стромкі, нярэдка абрывісты. Пойма ў асноўным двухбаковая (на асобных участках у нізоўі левабярэжная, у верхнім цячэнні часткова затопленая Цяцерынскім, у ніжнім Чыгірынскім вадасх.), адкрытая, лугавая. Паверхня поймы ў прырэчышчавай ч. роўная, месцамі ўзгорыстая, перасечаная старыцамі, асушальнымі канавамі. лагчынамі. Рэчышча каналізаванае на 2 участках у вярхоўі агульнай працягласцю каля 16 км, на астатнім працягу моцназвілістае, свабодна меандрыруе, ніжэй упадзення р. Вабіч разгалінаванае на пратокі і рукавы са шматлікімі старыцамі і залівамі. Шыр. ракі ў межань у вярхоўі 10—20 м, ніжэй 30—50 м. Берагі пераважна стромкія, месцамі абрывістыя (выш. да 5 м), у вусцевай ч. спадзістыя (выш. да 1 м). Жыўленне мяшанае: снегавое, дажджавое, грунтавое. Асаблівасць рэжыму — вельмі выразнае веснавое разводдзе, на якое прыпадае 54% гадавога сцёку. Веснавы крыгаход каля 3 сутак. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 31,6 м³/с. Рака прымае сцёк з меліярац. каналаў. Суднаходная ніжэй плаціны Чыгірынскага вадасх. (за 84 км ад вусця) у паўнаводны перыяд. У ніжнім цячэнні каля в. Чыгірынка Чыгірынская ГЭС. На Д. гарады Талачын і Рагачоў, г.п. Круглае і Бялынічы, зоны адпачынку Чыгірынка, Маліна, Друць, Лужкі.