род кустоў сям. маслінавых. 7 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі, 1 від — у Еўропе. На Беларусі ў культуры найб. вядомыя Ф.: еўрапейская (F. europaea), паніклая (F. suspensa), сярэдняя (F. × intermedia), яйцападобная, або авальная (F. ovata).
Лістападныя кусты з галінастай кронай, выш. 2—3 м. Лісце супраціўнае, чаранковае, суцэльнае, часам трайчастае. Кветкі ярка-жоўтыя, адзіночныя або па 2—3 у пазушных суквеццях, распускаюцца да паяўлення лісця. Плод — каробачка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМА́РБІЯ (Hammarbya),
род кветкавых раслін сям. ятрышнікавых. 1 від Х. балотная (H. paludosa). Пашырана на ўмерана халодных абласцях Паўн. паўшар’я. На Беларусі занесена ў Чырв. кнігу. Трапляецца на тарфяных балотах, у забалочаных лясах і поймах рэк.
Шматгадовая травяністая расліна з тонкім карэнішчам, на якім штогод утвараецца клубень. Сцябло выш. 6—20 см, каля асновы яйцападобна патоўшчанае, з 2 (3—4) падоўжанымі, таўставатымі лісцікамі ў ніжняй частцы. Кветкі дробныя. жаўтавата-зялёныя, у гронках. Плод — каробачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНДРЫ́ЛА (Chondrilla),
род кветкавых раслін сям. складанакветных (астравых). Каля 30 відаў. Пашыраны ў стэпавых і пустынных раёнах Еўразіі і Паўн. Афрыкі. На Беларусі 1 від — Х. сітападобная, або звычайная (Ch. juncea). Трапляецца ў хваёвых лясах, далінах рэк, уздоўж дарог.
Двух- і шматгадовыя травяністыя расліны выш. 50—125 см са стрыжнёвым коранем. Сцёблы растапырана-галінастыя. Прыкаранёвае лісце ў разетцы, чаранковае. выемчата-перыста-надрэзанае, сцябловае — лінейнае. Кветкавыя кошыкі сабраны ў сціснута-мяцёлчатае суквецце. Плод — сямянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНКЛІ́ДЫУМ (Cinclidium),
род брыевых імхоў сям. мніевых. 6 відаў. Пашыраны ў арктычных і субарктычных шыротах і высакагор’ях Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 від — Ц. стыгійскі (C. stygium), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца на багнавых балотах, па берагах азёр.
Шматгадовыя балотныя імхі. Утвараюць цёмна-зялёныя або часцей чырванавата-бурыя ці чарнаватыя, густалямцавыя дзярнінкі. Сцёблы прамастойныя, простыя, рыхла аблісцелыя. Лісце, сабранае ў невял. разетку на верхавінцы генератыўнага сцябла, суцэльнакрайняе, ад акруглага да шырокалопасцевага. Каробачка павіслая, шарападобная, эліпсоідная. Каўпачок клабукападобны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНУ́ШКА (Nigella),
род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 25 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і і Пярэдняй Азіі. На Беларусі 1 від — Ч. палявая (N. arvensis); заносная, зрэдку трапляецца ў зах. і паўд. раёнах. Як дэкар. расліна культывуецца Ч. дамаская (N. damascena), як прыпраўная — Ч. пасяўная (N. sativa).
Аднагадовыя травяністыя расліны выш. да 40 см. Сцябло простае або галінастае. Лісце вузкае, перыста- ці пальчата-рассечанае. Кветкі адзіночныя, жоўтыя ці блакітныя. Плод — шматлістоўка. Вострапрыпраўныя, меданосныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫСТАВУСТ (Osmunda),
род папарацей сям. чыставуставых. Каля 15 (паводле інш. звестак 27) відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 1 від — Ч. каралеўскі (O. regalis), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў вільготных хвойніках і прыбярэжных чорнаалешніках.
