ТУ́РЫ,

радовішча мелу ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., за 1 км на Пд ад в. Пескі. Назва ад б. в. Туры. 6 глыбападобных пакладаў, звязаных з туронскімі адкладамі верхняга аддзела мелавой сістэмы, залягаюць у выглядзе адорвеняў сярод ледавіковых утварэнняў сожскага зледзянення. Мел шаравата-белы, белы, месцамі запясочаны, мае сцяжэнні крэмнію да 6—8%, аксіду кальцыю CaO у ім 53—55%. Паміж глыбамі мелу выяўлены 4 лінзы глін. Разведаныя запасы мелу 66,5 млн. т, перспектыўныя — 5,9 млн. т. Перспектыўныя запасы глін 3,9 млн. т. Магутнасць карыснай тоўшчы мелу (пройдзеная) 0,9—40,6 м, глін — 4,1—18,3 м, ускрышы (пяскі, супескі, суглінкі) 0,2—18 м. Мел і гліна прыдатныя на выраб цэменту.

А.​П.​Шчураў.

т. 16, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)