Шматгадовыя карэнішчавыя расліны. Сцёблы моцныя, пераважна кароткія, увянчаныя кронай буйнога (даўж. да 3 м) лісця — перыстага, скурыстага ці плевачнага, падзеленага на вегетатыўную і спараносную часткі. Спарангіі буйныя, шарападобныя, на кароткіх ножках, сабраныя ў сорусы без пакрывальца. Некат. віды — дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́НДРА, шанта (Marrubium),
род кветкавых раслін сям. губакветных (ясноткавых). Больш за 30 відаў. Пашыраны ў субтропіках Міжземнамор’я і ўмераным поясе Еўразіі. На Беларусі 1 від — Ш. звычайная (M. vulgare). Трапляецца ўздоўж дарог, каля жылля, на сметніках, у пасевах.
Пераважна шматгадовыя густаапушаныя травы. Сцёблы ўзыходныя выш. 15—75 см. Лісце суцэльнае, супраціўнае. Кветкі ружовыя, ліловыя, белыя, жаўтаватыя, сабраныя ў несапраўдныя кальчакі ў пазухах верхняга лісця. Плод — шматарэшак. Лек., фарбавальныя, таніданосныя, эфіраалейныя, меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАДЫНАМІ́ЧНЫ ГУЧНАГАВАРЫ́ЦЕЛЬ, дынамік,
найбольш пашыраны відгучнагаварыцеля, прынцып дзеяння якога грунтуецца на ўзаемадзеянні шпулі з токам, далучанай да крыніцы эл. ваганняў, з полем пастаяннага магніта. Адрозніваецца найб. высокай якасцю гучання.
Выпрамяненне гукавых хваль адбываецца непасрэдна (Э.г. прамога выпрамянення) або праз рупар (рупарны гучнагаварыцель). Э.г. бываюць вузка- (найб. пашыраны) і шырокапалосныя. Для ўзнаўлення гуку ў шырокай паласе частот з некалькіх вузкапалосных гучнагаварыцеляў (з рознымі палосамі частот) фарміруюць т.зв. акустычную сістэму. Выкарыстоўваюцца ў радыёпрыёмніках, магнітафонах, электрафонах, тэлевізарах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАХІМІ́ЧНАЯ АПРАЦО́ЎКАметалаў,
сукупнасць метадаў, прызначаных для надання метал. дэталі, якая апрацоўваецца, пэўнай формы, зададзеных памераў або ўласцівасцей паверхневага слоя. Ажыццяўляецца ў электралізерах (электралітычных ваннах і інш.), дзе дэталь, што апрацоўваецца, з’яўляецца або анодам (анодная апрацоўка), або катодам (катодная апрацоўка), або тым і інш. папераменна. Асн.від катоднай Э.а. — гальванастэгія. Аноднымі метадамі Э.а. з’яўляюцца розныя віды электрахім. траўлення, аксідаванне, анадзіраванне, паліраванне і інш. Новы кірунак Э.а. — мікрадугавое аксідаванне — пашырае магчымасць атрымання аксідных пакрыццяў з рознымі карыснымі ўласцівасцямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННАЯ ТЭРАПІ́Я,
апраменьванне ўчасткаў цела хворага патокам свабодных электронаў з энергіяй ад 1 да 45 МэВ; відпрамянёвай тэрапіі. Ужываецца ў медыцыне з 1950-х г. У Э.т. выкарыстоўваюць лінейныя паскаральнікі, мікра- і бэтатроны. Паказанні: паверхнева размешчаныя злаякасныя новаўтварэнні (напр., рак скуры, слізістай абалонкі ротавай поласці), некат. неспецыфічныя запаленчыя захворванні. Методыка Э.т. залежыць ад лакалізацыі, памеру і гісталагічнай будовы пухліны. Выкарыстоўваюць самаст. і ў камбінацыі з хірург. і хіміятэрапеўт. метадамі лячэння.